Вы тут

Гераізм і пацыфізм з экрана


Му­зей гіс­то­рыі кі­но пра­па­ноў­вае да­лу­чыц­ца да пра­гля­ду леп­шых філь­маў пра Пер­шую су­свет­ную вай­ну

Ці­ка­вай аль­тэр­на­ты­вай мэй­нстры­му з кі­на­пра­ка­та мо­жа стаць рэт­ра­спек­тыў­ная пра­гра­ма Му­зея гіс­то­рыі кі­но «Вар'­яц­тва 1914 го­да» пры­све­ча­ная 100-год­дзю з па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны.

1Нель­га ад­маў­ляць важ­насць гэ­тай тэ­мы не толь­кі ў між­на­род­ным кан­тэкс­це, але і для на­шай кра­і­ны ў пры­ват­нас­ці. «Ва­ен­ныя дзе­ян­ні», аку­па­цыя, га­за­выя ата­кі, ва­ен­ная цэн­зу­ра, пры­му­со­вая пра­ца, ма­ра­дзёр­ства, буй­ныя ча­ла­ве­чыя, ма­тэ­ры­яль­ныя і куль­тур­ныя стра­ты ад­бы­ва­лі­ся быц­цам на аран­да­ва­най бе­ла­рус­кай тэ­ры­то­рыі, якая пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў тэ­ат­раль­ную пло­шчу для жу­дас­на­га арт­ха­ус­на­га спек­так­ля, але не да­ла ні га­лоў­ных ро­ляў, ні ды­ві­дэн­даў, ні сла­вы.

Ка­лі нель­га аб­мі­нуць тэ­му су­свет­най вай­ны ў ста­га­до­вы юбі­лей са­ра­еў­ска­га за­бой­ства, то іг­на­ра­ваць маг­чы­масць па­зна­ё­міц­ца з на­быт­ка­мі гіс­то­рыі кі­не­ма­то­гра­фа так­са­ма не­па­жа­да­на. На што ў пра­гра­ме трэ­ба звяр­нуць ува­гу? На ўсё! Але ж каб вы­браць стуж­ку на свой густ, трэ­ба ра­за­брац­ца больш кан­крэт­на.

Ім­ёны Хіч­ко­ка, Штэрн­бер­га, Куб­ры­ка, як гэ­та ні ба­наль­на, га­во­раць са­мі за ся­бе. Але боль­шас­ці не­вя­до­ма, аб чым яны і ін­шыя рэ­жы­сё­ры (у пра­гра­ме 8 філь­маў) ха­це­лі па­ве­да­міць, за­кра­на­ю­чы тэ­му су­свет­най вай­ны, што з бяс­кон­ца­га плас­та ін­фар­ма­цыі па­лі­чы­ла­ся най­больш важ­ным і шмат­знач­ным, ці, мо­жа, вай­на ста­ла толь­кі ан­ту­ра­жам, са­сту­па­ю­чы мес­ца пра­та­га­ніс­та не­ча­му ін­ша­му? Якія фі­ла­соф­скія, псі­ха­ла­гіч­ныя, ідэа­ла­гіч­ныя плас­ты лепш за ўсё раз­ві­ваць у тэ­ме вай­ны? Па­гля­дзім, які­мі сты­ліс­тыч­ны­мі, кі­не­ма­та­гра­фіч­ны­мі пры­ёма­мі, дра­ма­тур­гіч­ны­мі кан­флік­та­мі ка­рыс­та­лі­ся рэ­жы­сё­ры. Вар­та зра­зу­мець, ці мо­жа сі­ла мас­тац­тва праз ча­ла­ве­ка, які зна­ё­мы з вай­ной не з эпіч­ных кніг, а з гнят­лі­вай рэ­ча­іс­нас­ці, пра­сяк­нуць су­час­на­га гле­да­ча.

