24 Верасень, панядзелак

Вы тут

«Кавалачак» Піцера з'явіцца ў Мінску


А ў Ка­лі­нінг­ра­дзе бе­ла­ру­сы, маг­чы­ма, бу­дуць бу­да­ваць ста­ды­ён для чэм­пі­я­на­ту све­ту па фут­бо­ле

Ці мож­на атры­маць іль­гот­ны крэ­дыт на бу­даў­ніц­тва ква­тэ­ры ў го­ра­дзе-спа­да­рож­ні­ку? Ча­му зды­ма­юць з чар­гі на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў тых, хто атры­маў арэнд­нае жыл­лё? На­вош­та лік­ві­да­ва­лі аў­та­вак­зал «Мас­коў­скі»? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні ад­каз­ваў пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Аляк­сандр Кру­ча­наў пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це БЕЛ­ТА.

Два квар­та­лы

3Іс­нуе пра­ект, які пра­ду­гледж­вае бу­даў­ніц­тва Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га квар­та­ла ў Мін­ску і Бе­ла­рус­ка­га квар­та­ла ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Пры бу­даў­ніц­тве абод­вух бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты. «Пра­па­но­ву ўзвес­ці та­кія квар­та­лы агу­чыў гу­бер­на­тар Санкт-Пе­цяр­бур­га, ён за­ці­каў­ле­ны і га­то­вы аказ­ваць пад­трым­ку. Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры так­са­ма за­ці­каў­ле­на ў пра­соў­ван­ні гэ­та­га пра­ек­та, — га­во­рыць на­мес­нік мі­ніст­ра. — Пра­ек­ці­роў­шчы­кі РУП «Ін­сты­тут Бел­дзярж­пра­ект» ужо рас­пра­ца­ва­лі пра­па­но­вы па Бе­ла­рус­кім квар­та­ле. Пры рэа­лі­за­цыі пра­ек­та ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу аба­вяз­ко­ва па­він­на быць кам­па­нія, якая вы­сту­піць у якас­ці ін­вес­та­ра — гэ­та пра­ду­гле­джа­на ра­сій­скім за­ка­на­даў­ствам. Ін­вес­та­рам для рэа­лі­за­цыі на­ша­га пра­ек­та бу­дзе ра­сій­ская гру­па кам­па­ній «Эта­лон».

Ра­ней мер­ка­ва­ла­ся па­чаць бу­даў­ніц­тва ў Мін­ску, а за­тым па ме­ры га­тоў­нас­ці пры­сту­піць да квар­та­ла ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, па­коль­кі на­ша за­ка­на­даў­ства да­зва­ляе хут­чэй пе­рай­сці да дзе­ян­ня. «Але за­раз мы пла­ну­ем, што ра­бо­ты ў двух га­ра­дах па­він­ны вес­ці­ся ад­на­ча­со­ва. Пры гэ­тым квар­та­лы не бу­дуць ад­ноль­ка­вы­мі — кож­ны з іх бу­дзе мець на­цы­я­наль­ную спе­цы­фі­ку. Так, у квар­та­ле, які па­бу­ду­юць у Санкт-Пе­цяр­бур­гу, з'я­вяц­ца кра­мы, дзе аба­вяз­ко­ва бу­дуць пра­да­вац­ца пра­дук­ты бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці. Мяр­ку­ец­ца, што там так­са­ма з'я­вяц­ца жы­лыя да­мы і дзі­ця­чыя сад­кі. Пры­чым ёсць за­ці­каў­ле­насць ра­сій­ска­га бо­ку ў тым, каб гэ­та бы­ло жыл­лё не эка­ном-, а кам­форт-кла­са. Для бу­даў­ніц­тва квар­та­ла ў Мін­ску ра­сій­ска­му бо­ку бы­ло пра­па­на­ва­на не­каль­кі ва­ры­ян­таў раз­мя­шчэн­ня, і ў вы­ні­ку быў вы­бра­ны ўчас­так у ра­ё­не ву­лі­цы Фі­лі­мо­на­ва. У Санкт-Пе­цяр­бур­гу для за­бу­до­вы нам пра­па­ну­юць ка­ля 10 га. Мы бы­лі га­то­выя па­чаць бу­даў­ніц­тва ўжо сё­ле­та, але ўчас­так у Санкт-Пе­цяр­бур­гу па­куль зна­хо­дзіц­ца ў фе­дэ­раль­най улас­нас­ці, пе­ра­вод яго ў му­ні­цы­паль­ную ўлас­насць зой­ме не­ка­то­ры час».

