Вы тут

Вяр­тан­не бра­тоў у Пе­ра­лом


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» пра­вя­лі адзін дзень ся­род ма­на­хаў-ка­пу­цы­наў

На­пя­рэ­дад­ні за­пла­на­ва­най ванд­роў­кі ў вёс­ку з ад­мет­най наз­вай Пе­ра­лом, якая зна­хо­дзіц­ца на са­май мя­жы Бе­ла­ру­сі і Літ­вы, знай­шоў у ін­тэр­нэ­це да­во­лі ці­ка­вы зды­мак. На ган­ку драў­ля­най па­бу­до­вы, склаў­шы ру­кі, ся­дзяць ма­на­хі. Яны спа­кой­на па­зі­ра­юць у аб'­ек­тыў фо­та­мас­та­ка і, без­умоў­на, не ве­да­юць, што ўвой­дуць у гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га кас­цё­ла, бо ста­лі пер­шы­мі ка­пу­цы­на­мі на аб­ша­рах су­час­най Бе­ла­ру­сі… Мі­не час, і ў цяж­кія пас­ля­ва­ен­ныя 1950‑я яны бу­дуць вы­му­ша­ны гэ­та на­мо­ле­нае мес­ца на­заў­сё­ды па­кі­нуць. Ад іх у па­мя­ці ста­ра­жы­лаў на­заў­сё­ды за­ста­лі­ся ўспа­мі­ны і ім­ёны. І толь­кі адзі­ны з іх, брат Крыс­пін, здо­леў пра­жыць тут да 1984 го­да.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-1

Ад зам­ка да ка­пу­цы­наў

Сён­няш­ні Пе­ра­лом — ма­ляў­ні­чы дач­ны па­сё­лак, які зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лёк ад хут­ка­плын­на­га Нё­ма­на. У даў­ней­шыя ча­сы тут ста­яў ма­лень­кі за­мак, які аба­ра­няў ту­тэй­шыя зем­лі ад кры­жа­коў. З ця­гам ча­су з'я­віў­ся кас­цёл, а ў 1938‑м, на 411‑м го­дзе свай­го іс­на­ван­ня, ма­нас­кі ор­дэн ка­пу­цы­наў па­бу­да­ваў у Пе­ра­ло­ме драў­ля­ны двух­па­вяр­хо­вы кляш­тар. Да ма­нас­кай пля­цоў­кі, што на ўзгор­ку, ад дач вя­дзе стром­кая сця­жы­на. Ад­чу­ван­не, ні­бы пры­ро­да са­ма пе­ра­пля­ла кар­ня­ві­шчы дрэў і для боль­шай зруч­нас­ці лю­дзей ства­ры­ла гэ­тыя лад­ныя пры­ступ­кі па да­ро­зе да свя­ты­ні. Праз паў­хві­лі­ны пад'­ёму пе­рад на­мі ад­кры­ва­ец­ца за­лі­тая сон­цам па­ля­на. Тут ста­іць шэ­ры драў­ля­ны кас­цё­лак, які зда­лёк на­гад­вае шмат­па­вяр­хо­вы дач­ны дом. Ад ма­нас­ты­ра ні­чо­га не за­ста­ло­ся. Толь­кі пад­му­рак, склеп і над­піс на ка­мен­ным кры­жы: «Тут ста­яў кляш­тар і кас­цёл ка­пу­цы­наў у го­нар свя­то­га Юрыя і Най­свя­цей­ша­га Імя Ма­рыі…» Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, бе­ла­рус­кія ка­пу­цы­ны не за­бы­ва­юць свае ка­ра­ні і кож­ны год пры­яз­джа­юць на сім­ва­ліч­нае для свай­го ор­дэ­на мес­ца.

