Вы тут

Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб цэ­на­ўтва­рэн­ні»


За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь

Пры­ня­ты Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў   24 чэр­ве­ня 2014 го­да

Ухва­ле­ны Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі          26 чэр­ве­ня 2014 го­да

Ар­ты­кул 1. Унес­ці ў За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 10 мая 1999 го­да «Аб цэ­на­ўтва­рэн­ні» (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 1999 г., № 37, 2/30; 2006 г., № 6, 2/1177; 2008 г., № 14, 2/1414) на­ступ­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні:

1. З ар­ты­ку­ла 1 сло­вы «паў­на­моц­твы дзяр­жаў­ных ор­га­наў, якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэ­на­ўтва­рэн­ня і кант­роль за ім,» вы­клю­чыць.

2. Ар­ты­кул 2 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 2. За­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні

За­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні скла­да­ец­ца з гэ­та­га За­ко­на і ін­шых ак­таў за­ка­на­даў­ства.

Асаб­лі­вас­ці цэ­на­ўтва­рэн­ня ў сфе­рах на­ту­раль­ных ма­на­по­лій вы­зна­ча­юц­ца за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб на­ту­раль­ных ма­на­по­лі­ях.

Ка­лі між­на­род­ны­мі да­га­во­ра­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь вы­зна­ча­ны ін­шыя пра­ві­лы, чым тыя, якія змя­шча­юц­ца ў гэ­тым За­ко­не, то пры­мя­ня­юц­ца пра­ві­лы між­на­род­ных да­га­во­раў.».

3. У ар­ты­ку­ле 3:

аб­зац чац­вёр­ты вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«цэ­на­ўтва­рэн­не — пра­цэс па вы­зна­чэн­ні і пры­мя­нен­ні цэн (та­ры­фаў);»;

пад­рад­ко­вую за­ўва­гу да аб­за­ца чац­вёр­та­га вы­клю­чыць;

аб­за­цы шос­ты і сё­мы вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў) — уз­дзе­ян­не на пра­цэ­сы вы­зна­чэн­ня і пры­мя­нен­ня цэн (та­ры­фаў) з бо­ку суб'­ек­таў цэ­на­ўтва­рэн­ня, якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);

рэ­гу­ля­ва­ная ца­на (та­рыф) — ца­на (та­рыф), што вы­зна­ча­ец­ца суб'­ек­та­мі цэ­на­ўтва­рэн­ня, якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);»;

з аб­за­ца вось­ма­га сло­вы «, якая вы­зна­ча­ец­ца суб'­ек­там цэ­на­ўтва­рэн­ня» вы­клю­чыць;

аб­зац дзя­ся­ты вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«гра­ніч­ная над­баў­ка (зніж­ка, на­цэн­ка) — аб­ме­жа­ван­не да ца­ны, што вы­зна­ча­ец­ца суб'­ек­та­мі цэ­на­ўтва­рэн­ня, якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);»;

пас­ля аб­за­ца адзі­нац­ца­та­га да­поў­ніць ар­ты­кул аб­за­цам на­ступ­на­га змес­ту:

«ін­дэк­са­цыя ца­ны (та­ры­фу) — змя­нен­не ўзроў­ню ца­ны (та­ры­фу) шля­хам пры­мя­нен­ня ка­э­фі­цы­ен­та да ца­ны (та­ры­фу) у па­рад­ку, вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам;»;

аб­зац два­нац­ца­ты лі­чыць аб­за­цам тры­нац­ца­тым;

аб­зац тры­нац­ца­ты вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«дэк­ла­ра­ван­не цэн (та­ры­фаў) — рэ­гіст­ра­цыя цэн (та­ры­фаў) юры­дыч­ны­мі асо­ба­мі, ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі, уклю­ча­ны­мі ў Дзяр­жаў­ны рэ­естр гас­па­дар­чых суб'­ек­таў, якія зай­ма­юць да­мі­ну­ю­чае ста­но­ві­шча на та­вар­ных рын­ках, у дзяр­жаў­ных ор­га­нах, вы­зна­ча­ных за­ка­на­даў­ствам.».

