Вы тут

Са­на­то­рыі з ню­ан­са­мі і без іх


Іс­нуе мер­ка­ван­не, што ўсе пу­цёў­кі ў бе­ла­рус­кія са­на­то­рыі за­га­дзя скуп­ля­юць ра­сі­я­не, а бе­ла­ру­сам тра­піць ле­там у са­на­то­рый цяж­ка. Ці так гэ­та, а так­са­ма як ад­па­чыць і азда­ра­віц­ца, не вы­яз­джа­ю­чы з Бе­ла­ру­сі, і аб кош­це та­ко­га ад­па­чын­ку нам рас­ка­заў ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва Ге­надзь Бал­ба­тоў­скі.

5Наш су­раз­моў­ца не лі­чыць, што асноў­ную коль­касць тых, хто ад­па­чы­вае ў на­шых са­на­то­ры­ях, скла­да­юць ра­сі­я­не. «За год у на­шых са­на­тор­ных уста­но­вах азда­раў­ля­юц­ца больш за 1,3 млн гра­ма­дзян — і гэ­тая ліч­ба ста­біль­ная ўжо на пра­ця­гу трох апош­ніх га­доў, — ка­жа Ге­надзь Бал­ба­тоў­скі. — Па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да з гэ­тых 1,3 млн ча­ла­век коль­касць ін­ша­зем­цаў скла­ла 234 ты­ся­чы. З іх ка­ля 80% ра­сі­ян — гэ­та дзесь­ці ка­ля 188 ты­сяч. Ка­лі браць сва­бод­ную рэа­лі­за­цыю пу­цё­вак, то ўся­го за на­яў­ны раз­лік фі­зіч­ным і юры­дыч­ным асо­бам бы­ло пра­да­дзе­на 567 ты­сяч пу­цё­вак. Так што на­ват у воль­ным про­да­жы до­ля за­меж­ні­каў скла­дае ўся­го 40%».

У цэ­лым, каб па­тра­піць у са­на­то­рый ле­там, трэ­ба па­чы­наць ду­маць пра гэ­та яшчэ зі­мой, упэў­не­ны наш су­раз­моў­ца. Сён­ня ўсе мес­цы ў на­шых са­на­то­ры­ях за­поў­не­ны, на жні­вень так­са­ма ўжо за­бра­ні­ра­ва­ны, пу­цёў­кі мож­на на­быць толь­кі на каст­рыч­нік-ліс­та­пад.

Чым яны пры­цяг­ва­юць?

Чы­та­ем вод­гу­кі тых, хто ад­па­чыў у на­шых са­на­то­ры­ях. Вось ты­по­вы:

«Ня­дрэн­ная ля­чэб­ная ба­за, чыс­тая аку­рат­ная тэ­ры­то­рыя, усё кар­пу­сы аб'­яд­на­ны пе­ра­хо­да­мі (не та­кі ўжо і ла­бі­рынт, на дру­гі дзень ра­за­бра­лі­ся), вя­лі­кі ба­сейн. Аб'­ём пра­цэ­дур да­стат­ко­вы, каб два тыд­ні не су­ма­ваць — увесь дзень па іх бе­га­еш, з 8 да 16 га­дзін, а ў воль­ны час вель­мі пры­ем­на па­ся­дзець на ла­вач­цы з кніж­кай (ёсць біб­лі­я­тэ­ка). З не­да­хо­паў: ну­мар­ны фонд мае па­трэ­бу ў ра­мон­це. Доб­ра, што бы­ло доб­рае на­двор'е і ў ну­ма­ры толь­кі на­ча­ва­лі…»

Яшчэ адзін: «Ад'­яз­джаць не ха­це­ла­ся! Нас бы­ло трое да­рос­лых і двое дзя­цей. Пры­еха­лі з Маск­вы на ма­шы­не, абед ужо скон­чыў­ся, але для нас усё роў­на на­кры­лі стол…