Вось і ця­пер, у гэ­ты ран­ні час, у свя­ты­ні ідзе на­ба­жэн­ства. У хра­ме па­вет­ра пах­не дош­ка­мі. Ці­ха. На сце­нах — аб­ра­зы свя­тых Ка­зі­мі­ра і Юрыя, апе­ку­на вёс­кі, Юза­фа, а над ал­та­ром уз­ды­ма­ец­ца ко­пія іко­ны Ма­ці Бо­жай Пе­ра­лом­скай, ары­гі­нал якой зна­хо­дзіц­ца ў Го­жы. Не­шмат­лі­кія вер­ні­кі ста­ла­га ве­ку ўваж­лі­ва слу­ха­юць ка­зан­не ма­ла­до­га ай­ца аб тым, як жыць з Хрыс­том. Я ўяў­ляю іх не дач­ні­ка­мі, а ста­ра­жы­ла­мі гэ­тых мяс­цін, якія пад­трым­лі­ва­лі ве­ру, ха­ва­лі ў са­вец­кія ча­сы аб­ра­зы ў ха­тах і вы­дат­на ве­да­лі гіс­то­рыю гэ­тых мяс­цін. І, як аказ­ва­ец­ца, мае зда­гад­кі бы­лі не­бес­пад­стаў­ны­мі.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-3

— Я вам вось што ска­жу. Ста­ры кас­цёл ка­му­ніс­ты ра­за­бра­лі і ад­вез­лі ў Гран­дзі­чы, пад са­мае Грод­на, — узгад­вае па­ра­фі­ян­ка Яня Ор­люк. — Ха­це­лі збу­да­ваць дзі­ця­чы са­док, ад­нак бяр­вен­ні па­кра­лі, і ні­чо­га зра­біць у іх не атры­ма­ла­ся. Но­вы храм уз­вя­лі ў 1990‑я ўжо са­мі вер­ні­кі. Ра­бі­лі ўсё сва­і­мі ру­ка­мі. На на­ба­жэн­ствы мы час­та ез­дзім у Го­жу. Праў­да, ча­сам ксёндз і сам у Пе­ра­лом пры­яз­джае. Як і бра­ты-ка­пу­цы­ны. А што да вёс­кі, у ёй амаль ні­хто не жы­ве. Толь­кі не­каль­кі ча­ла­век за­ста­ло­ся. Ас­тат­нія — дач­ні­кі.

Вер­ні­кі па­воль­на па­кі­да­юць кас­цёл, і мы за­ста­ём­ся сам-на­сам з ай­цом Але­гам Вай­ця­хо­ві­чам. У Пе­ра­лом ён пры­ехаў у вод­пуск — як ка­жа, «ад­па­чыць ра­зам з Бо­гам». Жыц­цё ў пус­тэль­ні ў ХХІ ста­год­дзі, ка­лі з усіх ба­коў ціс­нуць кам­п'ю­тар­ныя тэх­на­ло­гіі, а з ле­су ата­ку­юць цэ­лы­мі ды­ві­зі­я­мі ка­ма­ры, яго зу­сім не па­ло­хае.

— У хат­цы, дзе я жы­ву, ня­ма элект­рыч­нас­ці, — ла­ма­ю­чы сан­да­ля­мі тра­ву, вя­дзе нас да свай­го жыт­ла брат Алег. — А ад ка­ма­роў аба­ра­ня­ю­ся спе­цы­яль­ным спрэ­ем. Вы, да­рэ­чы, так­са­ма ска­рыс­тай­це­ся. А то пас­ля ка­ман­дзі­роў­кі ў Пе­ра­лом вам бу­дзе спац­ца над­та ці­ка­ва.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-5

