Вы тут

Ку­ды вя­дуць ка­ра­ні су­свет­ных па­жа­раў?


Ка­му бы­ла вы­гад­най Пер­шая су­свет­ная вай­на і ча­му яе ад­га­лос­кі чут­ны і сён­ня?

На днях споў­ні­ла­ся роў­на 100 га­доў з па­чат­ку ад­на­го з са­мых кры­ва­вых і маш­таб­ных уз­бро­е­ных кан­флік­таў у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва — Пер­шай су­свет­най вай­ны. Вя­лі­кая Еў­ра­пей­ская вай­на, як яе на­зы­ва­лі, цяг­ну­ла­ся ча­ты­ры га­ды і ча­ты­ры ме­ся­цы. За гэ­ты час яна ста­ла шмат­на­цы­я­наль­ным го­рам: у ёй удзель­ні­ча­лі 38 з 59 іс­ну­ю­чых на той час не­за­леж­ных дзяр­жаў. У вы­ні­ку пе­ра­ста­лі іс­на­ваць 4 ім­пе­рыі: Ра­сій­ская, Аў­стра-Вен­гер­ская, Асман­ская і Гер­ман­ская. За­гі­ну­ла ка­ля 10 міль­ё­наў вай­скоў­цаў, яшчэ больш — мір­ных жы­ха­роў…

3Пер­шая су­свет­ная вай­на — са­праўд­ны пер­шы апа­ка­ліп­сіс су­свет­на­га маш­та­бу. Яго вы­ні­кі ад­бі­лі­ся і на лё­сах бе­ла­ру­саў. Усе ка­ра­ні Дру­гой су­свет­най гняз­ду­юц­ца там, у са­мым па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Ад­га­лос­кі той вай­ны дзесь­ці з'яў­ля­юц­ца і сён­ня. Каб асэн­са­ваць тыя па­дзеі не толь­кі з пунк­ту гле­джан­ня на­шай гіс­то­рыі, але і з па­зі­цыі фар­мі­ра­ван­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці, уяў­лен­няў пра тыя глы­бін­ныя кры­ні­цы і на­ват ма­гіст­раль­ныя тэн­дэн­цыі сён­няш­ня­га геа­па­лі­тыч­на­га раз­віц­ця, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­гу­та­ры­ла са стар­шым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі, кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук Мі­ха­і­лам СМАЛЬ­Я­НІ­НА­ВЫМ, які не адзін год да­сле­дуе тэ­му Пер­шай су­свет­най вай­ны і па пра­ве мо­жа лі­чыць ся­бе ад­ным з най­больш да­свед­ча­ных яе знаў­цаў.

— Мі­ха­іл Міт­ра­фа­на­віч, ні ад­на вай­на не па­чы­на­ец­ца без пры­чы­ны. Якія аб­ста­ві­ны пры­вя­лі да раз­вяз­ван­ня Пер­шай су­свет­най?

— Без­умоў­на, эка­на­міч­ныя. У пер­шую чар­гу, гэ­та ты­чыц­ца ва­ло­дан­ня ка­ло­ні­я­мі. Анг­лія ме­ла больш за усё ка­ло­ній, Гер­ма­нія — менш. Па­ча­ла­ся ба­раць­ба за пе­ра­дзел ра­ней па­дзе­ле­на­га све­ту. Гер­ма­нія прэ­тэн­да­ва­ла на вяр­шэн­ства ў Еў­ро­пе. У яе пла­ны ўва­хо­дзі­ла спа­чат­ку раз­гра­міць Фран­цыю, са­юз­ні­цу Ра­сіі, а по­тым усе сі­лы пе­ра­кі­нуць на Ра­сій­скую ім­пе­рыю. Пла­на­ва­ла­ся зні­шчыць іх па адзі­ноч­цы. Вай­на бы­ла вы­гад­най і тым, хто зай­маў­ся ва­ен­най пра­мыс­ло­вас­цю. Не­аб­ход­на бы­ло збы­ваць пра­дук­цыю, на якую рап­тоў­на вы­рас­лі цэ­ны. Паў­плы­ваў і са­цы­яль­ны кан­флікт, які за­клю­чаў­ся ў су­праць­ста­ян­ні бяд­ней­ша­га на­сель­ніц­тва і прад­стаў­ні­коў за­мож­на­га кла­са. Ме­на­ві­та аб'­яў­лен­не вай­ны і пры­мі­ры­ла гэ­тыя кла­сы. Ужо ў пер­шыя дні ма­бі­лі­за­цыі ра­сій­скі ім­пе­ра­тар Мі­ка­лай ІІ звяр­нуў­ся да на­сель­ніц­тва з ма­ні­фес­там, у якім за­клі­каў за­быць усе спрэч­кі, аб'­яд­нац­ца і аба­ра­ніць Ай­чы­ну.

