Вы тут

Новая эканоміка


Пос­пех эка­на­міч­на­га раз­віц­ця краіны бу­дзе за­ле­жаць ад па­ве­лі­чэн­ня долі пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці ў пра­мыс­ло­вас­ці?

За паў­го­да эка­но­мі­ка вы­рас­ла на 1,2%. Пры гэ­тым на­зі­раў­ся апе­рад­жаль­ны рост пра­дук­цый­нас­ці пра­цы на 3%... Учо­ра Са­вет Мі­ніст­раў пад­вёў вы­ні­кі са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны за шэсць ме­ся­цаў 2014 го­да. Мно­гія па­каз­чы­кі свед­чаць пра доб­ры трэнд, але ня­вы­ра­ша­ныя праб­ле­мы па-ра­ней­ша­му за­ста­юц­ца. На­прык­лад, па вы­ні­ках сту­дзе­ня—мая сфар­мі­ра­ва­ла­ся да­дат­нае саль­да знеш­ня­га ганд­лю та­ва­ра­мі і па­слу­га­мі ў па­ме­ры 425,7 млн до­ла­раў ЗША. Але пры гэ­тым, з-за па­гар­шэн­ня ўмоў знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці, не атры­ма­ла­ся за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не пра­гноз­ных за­дан­няў па экс­пар­це та­ва­раў і па­слуг — 98,2% пры пра­гно­зе на І паў­год­дзе 106,1-107%.

Стаў­ка на АПК

«Па­пя­рэд­нія вы­ні­кі пра­цы эка­но­мі­кі за шэсць ме­ся­цаў свед­чаць пра тое, што па­ско­рыў­ся эка­на­міч­ны рост. Пры­чым на зда­ро­вай, не­эмі­сій­най асно­ве, — звяр­нуў ува­гу на па­ся­джэн­ні Саў­мі­на прэм'ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — За­бяс­печ­ва­ец­ца да­дат­нае саль­да ў знеш­нім ганд­лі та­ва­ра­мі і па­слу­га­мі. Кра­і­на мае да­дат­ны ба­ланс по­пы­ту і пра­па­но­вы ва­лю­ты ва ўсіх сег­мен­тах рын­ку (прад­пры­ем­ствы, на­сель­ніц­тва, бан­кі). Гэ­та вы­нік ве­лі­зар­най пра­цы ўра­да і На­цы­я­наль­на­га бан­ка. Зра­зу­ме­ла, па­куль нель­га на­зваць стан гра­шо­ва-крэ­дыт­най сфе­ры ідэа­льным, але ста­бі­лі­за­цыя за­бяс­пе­ча­на. Знач­на да­дае сель­ская гас­па­дар­ка».

Прэм'­ер лі­чыць, што аг­ра­пра­мыс­ло­вы комп­лекс кра­і­ны па­ві­нен стаць ад­ным з га­лоў­ных драй­ве­раў рос­ту на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кі ў ІІІ квар­та­ле 2014 го­да: «У нас ёсць усе пад­ста­вы па­спя­хо­ва за­вяр­шыць жні­во, за­ха­ваць і ра­цы­я­наль­на рас­па­ра­дзіц­ца атры­ма­ным ура­джа­ем, атры­маць пры­бы­так на ўкла­дзе­ныя ў сель­скую гас­па­дар­ку срод­кі», — ска­заў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Для гэ­та­га кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы і ўра­дам ство­ра­ны ўсе ўмо­вы. Акра­мя та­го, сён­ня ёсць маг­чы­масць вы­ра­шыць шэ­раг праб­лем га­лі­ны. У пры­ват­нас­ці, за кошт пры­ня­тых кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы ўка­заў, ап­ты­мі­за­цыі фі­нан­са­ван­ня.

Ні­вод­на­га ліш­ня­га руб­ля

«Ні­хто не мае пра­ва на­лі­чыць ні­вод­на­га ліш­ня­га руб­ля, ка­лі тэмп рос­ту фон­ду апла­ты пра­цы вы­шэй за тэм­пы рос­ту пра­дук­цый­нас­ці», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік ура­да. Па­вод­ле яго слоў, бу­дзе пра­віль­на, ка­лі кант­ра­ля­ваць гэ­тае пы­тан­не бу­дуць Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю і пра­ку­ра­ту­ра.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­га­даў, што ў Бе­ла­ру­сі ўве­дзе­ны жорст­кія па­тра­ба­ван­ні да за­ра­бот­най пла­ты і кі­раў­ні­коў. «Вя­до­ма, ня­пра­віль­на, ка­лі ў «ля­жа­чых» прад­пры­ем­ствах кі­раў­нік або гру­па кі­раў­ні­коў атрым­лі­ва­юць зар­пла­ту ў 10 і больш ра­зоў вы­шэй­шую, чым ся­рэд­няя па ка­лек­ты­ве, — ска­заў ён. — Гэ­та бяз­лад­дзе, і та­ко­га быць не па­він­на». Без­умоў­на, та­кое ра­шэн­не, па сло­вах прэм'­е­ра, па­да­ба­ец­ца не ўсім, ад­нак вы­кон­вац­ца яно па­він­на ўсі­мі.

