Вы тут

Но­выя пла­ны для бе­ла­рус­кай пры­ро­ды


За­цвер­джа­ны асноў­ныя стра­тэ­гіч­ныя да­ку­мен­ты па раз­віц­ці сіс­тэ­мы асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый

Як ад­зна­чы­ла на­чаль­нік упраў­лен­ня бія­ла­гіч­най і ланд­шафт­най раз­на­стай­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя На­тал­ля Мін­чан­ка, Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма раз­віц­ця сіс­тэ­мы асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый на 2015–2019 га­ды, а так­са­ма На­цы­я­наль­ная стра­тэ­гія раз­віц­ця сіс­тэ­мы асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый да 1 сту­дзе­ня 2030 г. і Схе­ма ра­цы­я­наль­на­га раз­мя­шчэн­ня асо­ба ахоў­ва­е­мых пры­род­ных тэ­ры­то­рый Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да 1 сту­дзе­ня 2025 го­да, ство­ра­ныя на асно­ве на­ву­ко­вых рас­пра­цо­вак НАН Бе­ла­ру­сі, пра­цяг­ва­юць мэ­та­на­кі­ра­ва­ную пры­ро­да­ахоў­ную па­лі­ты­ку і вы­зна­ча­юць асноў­ныя за­да­чы, пры­яры­тэ­ты і кі­рун­кі фар­мі­ра­ван­ня ап­ты­маль­най сіс­тэ­мы асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый на­шай кра­і­ны.

1Стра­тэ­гіч­ны­мі да­ку­мен­та­мі пра­ду­гле­джа­ны шмат­лі­кія ме­ра­пры­ем­ствы, якія бу­дуць фі­нан­са­вац­ца з рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту і срод­каў між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі, і на­кі­ра­ва­ны на вы­ра­шэн­не ак­ту­аль­ных эка­ла­гіч­ных праб­лем і пы­тан­няў. Ся­род іх змян­шэн­не пло­шчы вы­со­ка­ўзрос­та­вых ля­соў, важ­ных для за­ха­ван­ня бія­ла­гіч­най раз­на­стай­нас­ці, за­рас­тан­не ад­кры­тых се­на­жа­цяў і ні­зін­ных ба­лот драў­ня­на-хмыз­ня­ко­вай рас­лін­нас­цю, вы­цяс­нен­не аба­ры­ген­ных ві­даў ін­ва­зіў­ны­мі і чу­жа­род­ны­мі рас­лі­на­мі і жы­вё­ла­мі і інш.

Па звест­ках на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да сіс­тэ­ма асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый (ААПТ) уклю­чае 1 213 аб'­ек­таў, у тым лі­ку адзін за­па­вед­нік, 4 на­цы­я­наль­ныя пар­кі, 85 за­каз­ні­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня і 249 — мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня, 306 пом­ні­каў пры­ро­ды рэс­пуб­лі­кан­ска­га і 568 — мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня. Па струк­ту­ры ААПТ най­боль­шую пло­шчу (58%) зай­ма­юць ляс­ныя эка­сіс­тэ­мы, на дру­гім мес­цы зна­хо­дзяц­ца ба­ло­ты (20%), 17% зай­ма­юць лу­га­выя сіс­тэ­мы, 5% — да­лі­ны рэк і азё­ры.

Агуль­ная пло­шча асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый Бе­ла­ру­сі сён­ня скла­дае 7,8% ад пло­шчы кра­і­ны. Пла­ну­ец­ца да­вес­ці пло­шчу ААПТ да 8,1–8,3% ад тэ­ры­то­рыі кра­і­ны.

Па­вод­ле но­вай схе­мы, якая ўсту­піць у сі­лу са сту­дзе­ня 2015 го­да, за­пла­на­ва­на пе­ра­ўтва­рэн­не 20 ААПТ, у тым лі­ку і аб­вя­шчэн­не но­ва­га на­цы­я­наль­на­га пар­ку — Свіс­лац­ка-Бя­рэ­зін­ска­га (шля­хам пе­ра­ўтва­рэн­ня ад­най­мен­на­га за­каз­ні­ка) і яшчэ трох за­каз­ні­каў.

Бу­дзе пра­хо­дзіць і пе­ра­ўтва­рэн­не за­каз­ні­каў мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня. На пе­ры­яд да 2024 го­да за­пла­на­ва­на пе­ра­ўтва­рэн­не 700 ААПТ мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня, у тым лі­ку 220 за­каз­ні­каў і 480 пом­ні­каў пры­ро­ды, аб­вя­шчэн­не 110 но­вых асаб­лі­ва ахоў­ных тэ­ры­то­рый мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня.

Яшчэ ад­ным важ­ным ме­ра­пры­ем­ствам, пра­ду­гле­джа­ным но­вай пра­гра­май, па­він­на стаць рас­пра­цоў­ка пла­наў кі­ра­ван­ня шэ­ра­гам за­каз­ні­каў і аб­наў­лен­не іс­ну­ю­чых пла­наў.

— Ра­зам з Мі­ніс­тэр­ствам су­вя­зі і ка­му­ні­ка­цый пла­ну­ем ства­рыць рэ­естр асаб­лі­ва ахоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­рый, які кож­ны гра­ма­дзя­нін змо­жа на­ве­даць у рэ­жы­ме ан­лайн, — рас­ка­за­ла На­тал­ля Мін­чан­ка.

Па­вод­ле но­вай пра­гра­мы, пра­цяг­нуц­ца і фар­мі­ра­ван­не на­цы­я­наль­най эка­ла­гіч­най сет­кі. Ра­зам з ву­чо­ны­мі спе­цы­я­ліс­ты спра­бу­юць аб'­яд­наць у ад­ну сет­ку най­больш важ­ныя пры­род­ныя тэ­ры­то­рыі, каб пры­вес­ці ў гар­мо­нію свет пры­ро­ды і ча­ла­ве­ка.

Пра­ду­гледж­ва­ец­ца так­са­ма ад­наў­лен­не пры­род­ных комп­лек­саў і эка­ла­гіч­ных сіс­тэм (асу­ша­ных ба­лот, пад­топ­ле­ных тэ­ры­то­рый, ад­кры­тых се­на­жа­цяў, якія за­рас­та­юць хмыз­ня­ком). Бу­дуць ство­ра­ны ўмо­вы для раз­віц­ця эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му і азда­раў­лен­ня на­сель­ніц­тва на ААПТ, рас­пра­ца­ва­на і ўлад­ка­ва­на не менш як 30 ту­рыс­тыч­ных марш­ру­таў і эка­ла­гіч­ных сце­жак.

У вы­ні­ку вы­ка­нан­ня стра­тэ­гіч­ных да­ку­мен­таў пра­ду­гледж­ва­ец­ца ства­рэн­не ўмоў для ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця ра­ё­наў, у ме­жах якіх функ­цы­я­ну­юць ААПТ, а так­са­ма па­вы­шэн­не ўзроў­ню ін­фар­ма­ва­нас­ці на­сель­ніц­тва пра асаб­лі­ва ахоў­ныя пры­род­ныя тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Ве­ра­ні­ка Коласава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».