Вы тут

Ін­вес­ты­цый­ная пры­ваб­насць


Як пад­му­рак для ўма­ца­ван­ня су­пра­цоў­ніц­тва на­шай кра­і­ны з рэ­гі­ё­на­мі Ра­сіі

Бе­ла­русь і Там­боў­ская воб­ласць да­мо­ві­лі­ся ўзмац­ніць усе­ба­ко­вае ўза­е­ма­дзе­ян­не. Пра гэ­та бы­ло за­яў­ле­на ўчо­ра на су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з кі­раў­ні­ком Ад­мі­ніст­ра­цыі Там­боў­скай воб­лас­ці Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Але­гам Бе­ці­ным, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

1

1

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Там­боў­ская воб­ласць з'яў­ля­ец­ца на­дзей­ным парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі. За мі­ну­лыя пяць га­доў уза­ем­ны та­ва­ра­зва­рот вы­рас больш як у два ра­зы. У гэ­тым ра­сій­скім рэ­гі­ё­не ўжо ар­га­ні­за­ва­ны ды­лер­скія і сэр­віс­ныя цэнт­ры «Гом­сель­ма­ша», «Амка­до­ра», МТЗ і ін­шых буй­ных бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, па­спя­хо­ва функ­цы­я­ну­юць фір­мен­ныя ганд­лё­выя да­мы вя­до­мых ганд­лё­вых ма­рак.

 

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь га­то­ва па­шы­рыць су­пра­цоў­ніц­тва з гэ­тым ра­сій­скім рэ­гі­ё­нам, на­прык­лад, удзель­ні­чаць у ма­дэр­ні­за­цыі аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су Там­боў­скай воб­лас­ці. «Ад­на з клю­ча­вых тэм на­шай сён­няш­няй су­стрэ­чы — су­пра­цоў­ніц­тва ў аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се. Агуль­ны ін­та­рэс вы­клі­ка­юць аб­мен пе­ра­да­вы­мі тэх­на­ло­гі­я­мі, раз­віц­цё ўза­е­ма­дзе­ян­ня па­між ву­чо­ны­мі і аг­ра­ры­я­мі», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі ёсць фун­да­мен­таль­ная да­след­чая ба­за, і пра­па­на­ваў ву­чо­ным су­мес­на па­пра­ца­ваць у га­лі­не се­лек­цыі, ге­не­ты­кі, ахо­вы рас­лін, ства­рэн­ня вы­со­ка­пра­дук­цый­ных сар­тоў сель­гас­куль­тур, па­род жы­вёл, а так­са­ма рэ­сур­саз­бе­ра­галь­ных тэх­на­ло­гій. «Мы га­то­вы пры­няць удзел у ма­дэр­ні­за­цыі ва­шых жы­вё­ла­га­доў­чых комп­лек­саў і, ка­лі трэ­ба, бу­даў­ніц­тве аг­ра­га­рад­коў, га­то­вы за­бяс­пе­чыць са­май пе­ра­да­вой сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кай», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Бе­ла­русь га­то­ва су­пра­цоў­ні­чаць з Там­боў­скай воб­лас­цю ў пы­тан­ні па­ста­вак аў­то­бу­саў і тра­лей­бу­саў, пра­да­стаў­лен­ні бу­даў­ні­чых па­слуг, за­бес­пя­чэн­ні па­трэб­нас­цяў рэ­гі­ё­на ў гру­за­вой, кар'­ер­най, да­рож­на-бу­даў­ні­чай, спе­цы­яль­най і ка­му­наль­най тэх­ні­цы, ліф­та­вым аб­ста­ля­ван­ні.