Па­ра­лель­на кі­раў­нік ура­да звяр­нуў ўва­гу на не­аб­ход­насць жорст­кай эка­но­міі срод­каў бюд­жэ­ту. «Рэ­жым жорст­кай эка­но­міі па­ві­нен быць рэа­лі­за­ва­ны паў­сюд­на, — пад­крэс­ліў прэм'­ер. — Толь­кі тыя, хто ства­рае но­выя вы­твор­час­ці, фар­мі­руе ўмо­вы для рос­ту коль­кас­ці па­дат­ка­пла­цель­шчы­каў, мо­гуць раз­ліч­ваць на да­дат­ко­выя да­хо­ды». Пры гэ­тым Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч удак­лад­ніў, што ў цэ­лым срод­кі на за­ра­бот­ную пла­ту, ка­му­наль­ныя пла­ця­жы, ме­ды­ка­мен­ты, аб­ста­ля­ван­не для аб'­ек­таў бюд­жэт­най сфе­ры бу­дуць вы­дат­ка­ва­ны ў поў­ным аб'­ёме.

Ста­рую пра­дук­цыю ні­хто не бя­рэ...

Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка ўра­да, пры­ват­ны сек­тар па­ві­нен не вы­цяс­няць дзяр­жаў­ны, а да­паў­няць яго. «У кож­ным рэ­гі­ё­не, мі­ніс­тэр­стве трэ­ба пры­цяг­ваць ай­чын­ных і за­меж­ных ін­вес­та­раў у дзе­ю­чыя і но­выя вы­твор­час­ці, ства­раць но­выя пра­цоў­ныя мес­цы», — пад­крэс­ліў прэм'­ер. Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, у пры­ват­нас­ці, ад­зна­чыў, што ў пер­шым паў­год­дзі бя­гу­ча­га го­да эка­но­мі­ка пры­рас­ла на 3,2 ты­ся­чы но­вых пры­ват­ных прад­пры­ем­стваў, у тым лі­ку на 370 — у пра­мыс­ло­вас­ці. Ад­нак, як лі­чыць прэм'­ер, трэ­ба яшчэ больш, па­коль­кі ў гэ­тым і за­клю­ча­ец­ца но­вая эка­но­мі­ка.

Да­рэ­чы, сён­ня на до­лю ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су пры­па­дае ўжо 23% ВУП, больш за 1,5 міль­ё­на за­ня­тых, 15% экс­пар­ту та­ва­раў (без улі­ку Бе­ла­рус­кай ка­лій­най кам­па­ніі і Бе­ла­рус­кай наф­та­вай кам­па­ніі). Вя­дзец­ца пра­ца па ства­рэн­ні ін­дуст­ры­яль­ных пля­цо­вак: у Гро­дзен­скай воб­лас­ці сфар­мі­ра­ва­ны 32 та­кія пля­цоў­кі, у Мін­скай — 34. «Але вы­нік па­ві­нен быць больш ад­чу­валь­ным», — пад­су­ма­ваў прэм'­ер-мі­ністр.

Яшчэ ад­ным фак­та­рам па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці эка­но­мі­кі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч лі­чыць аба­вяз­ко­вае па­вы­шэн­не на­шай кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці: «Ста­рую пра­дук­цыю, па­ва­жа­ныя ка­ле­гі, ні­хто браць не хо­ча. На­ват ка­лі гэ­та пра­дук­цыя ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су. Толь­кі но­выя та­ва­ры і па­слу­гі за­бяс­печ­ва­юць вы­хад на но­выя і за­ха­ван­не ста­рых рын­каў».