Брат Крыс­пін — ле­ген­да Пе­ра­ло­ма

Кры­ты бля­хай да­мо­чак ста­іць у акру­жэн­ні дрэў за мет­раў 50 ад свя­ты­ні. У свой час яго так­са­ма ад­рэ­стаў­ра­ва­лі шчы­рыя вер­ні­кі. Ме­на­ві­та тут да 1984 го­да жыў брат Крыс­пін, а пас­ля пе­ра­ехаў у Ліп­ніш­кі, дзе праз два га­ды па­мёр і быў па­ха­ва­ны. На­са­мрэч, мож­на толь­кі па­дзі­віц­ца муж­нас­ці гэ­та­га ча­ла­ве­ка. На яго ва­чах зно­сі­лі кас­цёл, кляш­тар, а ён тры­ваў, за­ста­ваў­ся на тым мес­цы, ку­ды яго на­кі­ра­ваў ор­дэн. Ста­лыя ад­па­чы­валь­ні­кі ча­сам уз­гад­ва­юць, як «ба­ра­да­ты дзя­ду­ля» лю­біў ся­дзець ка­ля кляш­тар­най студ­ні і ча­каць лю­дзей, якія аба­вяз­ко­ва прый­дуць па ва­ду. Ін­тэр'­ер хат­кі, на­пэў­на, та­кі ж сціп­лы, як і ра­ней. Узім­ку ад ма­ра­зоў ра­туе ма­лень­кая печ­ка. Ка­ля сцен ста­яць не­каль­кі лож­каў, у ку­тах — аб­ра­зы, на вок­нах — фі­ран­кі. Аб цы­ві­лі­за­цыі на­гад­вае плі­та, якая пра­цуе на га­зе. Да до­ма пус­тэль­ні­ка пры­мы­кае не­вя­ліч­кая гас­па­дар­чая пры­бу­до­ва, дзе пры на­леж­най коль­кас­ці ва­ды пра­цуе са­ма­роб­ны душ у вы­гля­дзе пры­ма­ца­ва­най да сто­лі вя­лі­кай плас­ты­ка­вай ёміс­тас­ці. На­пор, зра­зу­ме­ла, рэ­гу­лю­ец­ца па­ва­ро­там кор­ка.

Брат Алег збі­ра­ец­ца ў Го­жу, каб за­пра­віць га­за­вы ба­лон. Мы па­га­джа­ем­ся склас­ці яму кам­па­нію і едзем на на­шым аў­та­ма­бі­лі па га­ра­чым грун­це на за­праў­ку.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-6

— Мой дзень у кляш­та­ры звы­чай­на па­чы­на­ец­ца а па­ло­ве сё­май ра­ні­цы, — рас­па­вя­дае пра свой рас­клад наш су­раз­моў­ца. — Я ця­пер у ад­па­чын­ку, а та­му ма­гу гра­фік тро­хі пе­рай­на­чыць. Праў­да, ар­га­ні­за­ваць ся­бе ў пер­шыя дні тут бы­ло да­во­лі скла­да­на. Пра­чы­на­ю­ся ў во­сем. П'ю ка­ву, ма­лю­ся ў кас­цё­ле і праз га­дзі­ну б'ю ў звон — гу­каю лю­дзей на ім­шу. Пас­ля служ­бы раз­маў­ляю з вер­ні­ка­мі, зай­ма­ю­ся фі­зіч­най пра­цай, ра­ман­тую ста­рыя рэ­чы. Спаць кла­ду­ся ра­зам з за­хо­дам сон­ца — ка­ля 22 га­дзін.

— Ай­цец Алег, на ву­лі­цы та­кая спё­ка. А вам не го­ра­ча ў ха­бі­це (ма­нас­кае адзен­не. — Аўт.)?

— Афі­цэ­ры, якія іш­лі на вай­ну, не ду­ма­лі пра спё­ку ці хо­лад. Яны, на­ад­ва­рот, га­на­ры­лі­ся сва­ім мун­ду­рам (польск. кі­цель — Аўт.), — за­ўва­жае ай­цец Алег Вай­ця­хо­віч. — Ка­рыч­не­вы ха­біт — гэ­та мой мун­дур. Ка­лі ба­чы­це, ён пад­пе­ра­за­ны звы­чай­най бе­лай вя­роў­кай з тры­ма вуз­ла­мі, якія азна­ча­юць па­слух­мя­насць, чыс­тасць і ўбо­гасць — ма­нас­кія абе­ты, якія мы скла­да­лі і абя­ца­лі, што бу­дзем пры­трым­лі­вац­ца іх на пра­ця­гу жыц­ця.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-7

Яшчэ ад­ным сім­ва­лам адзен­ня ка­пу­цы­на з'яў­ля­ец­ца вост­ра­ка­неч­ны кап­тур. Брат Алег хоць і ка­рыс­та­ец­ца ім зрэд­час, па па­трэ­бе, але знач­насць гэ­тай дэ­та­лі ў гіс­то­рыі ор­дэ­на змен­шыць нель­га. Бо ме­на­ві­та ад італь­ян­скай наз­вы кап­ту­ра «cappucіo» атры­ма­лі сваю наз­ву ма­на­хі (а не ад вя­до­май ка­вы ка­пу­чы­на). Праў­да, бра­ты так­са­ма ў пэў­най ме­ры спры­чы­ні­лі­ся да гэ­та­га на­пою. Бо ме­на­ві­та ко­лер іх ха­бі­таў на­тхніў так на­зваць на­пой еў­ра­пей­скіх ка­ва­ва­раў.

