Практыка паказвае, што ў рубрыку “Без в/а” часопіса “Маладосць” можа трапіць хто заўгодна. Галоўнае, каб гісторыя гэтага чалавека пацвярджала: “корачка” – неабавязковая рэч для паспяховай прафесійнай самарэлізацыі. Чарговы герой – вельмі малады, прыгожы, таленавіты і сціплы. Даволі ўжо вядомы спявак не без дасягненняў: ён пераможца другога сезону музычнага праекта АНТ “Акадэмія талентаў”. Завуць Уладзіслаў Чыжыкаў. Але па адукацыі ён… будучы філолаг-балгарыст. Што ўзыходзячая эстрадная зорка робіць на філфаку? Гэта тэма для нясумнай гутаркі.
— На філфак я трапіў абсалютна выпадкова. Недзе з класа дзявятага ў мяне на прыкмеце быў толькі адзін варыянт развіцця падзей пасля школы – эстраднае аддзяленне Універсітэта культуры і мастацтва. Іншыя варыянты ўвогуле не разглядаліся. Але калі наведваў курсы перад паступленнем, раптам зразумеў, што не хачу там вучыцца. Нейкі “бзік” у галаве з’явіўся: зразумеў, што спяваць я і так змагу, а вучыцца трэба ісці ў нейкае іншае месца. У мяне не шмат было варыянтаў, бо я здаў толькі два ЦТ. Трэцім іспытам павінна была быць творчасць. Са сваімі двума ЦТ я мог ісці або на філфак, або на журфак.
Інтэрвью цалкам чытайце на www.maladost.lim.by
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.