— Сён­ня са­мая рас­паў­сю­джа­ная вер­сія та­го, ча­му па­ча­ла­ся Пер­шая су­свет­ная вай­на, — за­бой­ства спад­чын­ні­ка аў­стрый­ска­га пра­сто­лу Фран­ца-Фер­ды­нан­да з жон­кай...

— Гэ­та бы­ла толь­кі на­го­да каб рас­па­чаць уз­бро­е­ны кан­флікт. Па­доб­най сі­ту­ацыі як­раз і ча­ка­лі. Аў­стрыя аб­ві­на­ва­ці­ла ў за­бой­стве Сер­бію. А Ра­сій­ская ім­пе­рыя не маг­ла ака­зац­ца ўба­ку, бо бы­ла з Сер­бі­яй у са­ю­зе. Вя­до­ма, што ў пе­ра­піс­цы з гер­ман­скім ім­пе­ра­та­рам Віль­гель­мам ІІ Мі­ка­лай ІІ яго вель­мі ўпрош­ваў, каб той паў­плы­ваў на сваю са­юз­ні­цу не раз­вяз­ваць вай­ну. Віль­гельм, у сваю чар­гу, ве­даў аб па­ско­ра­най ма­бі­лі­за­цыі ў Ра­сіі і пра­сіў яе спы­ніць. На гэ­та Мі­ка­лай ад­каз­ваў, што ён ні­чо­га не рас­па­чы­нае, а прос­та хо­ча пры­стра­шыць не­ка­то­рыя дзяр­жа­вы. Я ба­чыў тую пе­ра­піс­ку і ма­гу ўпэў­не­на ска­заць, што кі­раў­ні­кі ім­пе­рый бы­лі ў доб­рых зно­сі­нах. На­ват адзін ад­на­го на­зы­ва­лі Віл­лі (Віль­гельм) і Ні­кі (Мі­ка­лай). Ад­нак гэ­та не вы­ра­та­ва­ла свет: Гер­ма­нія аб'­яві­ла вай­ну Ра­сіі.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што яна не бы­ла не­ча­ка­нас­цю для Ра­сій­скай ім­пе­рыі, па­коль­кі Мі­ка­лай ІІ рас­па­чаў ма­бі­лі­за­цыю яшчэ да та­го, як яму аб'­яві­лі вай­ну?

— Я вам больш ска­жу: яшчэ ў 1912 го­дзе мін­скі гу­бер­на­тар Аляк­сей Гірс у сва­ім прад­пі­сан­ні па­лі­цэй­скім пры­ста­вам па­ве­дам­ляў аб тым, што па­лі­тыч­ны га­ры­зонт у Еў­ро­пе азмро­ча­ны, і за­гад­ваў пра­ве­рыць усе да­ку­мен­ты, якія бы­лі пад­рых­та­ва­ны на вы­па­дак ма­бі­лі­за­цыі. Да вай­ны за­доў­га рых­та­ва­лі­ся і ў ін­шых кра­і­нах Еў­ро­пы. Тэ­ле­граф­нае па­ве­дам­лен­не аб ма­бі­лі­за­цыі тра­пі­ла ў Мінск поз­на ве­ча­рам 17 лі­пе­ня 1914 го­да (па ста­рым сты­лі). Па­лі­цэй­скі­мі пры­ста­ва­мі яны бы­лі ад­ра­зу ра­за­сла­ны па ўчаст­ках. Так­са­ма мяс­цо­вым ула­дам уру­чы­лі так зва­ныя «чыр­во­ныя кан­вер­ты», дзе змя­шча­лі­ся ўка­зан­ні, як дзей­ні­чаць пад­час ма­бі­лі­за­цыі, а так­са­ма бы­ла ін­фар­ма­цыя для на­сель­ніц­тва. Ужо з вась­мі га­дзін ра­ні­цы на­ступ­на­га дня на ма­бі­лі­за­цый­ныя пунк­ты па­ча­лі пры­хо­дзіць лю­дзі.