Экс­парт

«Сён­ня трэ­ба ду­маць на год-два на­пе­рад, каб за­дзей­ні­чаць бу­даў­ні­коў, па­тэн­цы­ял, які ство­ра­ны ў бу­даў­ні­чай га­лі­не (стра­тэ­гіч­ныя прад­пры­ем­ствы). Трэ­ба яго за­ха­ваць і за­гру­зіць. І адзін з кі­рун­каў — экс­парт. У гэ­тым на­прам­ку сё­ле­та мы ак­ты­ві­за­ва­лі пра­цу. Пра­пра­ца­ва­ны пы­тан­ні з Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­цю. У пры­ват­нас­ці, па бу­даў­ніц­тве за­во­да па збор­цы аў­та­ма­бі­ляў «БМВ», «Опель». У рэ­гі­ё­не доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ва­лі ся­бе 8-ы і 3-і будт­рэс­ты. За­раз мі­ніс­тэр­ства га­то­ва пра­па­на­ваць Ка­лі­нінг­ра­ду па­бу­да­ваць ста­ды­ён да пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па фут­бо­ле 2018 го­да. Так­са­ма Бе­ла­русь за­ці­каў­ле­на ў па­стаў­ках жа­ле­за­бе­тон­ных кан­струк­цый і бу­даў­ніц­тве жыл­ля. Усе на­шы до­ма­бу­даў­ні­чыя за­во­ды ма­дэр­ні­за­ва­ны, трэ­ба за­дзей­ні­чаць іх ма­гут­нас­ці. У тым лі­ку за кошт экс­пар­ту», — лі­чыць Аляк­сандр Кру­ча­наў.

«Ус­ход­ні» па­куль за­ста­ец­ца

Ад­на жан­чы­на па­ці­ка­ві­ла­ся лё­сам мінск­ага аў­та­вак­за­ла «Ус­ход­ні» ў су­вя­зі з дэ­ман­та­жом бу­дын­ка аў­та­вак­за­ла «Мас­коў­скі» для бу­даў­ніц­тва там комп­лек­су ААТ «Газп­рам». Аляк­сандр Кру­ча­наў ад­ка­заў, што «Ус­ход­ні» мае ўда­лае мес­ца­зна­хо­джан­не і сён­ня ён до­сыць за­па­тра­ба­ва­ны. «Ра­шэн­ня аб тым, ці бу­дзе бу­ды­нак зно­сіц­ца або рэ­кан­стру­я­вац­ца, сён­ня ня­ма. У бу­ду­чы­ні яно мо­жа быць пры­ня­та, але зай­мац­ца гэ­тым бу­дзе Мін­гар­вы­кан­кам, — за­явіў на­мес­нік мі­ніст­ра. — Срод­кі на дэ­ман­таж бу­дын­ка аў­та­вак­за­ла «Мас­коў­скі» ў свой час вы­дзе­ліў за­меж­ны ін­вес­тар. Бу­даў­ніц­тва ў кра­і­не но­ва­га аб'­ек­та з пры­цяг­нен­нем за­меж­ных ін­вес­ты­цый заў­сё­ды з'яў­ля­ец­ца доб­рым па­каз­чы­кам. Бо што б ні зда­ры­ла­ся, бу­ды­нак за­ста­нец­ца на тэ­ры­то­рыі рэс­пуб­лі­кі, бе­ла­рус­кія гра­ма­дзя­не змо­гуць атры­маць у ім пра­цоў­ныя мес­цы і за­раб­ляць, а суб'­ек­ты прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці бу­дуць пла­ціць па­да­ткі. Хі­ба ўсё гэ­та не з'яў­ля­ец­ца да­бром?»

Чар­гі не зай­маць...