4. Ар­ты­кул 4 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 4. Суб'­ек­ты цэ­на­ўтва­рэн­ня

Суб'­ек­та­мі цэ­на­ўтва­рэн­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь з'яў­ля­юц­ца:

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

дзяр­жаў­ныя ор­га­ны (ар­га­ні­за­цыі), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);

юры­дыч­ныя асо­бы, якія не з'яў­ля­юц­ца дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі (ар­га­ні­за­цы­я­мі), што ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў) (да­лей — юры­дыч­ныя асо­бы);

ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі;

ін­шыя фі­зіч­ныя асо­бы, якія ма­юць пра­ва ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам ажыц­цяў­ляць пэў­ныя ві­ды дзей­нас­ці, што не ад­но­сяц­ца за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі да прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, на та­ва­ры (ра­бо­ты, па­слу­гі) якіх пры­мя­ня­юц­ца рэ­гу­ля­ва­ныя цэ­ны (та­ры­фы) (да­лей — фі­зіч­ныя асо­бы).».

5. У ар­ты­ку­ле 5:

аб­за­цы чац­вёр­ты і шос­ты вы­клю­чыць;

аб­зац пя­ты лі­чыць аб­за­цам чац­вёр­тым.

6. Наз­ву раз­дзе­ла 3 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«РАЗ­ДЗЕЛ 3

РЭ­ГУ­ЛЯ­ВАН­НЕ ЦЭН (ТА­РЫ­ФАЎ)».

7. У ар­ты­ку­ле 7:

аб­зац дру­гі вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«та­ва­ры, якія вы­раб­ле­ны (рэа­лі­зу­юц­ца) ва ўмо­вах на­ту­раль­ных ма­на­по­лій, па­слу­гі, якія аказ­ва­юц­ца (пра­да­стаў­ля­юц­ца) суб'­ек­та­мі на­ту­раль­ных ма­на­по­лій, што ад­но­сяц­ца да сфер на­ту­раль­ных ма­на­по­лій;»;

у аб­за­цы трэ­цім:

сло­вы «са­цы­яль­на знач­ныя» вы­клю­чыць;

пас­ля сло­ва «Прэ­зі­дэн­там» да­поў­ніць аб­зац сло­ва­мі «Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь».

8. У ар­ты­ку­ле 8:

у част­цы пер­шай:

у аб­за­цы пер­шым:

сло­вы «Рэс­пуб­лі­кан­скія ор­га­ны дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, аб­лас­ныя і Мін­скі га­рад­скі вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны» за­мя­ніць сло­ва­мі «Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, дзяр­жаў­ныя ор­га­ны (ар­га­ні­за­цыі), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў),»;

сло­вы «пра­мое (ад­мі­ніст­ра­цый­нае)» вы­клю­чыць;

аб­зац чац­вёр­ты вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«гра­ніч­ных над­ба­вак (зні­жак, на­цэ­нак);»;

у аб­за­цы шос­тым сло­ва «вы­зна­чэн­ня» за­мя­ніць сло­вам «уста­наў­лен­ня»;

пас­ля аб­за­ца шос­та­га да­поў­ніць част­ку аб­за­цам на­ступ­на­га змес­ту:

«ін­дэк­са­цыі цэн (та­ры­фаў);»;

аб­зац сё­мы лі­чыць аб­за­цам вось­мым;

у част­цы дру­гой:

пас­ля слоў «Дзяр­жаў­ныя ор­га­ны» да­поў­ніць част­ку сло­вам «(ар­га­ні­за­цыі)»;

сло­ва «цэ­на­ўтва­рэн­ня» за­мя­ніць сло­ва­мі «цэн (та­ры­фаў)».