«У апош­нія га­ды на­ша рэс­пуб­лі­ка вя­дзе ак­тыў­ную ра­бо­ту па па­вы­шэн­ні ін­вес­ты­цый­най пры­ваб­нас­ці, па ства­рэн­ні іна­ва­цый­ных пра­дук­таў, ары­ен­та­ва­ных на экс­парт. І ў гэ­тым на­прам­ку мы так­са­ма га­то­вы ўма­цоў­ваць су­пра­цоў­ніц­тва з ва­мі. Нам ёсць што пра­па­на­ваць у сфе­ры аду­ка­цыі, ме­ды­цы­ны, куль­ту­ры, спор­ту, ту­рыз­му», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На­пя­рэ­дад­ні пер­ша­га па­ся­джэн­ня ра­бо­чай гру­пы па су­пра­цоў­ніц­тве Бе­ла­ру­сі і Там­боў­скай воб­лас­ці Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­на­ваў аб­мер­ка­ваць і па маг­чы­мас­ці вы­ра­шыць праб­лем­ныя пы­тан­ні, якія пе­ра­шка­джа­юць больш ак­тыў­на­му раз­віц­цю двух­ба­ко­ва­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня. «Вы па­він­ны быць упэў­не­ны, што ка­лі на­шы да­моў­ле­нас­ці ад­бу­дуц­ца, мы бу­дзем на­дзей­ным парт­нё­рам, як і для ін­шых рэ­гі­ё­наў Ра­сіі. Мы аба­вяз­ко­ва бу­дзем вы­кон­ваць на­шы да­моў­ле­нас­ці», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

У сваю чар­гу Алег Бе­цін па­ве­да­міў, што Там­боў­ская воб­ласць пра­па­нуе Бе­ла­ру­сі ства­рыць су­мес­нае прад­пры­ем­ства ў хі­міч­най пра­мыс­ло­вас­ці. «У нас ёсць хі­міч­нае прад­пры­ем­ства ААТ «Піг­мент», якое па­стаў­ляе ў Бе­ла­русь больш як 10 тыс. тон хі­мі­ка­таў у год для прад­пры­ем­стваў, і мож­на бы­ло б ства­рыць су­мес­ную вы­твор­часць», — пра­па­на­ваў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Там­боў­скай воб­лас­ці. Алег Бе­цін ад­зна­чыў, што не­ка­то­рыя пра­дук­ты вы­раб­ля­юц­ца толь­кі для Бе­ла­ру­сі. «Мы га­то­вы гэ­тыя пло­шчы, цэ­хі пра­да­ста­віць пад су­мес­нае прад­пры­ем­ства, каб не пра­во­дзіць тар­гі, каб за­га­дзя бы­ла ві­даць перс­пек­ты­ва. Коль­кі трэ­ба пад па­трэб­насць, столь­кі і бу­дзем ра­біць», — ска­заў ён.

Там­боў­ская воб­ласць так­са­ма за­ці­каў­ле­на ў су­пра­цоў­ніц­тве з Бе­ла­рус­сю і па ін­шых на­прам­ках. У пры­ват­нас­ці, Алег Бе­цін пра­па­на­ваў пра­пра­ца­ваць пы­тан­не аб ства­рэн­ні су­мес­на­га прад­пры­ем­ства па вы­твор­час­ці бу­даў­ні­чых кра­наў. Яшчэ ад­на маг­чы­масць, па­вод­ле яго слоў, для раз­віц­ця ўза­е­ма­вы­гад­най ка­а­пе­ра­цыі — вы­твор­часць абут­ку. «У нас ёсць прад­пры­ем­ства, якое ро­біць спец­абу­так для ва­ен­ных і ін­шых струк­тур, а кан­струк­тыў­ныя эле­мен­ты вы­раб­ля­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі», — ад­зна­чыў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Там­боў­скай воб­лас­ці.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь вель­мі цэ­ніць су­пра­цоў­ніц­тва з Там­боў­скай воб­лас­цю. «І нам вель­мі важ­на з тэ­ры­то­рыі ва­шай воб­лас­ці пра­ца­ваць з ін­шы­мі ра­сій­скі­мі рэ­гі­ё­на­мі, што, на­пэў­на, і ад­бы­ва­ец­ца, асаб­лі­ва пры на­яў­нас­ці ўжо іс­ну­ю­чых ды­лер­скіх цэнт­раў», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».