За­раз у Бе­ла­ру­сі ак­тыў­на бу­ду­ец­ца арэнд­нае жыл­лё. Але тыя, хто атрым­лі­вае яго, аў­та­ма­тыч­на вы­клю­ча­юц­ца з чар­гі ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Ці спра­вяд­лі­ва? Аляк­сандр Кру­ча­наў лі­чыць, што без­умоў­на: «Дзяр­жа­ва ў нас не вель­мі ба­га­тая, і за­бяс­пе­чыць кож­на­га чар­га­ві­ка ўлас­ным жыл­лём не ўяў­ля­ец­ца маг­чы­мым. Пры гэ­тым за­ўва­жу, што ва ўсім све­це до­ля арэнд­на­га жыл­ля пе­ра­ва­жае над до­ляй пры­ват­на­га. Звяр­ні­це ўва­гу на тое, што на чар­гу сён­ня ста­вяць толь­кі па па­каз­чы­ку не­да­хо­пу пло­шчы, але ні­як не ўліч­ва­юц­ца бя­гу­чыя да­хо­ды гра­ма­дзян. Та­му на чар­зе ста­яць час­та на­ват тыя, хто мае маг­чы­масць з крэ­ды­там, хай на­ват і ка­мер­цый­ным, па­леп­шыць жыл­лё­выя ўмо­вы. Ад­нак раз­ва­жа­юць гра­ма­дзя­не так: на­вош­та на­пруж­вац­ца, ка­лі праз не­каль­кі га­доў па­бу­ду­ем тан­на, без роз­ных аб­ця­жа­ран­няў і з 5-пра­цэнт­ным пры­быт­кам за­бу­доў­шчы­ка. Ме­на­ві­та та­му пра­па­на­ва­на аль­тэр­на­ты­ва: аль­бо жы­ві ў арэнд­ным жыл­лі і зды­май­ся з чар­гі тых, хто мае па­трэ­бу, аль­бо ча­кай сва­ёй чар­гі на бу­даў­ніц­тва не­да­ра­го­га жыл­ля. Як па­каз­вае ана­ліз, тых, хто хо­ча жыць у арэнд­ным жыл­лі ця­пер, а не ча­каць бу­даў­ніц­тва сва­ёй ква­тэ­ры, да­стат­ко­ва шмат». Да­рэ­чы, пы­тан­не на­конт вы­ку­пу арэнд­на­га жыл­ля не раз­гля­да­ец­ца. «Яно бу­ду­ец­ца за дзяр­жаў­ныя гро­шы і бу­дзе пра­да­стаў­ляц­ца толь­кі па да­га­во­ры най­му», — удак­лад­ніў на­мес­нік мі­ніст­ра ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва.

Між ін­шым, за пер­шае паў­год­дзе ў Бе­ла­ру­сі ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 96,9 ты­ся­чы кв.м агуль­най пло­шчы жы­лых да­моў арэнд­на­га ты­пу (30,3% да за­дан­ня на год) на 1754 ква­тэ­ры, у тым лі­ку ў Мін­ску амаль 20,3 ты­ся­чы кв .м (19,8% да за­дан­ня) на 388 ква­тэр, у Мін­скай воб­лас­ці — больш за 4,1 ты­ся­чы кв.м (11,1%) на 80 ква­тэр, у Брэсц­кай — 12,3 ты­ся­чы кв.м (30,6%) на 232 ква­тэ­ры, у Ві­цеб­скай — 6,4 ты­ся­чы кв.м (26%) на 120 ква­тэр, у Го­мель­скай — ка­ля 21,2 ты­сяч кв.м (60,8%) на 401 ква­тэ­ру, у Гро­дзен­скай — 22,6 ты­ся­чы кв.м (41,2%) на 372 ква­тэ­ры, у Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці — 10 ты­сяч кв.м (39,2%) на 161 ква­тэ­ру.