Дзесь­ці праз га­дзі­ну мы вяр­та­ем­ся на ка­пу­цын­скі ўзго­рак у Пе­ра­лом, і ай­цец Алег ка­жа, што хут­ка бу­дзем па­луд­на­ваць — са­да­ві­ной і ам­ле­там. Пе­ра­важ­ную боль­шасць пра­дук­таў ён пры­вёз з са­бой з Ма­ла­дзеч­на, а ас­тат­нім час­ту­юць вер­ні­кі.

— Ад­ной­чы бы­ла за­ле­ва, я ха­ваў­ся ў до­ме і не­ча­ка­на па­чуў чы­есь­ці кро­кі. Ад­чы­няю дзве­ры, а там пад даж­джом ба­буль­ка ста­іць: «Ой­ча, а па­час­туй­це­ся блін­ка­мі. Толь­кі не ад­маў­ляй­це­ся!»

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-9

Праў­да, па­доб­ныя ві­зі­ты тут рэд­касць. Ка­ля кас­цё­ла пе­ра­важ­на гу­ля­юць грыб­ні­кі ці ад­па­чы­валь­ні­кі, якім мяс­цо­вая свя­ты­ня па­куль не вель­мі ці­ка­вая. Вось і ця­пер з бо­ку хра­ма па­чу­лі: «Б‑о‑о‑о‑м!» Аказ­ва­ец­ца, дзет­кі, уба­чыў­шы са­ма­роб­ны звон, вы­ра­шы­лі па­жар­та­ваць, па­клі­каць лю­дзей яшчэ на ад­ну ім­шу. Ка­лі за­быц­ца на ўсе па­доб­ныя ві­зі­ты, па­меж­ны Пе­ра­лом у дум­ках паў­стае не прос­та вы­дат­ным мес­цам для ад­па­чын­ку, а яшчэ і для су­зі­ран­ня, унут­ра­най рэ­флек­сіі пад ша­ма­цен­не дрэў на глы­бо­кія тэ­мы. Тут са­праў­ды аб­стра­гу­еш­ся ад уся­го га­рад­ско­га і кан­цэнт­ру­еш­ся на тым глы­бо­кім, што не да­зва­ляў та­бе зра­біць го­рад з яго рыт­мам. Хто ве­дае, маг­чы­ма, у гэ­тым і то­іц­ца раз­гад­ка вы­ба­ру мес­ца для пра­жы­ван­ня ка­пу­цы­наў. Ха­ця ўсё мож­а быць больш пра­за­іч­на: у Грод­не ма­на­хаў заў­сё­ды бы­ло шмат, а раз­мя­шчэн­не Пе­ра­ло­ма на кар­це заўж­ды да­зва­ляе хут­ка да­брац­ца і да Грод­на, і да Віль­ні.

Вы­пра­ба­ван­не свя­та­рства

Мы ўсе ра­зам ху­цень­ка рас­стаў­ля­ем та­лер­кі на ма­ле­неч­кім ста­ле, пас­ля ка­рот­кай ма­літ­вы са­дзім­ся, і наш су­раз­моў­ца рас­па­вя­дае ці­ка­вую гіс­то­рыю свай­го пры­хо­ду ў кляш­тар. Аказ­ва­ец­ца, што ў сва­ім дзя­цін­стве, якое свя­тар пра­вёў у Док­шыц­кім ра­ё­не, ён аб гэ­тым не ма­рыў. Усё пе­ра­мя­ні­лася лі­та­раль­на ў адзін мо­мант. Ён прый­шоў у кляш­тар ка­пу­цы­наў, скон­чыў Ка­та­ліц­кі ўні­вер­сі­тэт у Люб­лі­не, стаў свя­та­ром, вяр­нуў­ся ў Бе­ла­русь, дзе пер­шай пля­цоў­кай для пра­цы ста­ла Ма­ла­дзеч­на. Сён­ня брат Алег апя­куе сем'і.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-10