— Пер­шая су­свет­ная вай­на — тая па­дзея, якая фак­тыч­на ста­ла па­чат­кам най­гор­ша­га ча­су. Яна змя­ні­ла вель­мі мно­гія ўяў­лен­ні пра на­шу цы­ві­лі­за­цыю, пра мес­ца ча­ла­ве­ка ў гра­мад­стве,  за­кра­ну­ла па­лі­тыч­ныя і эка­на­міч­ныя ас­пек­ты жыц­ця...

— Лю­бая вай­на — най­гор­шы час. А што, сён­ня ён леп­шы? А ка­лі ён быў леп­шым? Юга­сла­вія, Аф­га­ні­стан. Лі­вія, Ірак, Укра­і­на... Увесь свет лі­та­раль­на пра­ця­ты ача­га­мі кан­флік­таў! Усё паў­та­ра­ец­ца. І, на жаль, па тых жа пры­чы­нах: вяр­шэн­ства ў све­це, ва­ло­дан­не сы­ра­він­ны­мі рэ­сур­са­мі... І сён­ня гэ­та на­гляд­на дэ­ман­струе нам Аме­ры­ка: сцяг­ва­ю­чы з уся­го све­ту сы­ра­ві­ну, бе­ра­жэ сваю. У пер­шую чар­гу, я маю на ўва­зе наф­ту. Вось та­кія кра­і­ны і дык­ту­юць свае ўмо­вы, а па­ку­туе на­род. А ў той жа Укра­і­не: ад­ны да сё­ма­га по­ту пра­цу­юць у да­не­цкіх шах­тах, а ін­шыя спра­бу­юць на гэ­тым уз­ба­га­ціц­ца. І да­б'юц­ца та­го, што поў­нас­цю зні­шчаць гэ­ты рэ­гі­ён. А гэ­та вель­мі моц­на ада­б'ец­ца на ўкра­ін­скай пра­мыс­ло­вас­ці. Для ад­ных вай­на — тра­ге­дыя, для ін­шых — спо­саб уз­ба­га­чэн­ня... Як толь­кі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі аб'­яві­лі Пер­шую су­свет­ную вай­ну, па­ме­шчы­кі ўзня­лі цэ­ны на са­ло­му. А сал­да­там на ёй спаць. Вось з ча­го па­чы­на­ла­ся — з са­мых дро­бя­зяў. А пра­мыс­лоў­цы, якія ства­ра­лі ўзбра­ен­не, бо­еп­ры­па­сы, тым больш на­жы­ва­лі­ся.

— Ці мож­на ска­заць, што боль­шая част­ка ня­вы­ра­ша­ных праб­лем Пер­шай су­свет­най вай­ны ста­лі пры­чы­на­мі Дру­гой су­свет­най?

— Вя­до­ма ж! Гер­ма­нія не да­маг­ла­ся су­свет­на­га па­на­ван­ня, не ста­ла ва­ло­даць усім ба­гац­цем... Яшчэ па­чы­на­ю­чы з XІІ ста­год­дзя, у Гер­ма­ніі бы­лі толь­кі ад­ны мэ­ты: уз­га­даць ха­ця б Ля­до­вае па­бо­і­шча. За­да­чы, якія пе­рад са­бой ста­ві­лі пра­ціў­ні­кі Ан­тан­ты, у Пер­шай су­свет­най вай­не не бы­лі да­сяг­ну­ты. У Дру­гой су­свет­най пла­на­ва­ла­ся ўсё ж та­кі да­маг­чы­ся свай­го. Тым больш, да ўла­ды прый­шоў та­кі ча­ла­век, як Гіт­лер. Ідэі ста­лі яшчэ больш вар'­яц­кі­мі. Зда­ва­ла­ся, пра­ва­лу быць не па­він­на. Але так толь­кі зда­ва­ла­ся.