Увесь пер­са­нал, і ме­ды­цын­скі, і аб­слу­го­вы, вель­мі доб­ра­зыч­лі­вы. Ка­лі ка­мусь­ці зда­ло­ся ад­ва­рот­нае, ма­быць, са­мі бы­лі ня­вет­лі­вы­мі. З мі­ну­саў — якасць ну­ма­роў і мат­ра­цаў. Мы ні­чо­га шы­коў­на­га не ча­ка­лі, але ўсё ж… Не­ка­то­рым не па­да­ба­ла­ся хар­ча­ван­не, але нас яно за­да­валь­ня­ла цал­кам! У фі­та­ба­ры не­рэ­аль­на смач­ныя кіс­ла­род­ныя как­тэй­лі на шып­шын­ні­ку і вы­дат­ныя све­жа­ад­ціс­ну­тыя со­кі (плат­на). Але ўсё гэ­та па­ві­нен пры­зна­чыць док­тар. Вель­мі спа­да­ба­ла­ся ва­да ў ба­сей­не — яна не хла­ра­ва­ная! Спа­да­ба­лі­ся за­ня­ткі ЛФК…

Для дзя­цей ня­ма зу­сім ні­чо­га, на­ват пя­соч­ні­цы. За­тое мож­на гу­ляць у ле­се і ка­паць пя­сок на бе­ра­зе ва­да­ёма. Тэ­ры­то­рыя цу­доў­ная. У во­зе­ры пла­ва­юць кач­кі, ле­бе­дзі, баб­ры. Ка­жуць, што на­ват нор­ку ба­чы­лі…»

Та­кім чы­нам… Чыс­тыя азё­ры і па­вет­ра, праз­рыс­тыя са­сно­выя ба­ры з вя­лі­кай коль­кас­цю ягад і гры­боў. Не трэ­ба пра­хо­дзіць аклі­ма­ты­за­цыю і за­над­та да­лё­ка ехаць. Як пра­ві­ла, вет­лі­вы пер­са­нал, доб­рая ля­чэб­ная ба­за. Гэ­та, вя­до­ма, вель­мі пры­ваб­ныя мо­ман­ты на ка­рысць та­го, каб пра­вес­ці ад­па­чы­нак у на­шым са­на­то­рыі.

Але ёсць і ню­ан­сы. Так, на ра­сій­скіх сай­тах мож­на ўба­чыць па­пя­рэ­джан­ні на­кшталт та­ко­га: «Але ка­лі, апроч пры­го­жых пей­за­жаў і пры­яз­на­га пер­са­на­лу, для вас важ­ны стан ну­мар­но­га фон­ду, раз­ві­тасць інф­ра­струк­ту­ры, на­яў­насць да­дат­ко­вых па­слуг для баў­лен­ня вя­чэр­ня­га воль­на­га ча­су і ад­па­чын­ку з дзець­мі, то перш чым вы­браць той ці ін­шы са­на­то­рый у Бе­ла­ру­сі, чы­тай­це вод­гу­кі ін­шых клі­ен­таў. У лю­бым вы­пад­ку, не трэ­ба за ніз­кі кошт ча­каць су­час­на­га ўзроў­ню сэр­ві­су. А вось ка­лі для вас гэ­та не так важ­на і вы едзе­це не ве­ся­ліц­ца, а ме­на­ві­та ад­па­чыць і пад­ля­чыц­ца і ха­це­лі б ад­па­чыць «бюд­жэт­на» — бе­ла­рус­кія са­на­то­рыі мо­гуць стаць цал­кам пры­маль­ным ва­ры­ян­там».

Што ка­жуць спе­цы­я­ліс­ты?

—На­шай асноў­най пе­ра­ва­гай з'яў­ля­ец­ца ме­ды­цын­скі склад­нік, — упэў­не­ны ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва. — Трэ­ба аб­мя­жоў­ваць па­няц­ці «азда­раў­лен­не» і «са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не». Апош­няе — гэ­та ўжо від ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі, пе­ра­важ­на пры­род­ны­мі ля­чэб­ны­мі фак­та­ра­мі. І, па сут­нас­ці, са­на­то­рый, які не ва­ло­дае та­кі­мі фак­та­ра­мі, не мае пра­ва ім на­зы­вац­ца.

