Вы тут

Лета ў «Маладосці»


Пісь­мен­ні­кі, што збі­ра­юць ка­мя­ні ды ра­ка­він­кі, му­зы­кі, якія лю­бяць кор­пац­ца ў ага­ро­дзе... У тых, пра ка­го пі­ша «Ма­ла­досць», так­са­ма ле­та! А та­му жні­вень­скі ну­мар атры­маў­ся асаб­лі­ва со­неч­ным і на­стра­ё­вым. У якас­ці па­цвяр­джэн­ня яго со­неч­нас­ці пры­вя­дзём рад­кі Іры­ны Чар­няў­скай, ад­на­го з аў­та­раў:

Ле­ту не спіц­ца:

Ле­та зна­рок

Грэ­ец­ца, ні­бы прас.

Шчо­кі су­ні­цам

Чэр­вень апёк —

Па­пры­га­жэ­лі ўраз!

 

Кож­ны год ад­бы­ва­ец­ца па­дзея, якую «Ма­ла­досць» ні­як не мо­жа аб­мі­нуць. Паў­ты­ся­ча­год­дзя та­му ў жніў­ні ге­ні­яль­ны Фран­ці­шак Ска­ры­на, го­нар бе­ла­рус­кай на­цыі, вы­даў сваю пер­шую кні­гу. Бе­ла­ру­сы што­год уша­ноў­ва­юць гэ­тую па­дзею, свят­ку­ю­чы Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Вось­мы ну­мар «Ма­ла­до­сці» па­чы­на­ец­ца з ма­тэ­ры­я­лаў, пры­све­ча­ных свя­ту. Тут вы зной­дзе­це пе­ра­кла­ды паэ­зіі за­меж­ных гас­цей Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства з роз­ных кра­ін.

У руб­ры­цы «Упер­шы­ню ў «Ма­ла­до­сці» пуб­лі­ку­юц­ца па­куль яшчэ сціп­лыя, але, без­умоў­на, та­ле­на­ві­тыя пра­за­ікі Да­ша Ма­ро­за­ва і Мі­кі­та Вол­каў, а так­са­ма і па­эт Ці­мур Буй­ко. Зна­ём­це­ся з імі і не су­дзі­це над­та стро­га! А вось з ка­го ў вось­мым ну­ма­ры скла­да­ец­ца су­зор'е ўжо даў­но за­ўва­жа­ных і ад­зна­ча­ных на лі­та­ра­тур­най ні­ве: паэ­ты Вік­тар Шніп, Алі­са Мі­ні­на, Іры­на Чар­няў­ская і пра­за­ікі Ула­дзі­мір Ма­жы­лоў­скі ды Алё­на Бе­ла­нож­ка. Неш­та асаб­лі­вае ча­кае вас на «Ста­рон­цы ад­на­го вер­ша»: «Ві­лен­скі ля­мант» ай­ца Яў­ста­фія Ха­лі­ман­ко­ва — шчым­лі­вы лі­рыч­ны твор пра не­зва­рот­насць та­го, што ўкраў бяз­лі­тас­ны час...

У руб­ры­цы «Эпі­ста­ля­рый» зме­шча­ны ліс­ты Ля­во­на Гмы­ра­ка ў рэ­дак­цыю «На­шай ні­вы», якія ні­дзе да­гэ­туль не дру­ка­ва­лі­ся, — каш­тоў­ны пом­нік та­га­час­най дум­кі і мо­вы.

Ся­род пуб­лі­цыс­тыч­ных ма­тэ­ры­лаў хо­чац­ца ад­зна­чыць ін­тэр­в'ю з па­эт­кай Люд­мі­лай Руб­леў­скай у руб­ры­цы «Кух­ня Ма­шы Дуб­роў­скай», ар­ты­кул Яго­ра Ко­не­ва пра вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­раль­на­га рэ­жы­сё­ра Ва­ле­рыя Ані­сен­ку, а так­са­ма ня­су­мную гу­тар­ку з ма­ла­дым спе­ва­ком Ула­дзі­сла­вам Чы­жы­ка­вым, які ўда­ла спа­лу­чае эст­рад­ную дзей­насць з ву­чо­бай на філ­фа­ку.

У руб­ры­цы «Гіст­факТ» пра­цяг­ва­ец­ца пуб­лі­ка­цыя ўспа­мі­наў фі­ла­ма­та Эд­вар­да Ма­саль­ска­га, свед­кі бур­ных гіс­та­рыч­ных па­дзей ХІХ ста­год­дзя. Спа­дзя­ю­ся, вы па­зна­ё­мі­лі­ся з імі ў па­пя­рэд­ніх ну­ма­рах «Ма­ла­до­сці» і па­спе­лі імі за­ха­піц­ца.

Чы­тай­це «Ма­ла­досць» і ўсмі­хай­це­ся сон­цу!

Та­ма­ра Са­ра­чын­ская.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.