Больш за тое, на­ступ­ствы гэ­тых вой­наў у апош­нія га­ды пра­яві­лі­ся на тэ­ры­то­рыі кра­ін бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за. Вось якая ды­фе­рэн­цы­я­цыя ад­бы­ла­ся: хто жаб­руе, а хто міль­яр­ды лі­чыць. А што, ва Укра­і­не хі­ба не так? І гэ­ты на­род, ві­даць, як ні­я­кі ін­шы, так і не за­сво­іў уро­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Вя­до­ма, гэ­та не ты­чыц­ца ўсіх. Не су­мня­ва­ю­ся, што ся­род тых, хто прый­шоў да ўла­ды не кан­сты­ту­цый­ным, а за­хоп­ніц­кім, уз­бро­е­ным шля­хам, шля­хам дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту, — ато­жыл­кі тых, хто ў той вай­не ва­я­ваў на ба­ку фа­шыс­таў, хто пад­трым­лі­ваў ідэі Бан­дэ­ры. На­ўрад ці ўну­кі і праў­ну­кі ге­ро­яў Вя­лі­кай Ай­чын­най змаг­лі б сён­ня ўзяц­ца за зброю і ва­я­ваць су­праць сва­іх.

— Ча­му да Пер­шай су­свет­най вай­ны зу­сім ін­шае стаў­лен­не, чым да Дру­гой су­свет­най? Ня­ўжо спра­ва толь­кі ў ад­да­ле­нас­ці тых па­дзей ад нас?

— Спра­ва, хут­чэй, у тым, што ўзні­кае пы­тан­не: як ад­но­сіц­ца бе­ла­ру­сам да той вай­ны — яна на­ша ці не? Маў­ляў, гэ­та бы­ла вай­на ім­пе­рый, у якой удзель­ні­ча­ла Ра­сія і ва­я­ва­лі рус­кія, а не бе­ла­ру­сы. А коль­кі ча­ла­век з бе­ла­рус­кіх гу­бер­няў бы­ло ма­бі­лі­за­ва­на ў гэ­тыя ва­ен­ныя га­ды! Сён­ня на­ват цяж­ка пад­лі­чыць. Ад­ны ка­жуць, што 800 ты­сяч, ін­шыя на­зы­ва­юць ліч­бу 900 ты­сяч. Вя­до­ма, ся­род іх бы­лі не толь­кі бе­ла­ру­сы: на на­шай тэ­ры­то­рыі жы­лі і ра­сі­я­не, па­ля­кі, укра­ін­цы, та­та­ры. Да 600 ты­сяч афі­цэ­раў і сал­дат стра­ці­ла на бе­ла­рус­кай зям­лі ра­сій­ская ар­мія пад­час ба­я­вых дзе­ян­няў. Ка­лі ўсіх пад­лі­чыць, маг­чы­ма, бу­дзе больш за міль­ён. Бе­ла­русь зна­хо­дзі­ла­ся ў эпі­цэнт­ры тых ба­ёў, лі­нія фрон­ту доў­гі час пра­хо­дзі­ла на на­шай зям­лі. Дык ня­ўжо тая вай­на не на­ша?