9. Раз­дзел 4 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«РАЗ­ДЗЕЛ 4

ДЗЯР­ЖАЎ­НАЕ РЭ­ГУ­ЛЯ­ВАН­НЕ
Ў ГА­ЛІ­НЕ ЦЭ­НА­ЎТВА­РЭН­НЯ

Ар­ты­кул 9. Паў­на­моц­твы Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

вы­зна­чае адзі­ную дзяр­жаў­ную па­лі­ты­ку ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня;

вы­зна­чае пе­ра­лік та­ва­раў (ра­бот, па­слуг), цэ­ны (та­ры­фы) на якія рэ­гу­лю­юц­ца;

вы­зна­чае дзяр­жаў­ныя ор­га­ны (ар­га­ні­за­цыі), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), з улі­кам па­ла­жэн­няў гэ­та­га За­ко­на;

ажыц­цяў­ляе рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў) на асоб­ныя та­ва­ры (ра­бо­ты, па­слу­гі);

упаў­на­важ­вае Са­вет Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на за­цвяр­джэн­не пе­ра­лі­каў та­ва­раў (ра­бот, па­слуг), цэ­ны (та­ры­фы) на якія рэ­гу­лю­юц­ца асоб­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі (ар­га­ні­за­цы­я­мі), што ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);

ажыц­цяў­ляе ін­шыя паў­на­моц­твы ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня ў ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, гэ­тым За­ко­нам і ін­шы­мі за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі.

Ар­ты­кул 10. Дзяр­жаў­ныя ор­га­ны (ар­га­ні­за­цыі), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў)

Дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі (ар­га­ні­за­цы­я­мі), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), з'яў­ля­юц­ца:

Са­вет Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

рэс­пуб­лі­кан­скі ор­ган дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня па пы­тан­нях эка­но­мі­кі, на які ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам ус­кла­дзе­ны функ­цыі рэ­гу­ля­ван­ня цэн (та­ры­фаў);

ін­шыя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны (ар­га­ні­за­цыі), на якія ў ад­па­вед­нас­ці з гэ­тым За­ко­нам і ак­та­мі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ус­кла­дзе­ны паў­на­моц­твы па рэ­гу­ля­ван­ні цэн (та­ры­фаў).

Ар­ты­кул 11. Паў­на­моц­твы дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў)

Са­вет Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

за­бяс­печ­вае пра­вя­дзен­не адзі­най дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня;

ажыц­цяў­ляе рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў) на асоб­ныя та­ва­ры (ра­бо­ты, па­слу­гі) у ме­жах сва­ёй кам­пе­тэн­цыі;

у ад­па­вед­нас­ці з ак­та­мі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за­цвяр­джае пе­ра­лі­кі та­ва­раў (ра­бот, па­слуг), цэ­ны (та­ры­фы) на якія рэ­гу­лю­юц­ца асоб­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі (ар­га­ні­за­цы­я­мі), што ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);

ажыц­цяў­ляе ін­шыя паў­на­моц­твы ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня ў ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, гэ­тым За­ко­нам, ін­шы­мі за­ко­на­мі і ак­та­мі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Рэс­пуб­лі­кан­скі ор­ган дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня па пы­тан­нях эка­но­мі­кі, на які ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам ус­кла­дзе­ны функ­цыі рэ­гу­ля­ван­ня цэн (та­ры­фаў):

пра­во­дзіць адзі­ную дзяр­жаў­ную па­лі­ты­ку ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня;

вы­пра­цоў­вае пра­па­но­вы аб ас­но­вах дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня;

за­бяс­печ­вае адзі­ныя па­ды­хо­ды ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня, у тым лі­ку вы­зна­чае па­ра­дак уста­наў­лен­ня і пры­мя­нен­ня цэн (та­ры­фаў), а так­са­ма па­ра­дак іх дэк­ла­ра­ван­ня і ажыц­цяў­ляе ме­та­дыч­нае кі­раў­ніц­тва цэ­на­ўтва­рэн­нем;