Сён­ня на тэ­ры­то­рыі прак­тыч­на ўсіх на­шых са­на­то­ры­яў ёсць свід­ра­ві­ны з мі­не­раль­най ва­дой. Мы ба­га­тыя на пры­род­ныя рэ­сур­сы, якія да­зва­ля­юць ля­чыц­ца і ўма­цоў­ваць зда­роўе. У са­на­то­ры­ях рэс­пуб­лі­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца лячэбныя гразі з пяці ра­до­ві­шчаў.

Без­умоў­на, у нас раз­ві­ва­ец­ца і ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за. Для вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­на­га ля­чэн­ня на­бы­ва­ец­ца шмат но­вай апа­ра­ту­ры — у гэ­та ўклад­ва­юц­ца знач­ныя срод­кі. Па вы­ні­ках 2013 го­да, у нас на раз­віц­цё ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы бы­ло вы­дат­ка­ва­на больш за 78 ты­сяч до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це — гэ­та тра­ці­на ад аба­ро­ту срод­каў улас­ні­каў са­на­то­ры­яў у цэ­лым. Гэ­та зна­чыць, гро­шы не пра­яда­юц­ца, а ўклад­ва­юц­ца ў раз­віц­цё. Ад­па­вед­на, раз­ві­ва­ец­ца і сфе­ра па­слуг. Сён­ня прак­тыч­на не знай­сці са­на­то­рыя, які б не пра­па­ноў­ваў больш за 200 ві­даў толь­кі ме­ды­цын­скіх па­слуг.

Ці запоўнім на ўсе 100?

6Сё­ле­та мы ча­ка­ем пры­клад­на та­кую ж коль­касць ад­па­чы­валь­ні­каў, як і ў мі­ну­лыя га­ды, — праг­на­зуе Ге­надзь Бал­ба­тоў­скі. — Та­кія ліч­бы да­зва­ля­юць за­бяс­печ­ваць ся­рэд­не­га­да­вую за­груз­ку са­на­то­ры­яў на 90%. А ўлет­ку на­шы са­на­то­рыі за­поў­не­ны на 100%.

Ён на­гад­вае, што ўсе на­шы са­на­то­рыі на сён­ня з'яў­ля­юц­ца са­ма­стой­ны­мі суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня і пра­цу­юць у рын­ка­вых умо­вах — гэ­та зна­чыць не ма­юць дзярж­пад­трым­кі з бюд­жэт­ных срод­каў, акра­мя са­на­то­ры­яў Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны. Яны ўдзель­ні­ча­юць у ад­кры­тым кон­кур­се па за­куп­цы па­слуг, які што­год пра­во­дзіць Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту і Фон­ду дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня. «Дзяр­жа­ва вы­дзя­ляе да­стат­ко­ва срод­каў на гэ­тыя мэ­ты, — ка­жа Ге­надзь Бал­ба­тоў­скі. — Так, у гэ­тым го­дзе бы­ло вы­дзе­ле­на больш за 1 трлн руб­лёў для азда­раў­лен­ня на­шых гра­ма­дзян, якія ма­юць іль­го­ты».

Коль­кі гэ­та каш­туе?

Апош­нім ча­сам лю­дзі ка­жуць, што цэ­ны ў на­шы са­на­то­рыі не та­кія ўжо і ма­лень­кія. На­ват прад­стаў­ні­кі ра­сій­ска­га тур­біз­не­су ад­зна­ча­юць, што пас­ля та­го, як на­шы са­на­то­рыі па­вы­сі­лі цэ­ны ў гэ­тым се­зо­не на 20%, ад­па­чы­нак у іх ужо не зда­ец­ца та­кім тан­ным, як гэ­та бы­ло ра­ней.

«Су­ад­но­сі­ны «кошт-якасць» у нас пры­маль­ныя, — лі­чыць Ге­надзь Бал­ба­тоў­скі, — по­пыт за­хоў­ва­ец­ца. А ме­на­ві­та ён вы­зна­чае пра­па­но­ву. Ка­лі мы ка­жам пра 90‑пра­цэнт­ную ся­рэд­не­га­да­вую за­паў­няль­насць і 100‑пра­цэнт­ную ў се­зон, то цэ­на­вая па­лі­ты­ка, ві­даць, пра­віль­ная». Тэн­дэн­цыі для зні­жэн­ня цэн пры іс­ну­ю­чым по­пы­це спе­цы­я­ліст не ба­чыць.