Пра­гра­ма скла­да­ла­ся з кла­січ­ных філь­маў су­свет­ных рэ­жы­сё­раў, ра­біў­ся ак­цэнт на гуч­ныя ім­ёны твор­чых лю­дзей. Боль­шая част­ка кар­цін у рэт­ра­спек­ты­ве зня­та яшчэ ў пер­шай па­ло­ве XX ста­год­дзя.

У пра­гра­ме ёсць дзве са­вец­кія кар­ці­ны. Ула­дзі­мір Корш-Саб­лін, адзін з вы­дат­ных дзея­чаў бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа ў час яго ста­наў­лен­ня, у сва­ёй кар­ці­не «Пер­шы ўзвод» рас­па­вя­дае пра част­ку ар­міі, сфар­мі­ра­ва­ную ў бе­ла­рус­кім го­ра­дзе. Ва ўзво­дзе ра­зам бу­дуць зма­гац­ца баль­ша­ві­кі і мен­ша­ві­кі, і ў вы­ні­ку фільм пе­ра­тво­рыц­ца ў апо­вед-ус­хва­лен­не ўся­го «са­вец­ка­га», што не дзіў­на для філь­ма 1932 го­да. Ажыц­ця­віц­ца гэ­та праз ад­люст­ра­ван­не кан­флік­ту па­між «ма­гут­ным» ду­хам са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка і «контр­амі». Абод­ва ба­кі су­праць­дзе­ян­ня (у цэнт­ры ж во­ра­гі не су­свет­най вай­ны, а гра­ма­дзян­скай) ма­юць ка­тэ­га­рыч­ныя рэ­жы­сёр­скія яр­лы­кі «ста­ноў­чы/ад­моў­ны». Зда­га­дай­це­ся, хто ёсць хто.

Мож­на звяр­нуц­ца да філь­ма «Ус­кра­і­на» Ба­ры­са Бар­не­та, дзе за­дзей­ні­ча­ны тэ­ры­та­ры­яль­на бліз­кія нам пер­са­на­жы. Мі­ка­лай Кад­кін ся­род ты­сяч та­кіх жа, як ён, жы­ха­роў пра­він­цыі, ад­праў­ля­ец­ца на фронт Пер­шай су­свет­най вай­ны. Ня­гле­дзя­чы на цяж­касць тэ­мы, фільм лёг­кі, прос­ты і на­ват смеш­ны, бо смех, як вя­до­ма, леп­шы па­ся­рэд­нік у спра­ве ад­роз­нен­ня праў­ды ад хлус­ні.

Се­рыю па­ка­заў жа на гэ­там тыд­ні ад­крыў фільм аме­ры­кан­ца-муль­ты­міль­я­не­ра Го­вар­да Хью­за «Анё­лы пек­ла». Хьюз — ін­жы­нер, авія­тар, прад­пры­маль­нік, адзін з са­мых ба­га­тых лю­дзей Аме­ры­кі і той «хто мог на­ву­чыць плес­ці інт­ры­гі са­мо­га Ма­кі­я­ве­лі». Асо­ба спрэч­ная, не­ад­на­знач­ная, але ле­ген­дар­ная, пра­та­тып га­лоў­на­га ге­роя філь­ма «Авія­тар» Мар­ці­на Скар­сэ­зэ (і не толь­кі яго). І гэ­ты ча­ла­век зды­маў філь­мы. Як ама­тар па­лё­таў, ён зра­біў га­лоў­ны­мі ге­ро­я­мі кар­ці­ны «Анё­лы пек­ла» двух бра­тоў-авія­та­раў на па­чат­ку су­свет­най вай­ны. Фільм атры­маў­ся, ма­быць, та­кім жа маш­таб­ным, як асо­ба рэ­жы­сё­ра і яго ра­ху­нак у бан­ку. Кар­ці­на ад­мет­ная не­ве­ра­год­ны­мі тру­ка­мі са­ма­лё­таў у па­вет­ры, на якія бы­лі па­тра­ча­ны та­кія ж не­ве­ра­год­ныя для та­го ча­су гро­шы.