— Я вель­мі доб­ра па­мя­таю пер­шае вы­пра­ба­ван­не свай­го свя­та­рства. Праз ней­кі час, як я стаў ай­цом, мне па­тэ­ле­фа­на­ва­лі і ска­за­лі, што трэ­ба ехаць да вель­мі хво­ра­га дзі­ця­ці. Я ўсё ўспры­маў як мае быць. Ад­нак пас­ля та­го, як уба­чыў пе­рад са­бой гэ­та­га но­ва­на­ро­джа­на­га, у мя­не сціс­ну­ла­ся сэр­ца. Су­це­шыў яго бліз­кіх, па­хрыс­ціў хлоп­чы­ка. По­тым вяр­нуў­ся да ся­бе і за­пла­каў, звяр­нуў­ся ў ма­літ­ве да Гос­па­да: «Бо­жа, на­вош­та ты на­кі­ра­ваў мя­не ў свя­та­ры? На­вош­та мне ба­чыць па­доб­нае?»… Але не­як да­ве­даў­ся, што дзі­ця пай­шло на па­праў­ку. І та­ды я зра­зу­меў, што так на­са­мрэч трэ­ба. І тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў на­шым жыц­ці, ро­біц­ца не прос­та так. І на­ват ваш сён­няш­ні пры­езд — гэ­та так­са­ма план Бо­жы.

— А як той ма­лень­кі хлоп­чык?

— Жы­ве, — з усмеш­кай ад­ка­заў су­раз­моў­ца.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-11

«Ма­наст­ва — са­праўд­ная сям'я»

На раз­ві­тан­не ай­цец Алег Вай­ця­хо­віч вы­ра­шае па­ка­заць нам Нё­ман. Праз хві­лін 15 мы вы­хо­дзім на за­рос­лы бе­ра­жок ма­гут­най ра­кі, якая ня­се свае во­ды ў Бал­ты­ку. Ён са­дзіц­ца на тра­ву і моўч­кі па­гля­дае на ва­ду, су­праць­лег­лы бе­раг.

— Ма­на­хаў-ка­пу­цы­наў су­стра­ка­лі тут ра­дас­на, — ка­жа ай­цец Алег. — З ха­руг­ва­мі, пес­ня­мі. Для мяс­цо­вых жы­ха­роў гэ­та бы­ло не­чым над­звы­чай­ным. Трэ­ба ра­зу­мець, што ма­наст­ва — са­праўд­ная сям'я. І бра­ты сю­ды пры­хо­дзі­лі ра­зам, а не па­асоб­ку.

Мы вяр­та­ем­ся да ма­шы­ны. Ці­хае па­се­лі­шча Пе­ра­лом мне яшчэ больш на­гад­вае за­рос­лыя, ста­рыя мо­гіл­кі, на якія пры­яз­джа­юць толь­кі зрэд­час. Вось і той ста­ры дух, які ад­люст­ра­ва­ны на чор­на-бе­лых здым­ках кляш­та­ра, з гэ­тай вёс­кі мо­жа хут­ка вы­вет­рыц­ца. Заўт­ра Алег Вай­ця­хо­віч пра­вя­дзе ім­шу, за­чы­ніць на ключ дом пус­тэль­ні­ка і па­е­дзе аў­то­бу­сам у Грод­на на цяг­нік. На пэў­ны час на па­лян­цы зноў па­се­ліц­ца ці­шы­ня. І толь­кі доб­ра бач­ныя таб­ліч­кі на слу­пах бу­дуць на­гад­ваць грыб­ні­кам пра тое, што тут быў ма­нас­тыр, жыў пра­ца­ві­ты брат Крыс­пін. І так — да рэд­кіх на­ба­жэн­стваў у кас­цё­ле, да на­ступ­на­га вяр­тан­ня ка­пу­цы­наў у Пе­ра­лом.

BUZHAN2014_HR_bratOLEG-12

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та Над­зеі Бу­жан.

Гро­дзен­скі ра­ён.

 

Каментары

Цікавы артыкул, дзякуй!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.