Коль­кі ж каш­туе ад­па­чыць і азда­ра­віц­ца ў бе­ла­рус­кім са­на­то­рыі?

Кошт стан­дарт­на­га двух­мес­на­га ну­ма­ра ў сва­бод­най рэа­лі­за­цыі на су­ткі для ад­на­го ча­ла­ве­ка скла­дае ў ся­рэд­нім ка­ля 350 ты­сяч руб­лёў. Ка­лі ж браць ну­мар па­леп­ша­най кам­форт­нас­ці, то ца­на мо­жа склас­ці і 500–600 ты­сяч руб­лёў, і вы­шэй. Кож­ны сам вы­зна­чае, коль­кі яму пла­ціць і ў якія ўмо­вы ехаць.

Але гэ­та ка­лі куп­ляць пу­цёў­ку ў воль­ным про­да­жы. Гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі, якія вы­плач­ва­юць аба­вяз­ко­выя стра­ха­выя ўзно­сы на дзяр­жаў­нае са­цы­яль­нае стра­ха­ван­не ў Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва (а гэ­та ўсе, хто пра­цуе і атрым­лі­вае «бе­лую» зар­пла­ту), ма­юць пра­ва на­быць пу­цёў­ку за кошт срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня.

Для гэ­та­га трэ­ба звяр­нуц­ца ў ка­мі­сію па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва па мес­цы пра­цы (служ­бы, ву­чо­бы) з пры­кла­дан­нем да за­явы ме­ды­цын­скай да­вед­кі аб ста­не зда­роўя, якая вы­зна­чае па­трэб­насць у са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні аль­бо ад­сут­насць су­праць­па­ка­зан­няў да яго. Пры гэ­тым пу­цёў­ка ў са­на­то­рый да­ец­ца па про­фі­лі за­хвор­ван­ня, ука­за­на­му ў гра­фе «Рэ­ка­мен­да­цыі».

Тыя, хто са­ма­стой­на вы­плач­вае аба­вяз­ко­выя стра­ха­выя ўзно­сы на дзяр­жаў­нае са­цы­яль­нае стра­ха­ван­не ў Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва, мо­гуць звяр­нуц­ца ў прад­стаў­ніц­тва Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва па мес­цы жы­хар­ства.

Кошт пу­цё­вак, за­куп­ле­ных Рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­рам па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва ў 2014 го­дзе, скла­дае 265 ты­сяч руб­лёў у су­ткі.

Па­мер пла­ты за пу­цёў­ку для гра­ма­дзян пры гэ­тым вы­зна­ча­ец­ца ў за­леж­нас­ці ад па­ме­ру іх ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га гра­шо­ва­га да­хо­ду (зар­пла­ты, пен­сіі, сты­пен­дыі) за 12 ка­лян­дар­ных ме­ся­цаў, па­пя­рэд­ніх ме­ся­цу вы­да­чы пу­цёў­кі. У цэ­лым, ён ва­га­ец­ца ад 15% ад поў­на­га кош­ту пу­цёў­кі — ка­лі па­мер гра­шо­ва­га да­хо­ду атры­маль­ні­ка пу­цёў­кі скла­дае менш за па­ло­ву на­лі­ча­най ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў Бе­ла­ру­сі, і да 100% — ка­лі па­мер гра­шо­ва­га да­хо­ду атры­маль­ні­ка пу­цёў­кі пе­ра­вы­шае ў 5 ра­зоў на­лі­ча­ную ся­рэд­ня­ме­сяч­ную за­ра­бот­ную пла­ту ра­бот­ні­каў Бе­ла­ру­сі.

Акра­мя та­го, праф­са­юз­ныя і не­ка­то­рыя ін­шыя са­на­то­рыі мо­гуць даць гра­ма­дзя­нам Бе­ла­ру­сі зніж­ку ў па­ме­ры 25%. Так­са­ма для бе­ла­ру­саў іс­нуе сіс­тэ­ма зні­жак у за­леж­нас­ці ад се­зо­на. Та­кім чы­нам, до­ра­га ад­па­чы­ваць у на­шых са­на­то­ры­ях ці не, — кож­ны вы­зна­чае для ся­бе сам.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.