Вы тут

Ка­ні­ку­ляр­ны гра­фік школ


Ву­чэб­ныя за­ня­ткі ў бе­ла­рус­кіх шко­лах рас­пач­нуц­ца сё­ле­та як звы­чай­на — 1 ве­рас­ня. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла прэс-служ­ба Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі.

На­га­да­ем, што два апош­нія га­ды з‑за та­го, што 1 ве­рас­ня пры­па­да­ла на вы­хад­ныя дні, па­ча­так на­ву­чаль­на­га го­да пе­ра­но­сіў­ся. А за­вер­шыц­ца на­ву­чаль­ны год для бе­ла­рус­кіх школь­ні­каў 30 мая. Пер­шая ву­чэб­ная чвэрць бу­дзе доў­жыц­ца з 1 ве­рас­ня па 25 каст­рыч­ні­ка. Дру­гая — з 3 ліс­та­па­да па 27 снеж­ня. Трэ­цяя — з 12 сту­дзе­ня па 21 са­ка­ві­ка і чац­вёр­тая — з 30 са­ка­ві­ка па 30 мая. Та­кім чы­нам, пра­цяг­ласць асен­ніх і вя­сен­ніх ка­ні­кул скла­дзе 8 дзён. Зі­мой школь­ні­кі бу­дуць ад­па­чы­ваць 15 дзён і 93 дні — ле­там. Для на­ву­чэн­цаў 1 і 2 кла­саў у трэ­цяй чвэр­ці пра­ду­гле­джа­ны да­дат­ко­выя ка­ні­ку­лы пра­цяг­лас­цю адзін ты­дзень — з 16 па 22 лю­та­га 2015 го­да. А для юна­коў і дзяў­чат, якія за­вяр­шы­лі на­ву­чан­не на ІІ сту­пе­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, лет­нія ка­ні­ку­лы рас­пач­нуц­ца 14 чэр­ве­ня — пас­ля зда­чы вы­пуск­ных эк­за­ме­наў за курс ба­за­вай шко­лы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.