Са­праў­ды, Каст­рыч­ніц­кая рэ­ва­лю­цыя, гра­ма­дзян­ская вай­на, Вя­лі­кая Ай­чын­ная быц­цам ад­су­ну­лі Пер­шую су­свет­ную вай­ну на зад­ні план. І да гэ­та­га ча­су па­дзеі Дру­гой су­свет­най да­сле­ду­юц­ца боль­шас­цю гіс­то­ры­каў. Пер­шую су­свет­ную вай­ну па­ча­лі вы­ву­чаць з уста­ля­ван­нем са­вец­кай ула­ды. У асноў­ным, гэ­тай тэ­май зай­ма­лі­ся вай­скоў­цы, ды і да­сле­да­ва­лі яе толь­кі з пунк­ту гле­джан­ня стра­тэ­гіі і так­ты­кі. Пуб­лі­ка­ва­лі на­ву­ко­выя пра­цы, пі­са­лі ме­му­а­ры ўдзель­ні­кі вай­ны. І ўсё на гэ­тым. Не­за­па­тра­ба­ва­насць тэ­мы і ад­сут­насць ці­ка­вас­ці да яе я ад­чуў на са­бе. Пас­ля рас­па­ду Са­вец­ка­га Са­ю­за я ха­цеў пе­рай­сці да вы­ву­чэн­ня па­дзей Пер­шай су­свет­най вай­ны, на што кі­раў­ніц­тва та­го ча­су мне ска­за­ла: маў­ляў, гэ­та бы­ла рус­кая ар­мія — ня­хай ра­сі­я­не і вы­ву­ча­юць. Гу­чыць аб­сурд­на, але гэ­та праў­да. Што ты­чыц­ца Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, то тут, вя­до­ма, та­кія ар­гу­мен­ты не­да­пу­шчаль­ныя. Ха­ця, па сут­нас­ці, ге­роі Дру­гой су­свет­най — дзе­ці, уну­кі тых, хто з та­кой жа муж­нас­цю зма­гаў­ся за на­род, за Ра­дзі­му, за нас з ва­мі пад­час Пер­шай су­свет­най...

— Мно­гія кажуць пра па­да­бен­ства эпо­хі пе­рад Пер­шай су­свет­най вай­ной і на­ша­га ча­су. Сён­ня Бліз­кі Ус­ход — па­ра­ха­вая боч­ка. На­ват, мо­жа, больш вы­бу­хо­ва­не­бяс­печ­ная, чым Бал­ка­ны 1914-га...

— На шчас­це, вось ужо 70 га­доў як свет жы­ве без су­свет­на­га па­жа­ру. А між­на­цы­я­наль­ныя кан­флік­ты, якія рэ­гу­ляр­на ўспых­ва­юць у роз­ных кроп­ках пост­са­вец­кай пра­сто­ры, на­ро­джа­ны рас­па­дам Са­вец­ка­га Са­ю­за. І ад іх ні­ку­ды не дзе­неш­ся. Гэ­та та­ды ў ад­ной кра­і­не ўсе бы­лі роў­ны­мі адзін з ад­ным, не­за­леж­на ад на­цы­я­наль­нас­ці. А сён­ня дзяр­жаў шмат, і ў кож­най — свае ін­та­рэ­сы. Гэ­та ты­чыц­ца і буй­ней­шых су­свет­ных дзяр­жаў. Та­му так, пэў­нае па­да­бен­ства на­зі­ра­ец­ца. Ад­роз­нен­не толь­кі ў тым, што та­ды дзя­лі­лі ка­ло­ніі, а сён­ня — сы­ра­ві­ну.

— А яе ста­но­віц­ца ўсё менш... Ня­ўжо чар­го­вая су­свет­ная не­па­збеж­ная?

— Вя­до­ма, не­бяс­пе­ка вель­мі вя­лі­кая. Але не дай Бог, бо гэ­та бу­дзе ўжо ка­нец уся­му. Пры іс­на­ван­ні та­кой ма­гут­най зброі, ды ў ма­са­вай коль­кас­ці, вы­жыць не да­вя­дзец­ца. За­гі­не не толь­кі кан­крэт­ная кра­і­на, част­ка све­ту, кан­ты­нент, а цэ­лая пла­не­та. Мы не па­він­ны гэ­та­га да­пус­ціць! Та­му трэ­ба, каб на­род вы­сту­піў адзі­ным фрон­там су­праць аме­ры­кан­ска­га гла­ба­ліз­му і дык­та­ту ін­шых кра­ін, аб'­яд­наўся так, як не­ка­лі на­шы дзя­ды і пра­дзе­ды. І толь­кі ад ча­ла­ве­ка, ад нас з ва­мі, за­ле­жыць, ці бу­дзе мір на зям­лі. А ён па­ві­нен быць!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Да­рэ­чы