Пя­ці­год­ка вяр­тан­ня па­зык

Мі­ністр эка­но­мі­кі Мі­ка­лай Снап­коў у сва­ім дак­ла­дзе за­гля­нуў трош­кі глы­бей у эка­на­міч­ную сі­ту­а­цыю. «Ці ёсць у нас у прын­цы­пе эка­на­міч­ны рост? — за­даў ён сам са­бе пы­тан­не. — Па на­шых ацэн­ках, ВУП у 2014 го­дзе скла­дзе ка­ля 74 міль­яр­даў до­ла­раў, у той час ка­лі ў 2010 го­дзе бы­ло 55 міль­яр­даў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што рост ВУП за 4 га­ды склаў 35%. Ад­на­знач­на мож­на ска­заць, што маш­та­бы эка­но­мі­кі па­вя­лі­чы­лі­ся. Іна­чай мы прос­та не змаг­лі б вы­плач­ваць даў­гі». А гэ­тую пя­ці­год­ку, па сло­вах мі­ніст­ра, мы жы­вём ме­на­ві­та ва ўмо­вах вяр­тан­ня па­зык: «За 2011—2013 га­ды мы ўжо вяр­ну­лі 4,8 млрд до­ла­раў, што ў тры ра­зы больш, чым у цэ­лым за мі­ну­лую пя­ці­год­ку. А пры­цяг­ну­лі ў тры ра­зы менш — 2,5 млрд. Уся­го за 2011—2015 га­ды Бе­ла­русь па­він­на вяр­нуць 12,5 млрд до­ла­раў. У та­кіх умо­вах, на наш по­гляд, мы за­бяс­печ­ва­ем да­стат­ко­ва па­зі­тыў­ны эка­на­міч­ны рост».

Ад­нак ён да­сяг­ну­ты за кошт ганд­лю (амаль па­ло­ва пры­рос­ту ВУП бя­гу­чай пя­ці­год­кі). «Ра­зам з тым ды­на­міч­ны рост спа­жы­ван­ня ня­се ры­зы­ку, звя­за­ную з на­рошч­ван­нем ім­пар­ту», — пе­ра­сця­ра­гае Мі­ка­лай Снап­коў. А вось уклад пра­мыс­ло­вас­ці апош­нім ча­сам за­ста­ец­ца ад­моў­ным. Дзяр­жа­ва ча­кае зу­сім ін­ша­га. Пры гэ­тым без уся­ля­кіх да­та­цый. «Дзяр­жаў­ная пад­трым­ка і сты­му­ля­ван­не за­ха­ва­юц­ца, але эка­на­міч­ны сэнс іх бу­дзе ін­шы. У асно­ве — да­ру­чэн­не кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб «ад­мо­ве ад дзяр­жаў­най пад­трым­кі як ін­стру­мен­та вы­ра­та­ван­ня не­эфек­тыў­ных вы­твор­час­цяў».

Уво­гу­ле, на дум­ку мі­ніст­ра эка­но­мі­кі, «кан­сер­ва­цыя сі­ту­а­цыі ў дзяр­жаў­ным сек­та­ры праз не­жа­дан­не, ня­ў-
мен­не ці не­маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня асноў­ных эле­мен­таў ап­ты­мі­за­цыі вы­твор­чых і фі­нан­са­вых пра­цэ­саў у су­куп­нас­ці з не­да­стат­ко­вай пра­цай рэ­гі­ё­наў па раз­віц­ці пры­ват­най эка­но­мі­кі і фар­мі­руе сён­ня не­вы­со­кія тэм­пы рос­ту». Мі­ка­лай Снап­коў ба­чыць пос­пех раз­віц­ця бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі ў ся­рэд­не­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве ва ўзмац­нен­ні пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці ў сек­та­ры пра­мыс­ло­вас­ці. «Гэ­та ста­не асноў­ным штурш­ком для па­вы­шэн­ня пра­дук­цый­нас­ці, уз­мац­нен­ня кан­ку­рэн­цыі і за­бес­пя­чэн­ня сты­му­лаў для іна­ва­цый, пра якія ка­заў прэм'­ер-мі­ністр. Ме­на­ві­та та­му ў дак­ла­дзе я ра­біў ухіл на рэ­гі­я­наль­нае раз­віц­цё і ства­рэн­не но­вых вы­твор­час­цяў у рэ­гі­ё­нах. Для да­сяг­нен­ня мэ­ты трэ­ба вы­ра­шыць на­ступ­ныя за­да­чы: раз­віц­цё кан­ку­рэн­цыі, па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў, раз­віц­цё пры­ват­на­га сек­та­ра, за­бес­пя­чэн­не мак­ра­эка­на­міч­най зба­лан­са­ва­нас­ці».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.