Спа­да­рож­ні­кі

У Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца ак­тыў­на раз­ві­ваць га­ра­ды-спа­да­рож­ні­кі. Ад­нак ка­лі ча­ла­век, які мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, па­го­дзіц­ца на бу­даў­ніц­тва жыл­ля ме­на­ві­та ў та­кім го­ра­дзе, а не ў ста­лі­цы, ці мо­жа ён раз­ліч­ваць на атры­ман­не льгот­на­га крэ­ды­ту? «Іль­гот­ныя крэ­ды­ты пры бу­даў­ніц­тве жыл­ля ў га­ра­дах-спа­да­рож­ні­ках бу­дуць да­вац­ца ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку гра­ма­дзя­нам, якія ма­юць у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам пра­ва на та­кі крэ­дыт, — ад­ка­заў Аляк­сандр Кру­ча­наў. — Ука­зам №13 пра­ду­гле­джа­на, што тым, хто мяр­куе бу­да­ваць жыл­лё ў га­ра­дах-спа­да­рож­ні­ках, крэ­ды­ты пра­да­стаў­ля­юц­ца тэр­мі­нам на 20 га­доў. Пра­цэн­ты за ка­ры­стан­не гэ­ты­мі крэ­ды­та­мі скла­дуць 10% стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка, якая дзей­ні­чае на да­ту за­цвяр­джэн­ня спі­саў, але не менш за 3% га­да­вых. На­прык­лад, сён­ня гэ­та 3%».

На­га­да­ем, што га­ра­ды-спа­да­рож­ні­кі Мін­ска — гэ­та Дзяр­жынск, За­слаўе, Ла­гойск, Ру­дзенск, Сма­ля­ві­чы, Фа­ні­паль; го­рад-спа­да­рож­нік Брэс­та — Жа­бін­ка, спа­да­рож­нік Грод­на — Скі­дзель.

Пад­рых­та­ваў
Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

У 2015 го­дзе ў кра­і­не бу­дзе па­бу­да­ва­на 5 млн кв.м жыл­ля

Пра гэ­та па­ве­да­міў мі­ністр ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Ана­толь Чор­ны.

«Гэ­та як­раз той аб'­ём, які сён­ня не­аб­ход­ны Бе­ла­ру­сі. Ён да­зва­ляе за­бяс­печ­ваць нар­ма­тыў па 1 кв.м на ду­шу на­сель­ніц­тва і быць па гэ­тым па­каз­чы­ку леп­шы­мі ся­род кра­ін СНД, а так­са­ма да­зва­ляе ба­лан­са­ваць з ты­мі маг­чы­мас­ця­мі эка­но­мі­кі, якія сён­ня ёсць у кра­і­ны. Та­му мы пла­ну­ем у 2015 го­дзе аб'­ёмы жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва па­кі­нуць у ме­жах
5 млн кв.м», — ад­зна­чыў мі­ністр.

Пры гэ­тым кі­раў­нік ве­дам­ства пад­крэс­ліў, што ма­гут­нас­ці бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый Бе­ла­ру­сі па жыл­лё­вым бу­даў­ніц­тве знач­на боль­шыя. «Пас­ля ма­дэр­ні­за­цыі толь­кі да­моў буй­на­па­нэль­на­га до­ма­бу­да­ван­ня мы мо­жам вы­пус­каць 2,5 млн кв.м — а гэ­та па­ло­ва пра­гра­мы. Ма­гут­нас­цяў са­праў­ды на­пра­ца­ва­на знач­на больш, та­му бу­дзем ары­ен­та­вац­ца на экс­парт», — рас­тлу­ма­чыў ён.

Так­са­ма Ана­толь Чор­ны ад­зна­чыў, што 2015 год ста­не зна­ка­вым у пла­не но­вых па­ды­хо­даў да крэ­ды­та­ван­ня і фі­нан­са­ван­ня бу­даў­ніц­тва жыл­ля. «Бу­дуць функ­цы­я­на­ваць та­кія ме­ха­ніз­мы, як іпа­тэч­нае крэ­ды­та­ван­не і бу­даў­ні­чыя збе­ра­жэн­ні. Сён­ня Нац­банк ак­тыў­на гэ­тым пы­тан­нем зай­ма­ец­ца, рых­ту­юц­ца да­ку­мен­ты, якія да кан­ца го­да бу­дуць пры­ня­ты. Гэ­та бу­дзе но­вы ім­пульс для да­лей­ша­га раз­віц­ця бу­даў­ніц­тва жыл­ля», — ска­заў мі­ністр.

Кар. «Звяз­ды».

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.