Учо­ра пад­час па­ся­джэн­ня «круг­ла­га ста­ла», пры­све­ча­на­га 100-год­дзю па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, ста­ла вя­до­ма, што за срод­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы бу­дзе зня­та кі­на­стуж­ка пра гэ­тую вай­ну. «Ужо ідзе пра­цэс да­моў­ле­нас­ці, дзе ў тым лі­ку аб­мяр­коў­ва­ец­ца бюд­жэт пра­ек­та. Вя­до­ма, су­ма не­ма­лая, бо гэ­та бу­дзе кі­на­эпа­пея. На жаль, мы не па­спе­лі да гэ­тай да­ты. Ад­нак у блі­жэй­шы час пра­ект бу­дзе рэа­лі­за­ва­ны», — рас­ка­за­ла са­вет­нік Прад­стаў­ніц­тва Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Са­юз­най дзяр­жа­вы ў Мін­ску Люд­мі­ла АН­ТО­НА­ВА.

Пра­фе­сар ка­фед­ры гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі і па­лі­та­ло­гіі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ула­дзі­мір КАЗ­ЛЯ­КОЎ пад­крэс­ліў, што во­пыт Пер­шай су­свет­най вай­ны мае важ­нае зна­чэн­не для дзяр­жаў і на­ро­даў. «Га­лоў­нае — зра­біць пра­віль­ныя вы­сно­вы. Во­пыт вай­ны па­ві­нен быць не толь­кі за­ха­ва­ны і аб­агуль­не­ны. Уро­кі вай­ны трэ­ба па­ста­ян­на ўліч­ваць пры ана­лі­зе сён­няш­ніх сі­ту­а­цый. Ад­нак са­мае га­лоў­нае — за­хоў­ваць і бе­раг­чы ге­ра­іч­ныя ста­рон­кі на­шых прод­каў, якія пра­яві­лі ся­бе ў га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны», — лі­чыць док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук.

— Усё час­цей гу­чыць за­кла­по­ча­насць раз­віц­цём тых па­дзей, якія ад­бы­ва­юц­ца сён­ня ў цэнт­ры сла­вян­ска­га све­ту, — за­зна­чыў ака­дэ­мік-сак­ра­тар Ад­дзя­лен­ня гу­ма­ні­тар­ных на­вук і мас­тац­тваў НАН Бе­ла­ру­сі, док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­сар Аляк­сандр КА­ВА­ЛЕ­НЯ. — Фа­кел вай­ны ўжо за­па­ле­ны. Мы ста­ім на па­ро­зе вель­мі сур'­ёз­на­га вы­пра­ба­ван­ня. Шмат­лі­кія сі­лы імк­нуц­ца ўпіх­нуць Ра­сію ў бра­та­за­бой­чую вай­ну. Наш зва­рот да гіс­то­рыі Пер­шай су­свет­най вай­ны грун­ту­ец­ца, перш за ўсё, на вы­каз­ван­ні муд­ра­цоў: «Ад­шу­кай уся­му па­ча­так — і ты мно­гае зра­зу­ме­еш». Сён­ня нель­га не ба­чыць та­го, што ад­бы­ва­ец­ца па­за­чар­го­вы пе­ра­дзел све­ту. Та­му ро­біц­ца мно­гае, каб штурх­нуць нас з ва­мі (я не ма­гу ад­дзя­ляць Бе­ла­русь ад Ра­сіі) на раз­вяз­ван­не но­вай і больш не­бяс­печ­най вай­ны, ка­лі ўжо не бу­дзе ка­му яе да­сле­да­ваць, пі­саць ус­па­мі­ны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.