Вы тут

На­го­да ўспом­ніць і на­пом­ніць


У Мін­ску ўша­на­ва­лі па­мяць ге­ро­яў і ах­вяр Пер­шай су­свет­най вай­ны

Ста­год­дзе та­му свет упер­шы­ню ска­ла­нуў­ся ад ка­та­стро­фы су­свет­на­га маш­та­бу. У жніў­ні 1914 го­да прак­тыч­на ўсе вя­ду­чыя дзяр­жа­вы ака­за­лі­ся ўцяг­ну­ты­мі ў Пер­шую су­свет­ную вай­ну. Ба­я­выя дзе­ян­ні пра­цяг­ва­лі­ся 1568 дзён і на­чэй. По­лы­мя вай­ны за­кра­ну­ла і Бе­ла­русь. Пад­час мі­тын­гу-рэ­кві­е­му ка­ля ме­ма­ры­я­ла ў го­нар ге­ро­яў і ах­вяр Пер­шай су­свет­най вай­ны мін­ча­не ўша­на­ва­лі па­мяць тых, хто за­гі­нуў у га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця.

IMG_3574 копия

— З ва­ен­на­га пунк­ту гле­джан­ня гэ­тая вай­на, па сут­нас­ці, ста­ла пер­шай, у якой для зні­шчэн­ня і раз­бу­рэн­ня ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся най­ноў­шыя да­сяг­нен­ні на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­га пра­грэ­су та­го ча­су — тан­кі і са­ма­лё­ты, пад­вод­ныя лод­кі і хі­міч­ная зброя, срод­кі су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны і ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы, — за­зна­чыў мі­ністр аба­ро­ны ге­не­рал-лей­тэ­нант Юрый ЖА­ДО­БІН. — З па­лі­тыч­на­га пунк­ту гле­джан­ня Пер­шая су­свет­ная вай­на пры­вя­ла да рас­па­ду трох най­ма­гут­ней­шых еў­ра­пей­скіх ім­пе­рый: Гер­ман­скай, Ра­сій­скай і Аў­стра-Вен­гер­скай, а так­са­ма па­слу­жы­ла па­чат­кам рас­па­ду Асман­скай ім­пе­рыі. Ад­нак сён­ня не на­го­да да­ваць гэ­тай вай­не пэў­ныя па­лі­тыч­ныя, гіс­та­рыч­ныя і ва­ен­ныя ад­зна­кі. Сён­ня — на­го­да напомніць су­свет­най гра­мад­скас­ці, на­коль­кі кво­лым і не­тры­ва­лым бы­вае мір, як хут­ка квіт­не­ю­чыя па­лі і са­ды мо­гуць пе­ра­тва­рыц­ца ў кры­ва­вае по­ле біт­вы. На­го­да ўспом­ніць тых, хто менш за ўсё за­дум­ваў­ся аб пры­чы­нах вай­ны, але са­ма­ад­да­на ішоў на пе­ра­да­вую, каб аба­ра­ніць ад во­ра­га сваю Ай­чы­ну.

Сім­ва­ліч­на, што ме­ма­ры­ял зна­хо­дзіц­ца на мес­цы Мін­скіх брац­кіх мо­гі­лак, на якіх па­ха­ва­ны вай­скоў­цы рус­кай ар­міі. Тут спа­чы­ва­юць 5 ты­сяч сал­дат — прад­стаў­ні­коў 830 вай­ско­вых фар­мі­ра­ван­няў, якія па­мер­лі ад ра­нен­няў у мін­скіх ла­за­рэ­тах, шпі­та­лях і баль­ні­цах. Ім­ёны амаль па­ло­вы з іх сён­ня вя­до­мыя. Яны ўве­ка­ве­ча­ны на скульп­тур­ных кам­па­зі­цы­ях ка­ля кап­лі­цы. Дру­гая па­ло­ва так і за­ста­ла­ся бе­зы­мен­най, але не за­бы­тай на­мі.

IMG_3798 копия

— Дрэн­на, што з уро­каў Пер­шай су­свет­най вай­ны не бы­ло зроб­ле­на вы­сноў, і ў вы­ні­ку па­лі­тыч­ных ам­бі­цый, су­свет­най гон­кі ўзбра­ен­няў праз два дзе­ся­ці­год­дзі па­ча­ла­ся Дру­гая су­свет­ная вай­на, на­ступ­ствы якой яшчэ больш жу­дас­ныя, — пад­крэс­ліў па­сол Ра­сіі ў Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр СУ­РЫ­КАЎ. — І сён­ня ў све­це не­спа­кой­на. Гі­нуць лю­дзі ў ба­раць­бе за дэ­ма­кра­тыю і пра­вы ча­ла­ве­ка. Якую ж жорст­кую ца­ну трэ­ба пла­ціць за гэ­тыя пра­вы! І сён­няш­нім ме­ра­пры­ем­ствам мы хо­чам яшчэ раз на­га­даць, што гэ­та не раз­бор па­між пе­ра­мож­ца­мі і пе­ра­мо­жа­ны­мі, а да­ні­на па­мя­ці на­шым пра­дзе­дам, якія быц­цам на­гад­ва­юць нам аб тым, што трэ­ба спы­ніць па­лі­тыч­ныя прэ­тэн­зіі на тым уз­роў­ні, ка­лі яшчэ мож­на да­мо­віц­ца, каб не да­вес­ці да та­кіх вы­ні­каў.

А тым ча­сам у гэ­тыя дні не толь­кі ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, а і па ўсёй кра­і­не пра­хо­дзяць шмат­лі­кія па­мят­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя 100‑год­дзю па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны. У хра­мах пра­во-
д­зяц­ца па­мі­наль­ныя бо­га­слу­жэн­ні, ля ме­ма­ры­я­лаў і пом­ні­каў ус­кла­да­юц­ца вян­кі і квет­кі, ва ўста­но­вах куль­ту­ры і аду­ка­цыі, у дзі­ця­чых і азда­раў­лен­чых лет­ні­ках ад­бы­ва­юц­ца тэ­ма­тыч­ныя га­дзі­ны, ар­га­ні­зу­юц­ца вы­ста­вы і экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­ныя подз­ві­гу сал­дат той вай­ны. Гэ­та свед­чыць толь­кі аб тым, што бе­ла­ру­сы заў­сё­ды па­мя­та­юць тра­гіч­ныя ста­рон­кі на­шай гіс­то­рыі, яе ге­ро­яў, якія на­век за­ста­лі­ся ў бе­ла­рус­кай зям­лі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.