ка­ар­ды­нуе ра­бо­ту ін­шых дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў);

ажыц­цяў­ляе рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў) на асоб­ныя та­ва­ры (ра­бо­ты, па­слу­гі) у ме­жах сва­ёй кам­пе­тэн­цыі;

пры­мае аба­вяз­ко­выя для суб'­ек­таў цэ­на­ўтва­рэн­ня (юры­дыч­ных асоб, ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, фі­зіч­ных асоб) ра­шэн­ні аб увя­дзен­ні, змя­нен­ні або спы­нен­ні рэ­гу­ля­ван­ня цэн (та­ры­фаў) у вы­пад­ках, пра­ду­гле­джа­ных за­ка­на­даў­ствам;

пры­мае аба­вяз­ко­выя для вы­ка­нан­ня ра­шэн­ні аб лік­ві­да­цыі вы­яў­ле­ных па­ру­шэн­няў у га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня, ад­мя­няе цэ­ны (та­ры­фы), вы­зна­ча­ныя суб'­ек­та­мі цэ­на­ўтва­рэн­ня з па­ру­шэн­нем за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні;

ажыц­цяў­ляе ін­шыя паў­на­моц­твы ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня, ус­кла­дзе­ныя на яго гэ­тым За­ко­нам і ін­шы­мі ак­та­мі за­ка­на­даў­ства.

Ін­шыя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны (ар­га­ні­за­цыі) у ме­жах сва­ёй кам­пе­тэн­цыі:

ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў) на асоб­ныя та­ва­ры (ра­бо­ты, па­слу­гі);

ажыц­цяў­ля­юць ін­шыя паў­на­моц­твы ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня, ус­кла­дзе­ныя на іх гэ­тым За­ко­нам і ін­шы­мі ак­та­мі за­ка­на­даў­ства.».

10. У наз­ве раз­дзе­ла 5 сло­ва «прад­пры­маль­ні­ка» за­мя­ніць сло­ва­мі «ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, фі­зіч­най асо­бы».

11. У ар­ты­ку­ле 12:

у наз­ве ар­ты­ку­ла і аб­за­цы пер­шым сло­вы «прад­пры­маль­ні­ка» і «прад­пры­маль­нік» за­мя­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, фі­зіч­най асо­бы» і «ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, фі­зіч­ная асо­ба»;

у аб­за­цы дру­гім:

пас­ля сло­ва «за­ка­на­даў­ствам» да­поў­ніць аб­зац сло­ва­мі «Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь»;

сло­вы «дзяр­жаў­нае цэ­на­вае рэ­гу­ля­ван­не» за­мя­ніць сло­ва­мі «рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў)»;

аб­зац трэ­ці вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«аб­скар­дзіць у вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам па­рад­ку ра­шэн­ні, пры­ня­тыя ў да­чы­нен­ні да іх дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі (ар­га­ні­за­цы­я­мі), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), а так­са­ма служ­бо­вы­мі асо­ба­мі гэ­тых дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый).».

12. Ар­ты­кул 13 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 13. Аба­вяз­кі юры­дыч­най асо­бы, ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, фі­зіч­най асо­бы ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня

Юры­дыч­ная асо­ба, ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, фі­зіч­ная асо­ба ў га­лі­не цэ­на­ўтва­рэн­ня аба­вя­за­ны:

вы­кон­ваць за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні;

пра­да­стаў­ляць дзяр­жаў­ным ор­га­нам (ар­га­ні­за­цы­ям), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), поў­ную і дак­лад­ную ін­фар­ма­цыю, не­аб­ход­ную для вы­зна­чэн­ня рэ­гу­ля­ва­ных цэн (та­ры­фаў);

вы­кон­ваць ін­шыя аба­вяз­кі, вы­зна­ча­ныя за­ка­на­даў­ствам.».

