Вы тут

Маміна кухня


Да­маш­нія гла­зу­ра­ва­ныя сыр­кі

Ка­лі ва­шы дзе­ці вель­мі лю­бяць гэ­ты ла­су­нак — тва­рож­ныя сыр­кі ў ша­ка­лад­най гла­зу­ры, а вас «гры­зуць» смут­ныя па­да­зрэн­ні на­конт іх тэр­мі­ну пры­дат­нас­ці, якас­ці і на­огул са­ста­ву, раю пры­га­та­ваць ка­рыс­ны і смач­ны дэ­серт са­ма­стой­на. Тым больш, зра­біць гэ­та зу­сім не скла­да­на.

7-10

Вам спат­рэ­бяц­ца: ша­ка­лад без да­ба­вак, лепш цём­ны (коль­касць ка­ка­вы, у пра­цэн­тах, вы­бі­рай­це на ўлас­ны густ і зы­хо­дзя­чы з та­го, ці ёсць у дзя­цей алер­гія на гэ­ты пра­дукт) — пры­клад­на 1,5 пліт­кі; цук­ро­вая пуд­ра — 5 поў­ных чай­ных лы­жак (мож­на на­ват з вер­хам), тва­рог — 2 пач­кі па 200 гра­маў, тлус­тасць на ваш густ. Мож­на да­даць 1/2 пач­ка мас­ла або не­каль­кі ста­ло­вых лы­жак ва­ра­най згу­шчон­кі, але ўліч­вай­це, што та­ды дэ­серт бу­дзе больш ка­ла­рый­ным. Для ка­рыс­ці, а так­са­ма з мэ­тай за­ах­во­ціць ма­лых «сюр­пры­зам унут­ры», раю да­ба­віць су­ха­фрук­ты ці све­жыя се­зон­ныя яга­ды — чор­ныя па­рэч­кі, ча­рэш­ні, су­ні­цы, чар­ні­цы і г. д.

Ша­ка­лад трэ­ба рас­та­піць у мік­ра­хва­лёў­цы ці на ва­дзя­ной лаз­ні. Доб­ра змаж­це ім дон­ца і ба­кі сі­лі­ко­на­вых або ме­та­ліч­ных фор­маў (як для кек­саў), мож­на ўзяць і фор­му ся­рэд­ня­га па­ме­ру — і па­стаў­це ў ма­ра­зіл­ку на 5–7 хві­лін ці ў ха­ла­дзіль­нік, хві­лін на 15–20. Па­куль фор­мы асты­ва­юць, блен­да­рам доб­ра змя­шай­це тва­рог і цук­ро­вую пуд­ру, ту­ды ж да­дай­це мас­ла, ка­лі вы­ра­шы­це яго ска­рыс­таць. Ка­лі фор­мы за­сты­лі, на­паў­ня­ем іх атры­ма­най ма­сай. Унутр мож­на па­клас­ці яга­ды, су­ха­фрук­ты, на­ліць згу­шчон­ку, ва­рэн­не ці ін­шы на­паў­няль­нік. Звер­ху на­лі­ва­ем і раз­раў­ня­ем рэшт­кі ша­ка­ла­ду, а по­тым зноў ста­вім у ма­ра­зіл­ку — пры­клад­на на 10–15 хві­лін. Та­кія сыр­кі мож­на за­хоў­ваць за­ма­ро­жа­ны­мі, а пе­рад «па­да­чай» даць ад­та­яць па­ру хві­лін пры па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры. А вось у ха­ла­дзіль­ні­ку дэ­серт за­хоў­ва­ец­ца не больш чым двое су­так, а лепш на­огул з'ес­ці яго на пра­ця­гу ад­на­го дня.

Яб­лыч­ныя алад­кі

Мой ма­лод­шы сын і муж ну вель­мі лю­бяць ес­ці блі­ны ва ўсіх ва­ры­я­цы­ях: і зу­сім то­нень­кія блін­цы з на­чын­кай, і тоў­стыя «з пры­пё­кам», і пыш­ныя алад­кі. А па­коль­кі за кам­па­нію з імі час­та вя­чэ­раю і я, час ад ча­су «па­ляг­чаю» рэ­цэп­ту­ру і бя­ру ў якас­ці асноў­на­га склад­ні­ка са­да­ві­ну ці ага­род­ні­ну — ка­бач­кі, гар­бу­зы, ка­пус­ту, гру­шы і яб­лы­кі. З апошнімі пра­па­ную пры­га­та­ваць аладкі і вам.

7-11

Для яб­лыч­ных ала­дак спат­рэ­бяц­ца: 3–4 ся­рэд­нія яб­лы­кі (лепш не вель­мі са­лод­кія і не рас­сы­піс­тыя, з са­ка­ві­тай мя­кац­цю), 1 яй­ка, 2–3 ста­ло­выя лыж­кі цук­ру, дроб­ка со­лі, му­ка, што на­зы­ва­ец­ца, на вока.

Яб­лы­кі ачыс­ціць ад сар­ца­ві­ны і скур­кі, па­драць на буй­ной тар­цы. Ка­лі со­ку з іх атры­ма­ла­ся за­шмат — лепш зліць і ўжыць яго асоб­на. Да­даць уз­бі­тае з цук­рам яй­ка (мож­на яшчэ кры­ху ва­ні­лі­ну, карыцы, ка­лі ва­шы да­маш­нія не су­праць), доб­ра пе­ра­мя­шаць. Му­ку трэ­ба да­да­ваць па­сту­по­ва, каб цес­та не атры­ма­ла­ся за­над­та гус­тым. Яно па­він­на атры­мац­ца, як і для звы­чай­ных ала­дак, па­доб­ным да не вель­мі гус­той смя­та­ны. Сма­жым так­са­ма тра­ды­цый­на: лыж­кай вы­клад­ва­ем на па­тэль­ню з але­ем (яго, да­рэ­чы, лепш да­да­ваць так­са­ма зу­сім кры­ху, каб алад­кі не вый­шлі за­над­та тлус­ты­мі). Га­то­вая стра­ва мае на дзі­ва тон­кі, пры­ем­ны смак. У якас­ці со­у­су да яе мо­жа­це вы­ка­рыс­таць і смя­та­ну, і ва­рэн­не, і ма­ро­жа­нае — але ма­ёй сям'і най­больш да­спа­до­бы на­ту­раль­ны ці са­лод­кі ёгурт.

Смач­на ес­ці!

Юлія ІВА­ШЧАН­КА, г. Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».