13. Раз­дзел 6 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«РАЗ­ДЗЕЛ 6

КАНТ­РОЛЬ ЗА ВЫ­КА­НАН­НЕМ СУБ'­ЕК­ТА­МІ, ЯКІЯ ПРА­ВЯ­РА­ЮЦ­ЦА І АЖЫЦ­ЦЯЎ­ЛЯ­ЮЦЬ РЭА­ЛІ­ЗА­ЦЫЮ ТА­ВА­РАЎ (РА­БОТ, ПА­СЛУГ), ЗА­КА­НА­ДАЎ­СТВА РЭС­ПУБ­ЛІ­КІ БЕ­ЛА­РУСЬ АБ ЦЭ­НА­ЎТВА­РЭН­НІ І АД­КАЗ­НАСЦЬ ЗА ЯГО ПА­РУ­ШЭН­НЕ

Ар­ты­кул 14. Кант­роль за вы­ка­нан­нем суб'­ек­та­мі, якія пра­вя­ра­юц­ца і ажыц­цяў­ля­юць рэа­лі­за­цыю та­ва­раў (ра­бот, па­слуг), за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні

Кант­роль за вы­ка­нан­нем суб'­ек­та­мі, якія пра­вя­ра­юц­ца і ажыц­цяў­ля­юць рэа­лі­за­цыю та­ва­раў (ра­бот, па­слуг), за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні ажыц­цяў­ля­ец­ца ор­га­на­мі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, струк­тур­ным пад­раз­дзя­лен­нем з пра­ва­мі юры­дыч­най асо­бы рэс­пуб­лі­кан­ска­га ор­га­на дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня па пы­тан­нях эка­но­мі­кі, на які ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам ус­кла­дзе­ны функ­цыі рэ­гу­ля­ван­ня цэн (та­ры­фаў), аб­лас­ны­мі і Мін­скім га­рад­скім вы­ка­наў­чы­мі ка­мі­тэ­та­мі ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам.

Ар­ты­кул 15. Ад­каз­насць за па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні

Асо­бы, ві­на­ва­тыя ў па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб цэ­на­ўтва­рэн­ні, ня­суць ад­каз­насць у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі.

Ар­ты­кул 16. Аб­скар­джан­не ра­шэн­няў дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), іх служ­бо­вых асоб

Ра­шэн­ні дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), іх служ­бо­вых асоб мо­гуць быць аб­скар­джа­ны суб'­ек­та­мі цэ­на­ўтва­рэн­ня ў вы­шэй­шы дзяр­жаў­ны ор­ган (ар­га­ні­за­цыю) і (або) у суд у па­рад­ку, вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам.

Аб­скар­джан­не ў вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам па­рад­ку ра­шэн­няў дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый), якія ажыц­цяў­ля­юць рэ­гу­ля­ван­не цэн (та­ры­фаў), іх служ­бо­вых асоб не пры­пы­няе вы­ка­нан­не та­кіх ра­шэн­няў.».

Ар­ты­кул 2. Са­ве­ту Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у трох­ме­сяч­ны тэр­мін:

за­бяс­пе­чыць пры­вя­дзен­не ак­таў за­ка­на­даў­ства ў ад­па­вед­насць з гэ­тым За­ко­нам;

пры­няць ін­шыя за­ха­ды па рэа­лі­за­цыі па­ла­жэн­няў гэ­та­га За­ко­на.

Ар­ты­кул 3. Гэ­ты За­кон ува­хо­дзіць у сі­лу ў на­ступ­ным па­рад­ку:

ар­ты­кул 1 — праз тры ме­ся­цы пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня гэ­та­га За­ко­на;

ін­шыя па­ла­жэн­ні — пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня гэ­та­га За­ко­на.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь А. Лу­ка­шэн­ка

11 лі­пе­ня 2014 го­да, г. Мінск.

№ 192—З

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.