Фільм Лью­і­са Мэй­лстоў­на «На за­ход­нім фрон­це без пе­ра­мен» па­вод­ле ра­ма­на Рэ­мар­ка ці­ка­вы ўжо тым, што з'яў­ля­ец­ца эк­ра­ні­за­цы­яй тво­ра ад­на­го з га­лоў­ных пісь­мен­ні­каў «стра­ча­на­га па­ка­лен­ня». Да та­го ж і сам фільм стаў якас­ным, узор­ным ула­даль­ні­кам двух «Ос­ка­раў». Не трэ­ба ча­каць пус­то­га ўва­саб­лен­ня фа­бу­лы, бо ў асно­ве — Рэ­марк, а ён ней­кім не­вы­тлу­ма­чаль­ным чы­нам ства­рае ўлас­ную не­за­быў­ную ат­мас­фе­ру. Ёсць і ідэя: заў­зя­ты па­цы­фізм. Ні­я­кай пры­га­жос­ці ў во­ін­скіх подз­ві­гах ці паэ­тыч­нас­ці ў па­тры­я­тыз­ме сал­дат. Вай­на, перш за ўсё, — зло­дзей, які кра­дзе не­зва­рот­нае.

У пра­гра­ме ёсць яшчэ дзве аме­ры­кан­скія кар­ці­ны: «Агань­ба­ва­ная» Джо­за­фа фон Штэрн­бер­га з Мар­лен Дзіт­рых у га­лоў­най ро­лі і больш бліз­кі да су­час­нас­ці ў па­раў­на­нні з кар­ці­на­мі трыц­ца­тых фільм Стэн­лі Куб­ры­ка «Сцеж­кі сла­вы» (1957).

Да­рэ­чы, фон Штэрн­берг, як ві­даць па проз­ві­шчы, не аме­ры­ка­нец, а аў­стры­ец, ды і Мар­лен Дзіт­рых у свой час з'е­ха­ла з род­най Гер­ма­ніі, па­лі­ты­ка якой ёй прын­цы­по­ва не па­да­ба­ла­ся. Што ты­чыц­ца «Агань­ба­ва­най», сэр­ца мо­жа ўзру­шыц­ца яшчэ на анон­се. У цэнт­ры дра­ма­тыч­на­га сю­жэ­та пра­сты­тут­ка/агент аў­стрый­скай контр­раз­вед­кі Ма­ры, якая за­ка­ха­ла­ся ў рус­ка­га лей­тэ­нан­та і да­па­маг­ла яму па­збег­нуць арыш­ту. За здра­ду ра­дзі­ме яна па­він­на па­нес­ці ад­каз­насць. Пра­явы са­праўд­на­га ка­хан­ня, ад­да­на­сці свай­му па­чуц­цю і ад­ва­гі да кан­ца жыц­ця ў аб­ста­ві­нах вай­ны на­бы­ва­юць гі­пер­ба­лі­за­ва­ны, ге­рой­скі ха­рак­тар. Яшчэ боль­шае ўра­жан­не гэ­та ства­рае та­му, што ўва­саб­ля­ец­ца ў ге­ра­і­не-жан­чы­не. «Агань­ба­ва­ная» — не адзі­ны прык­лад су­пра­цоў­ніц­тва рэ­жы­сё­ра і акт­ры­сы, іх пер­шай су­мес­най пра­цай ста­ла стуж­ка «Бла­кіт­ны анёл», пас­ля якой Дзіт­рых ста­ла зна­ка­мі­тай, услед ру­шыў фільм «Ма­ро­ка», зня­ты ўжо ў Га­лі­ву­дзе, по­тым «Агань­ба­ва­ная», «Шан­хай­скі экс­прэс» і ін­шыя.

Фільм з На­цы­я­наль­на­га рэ­ест­ра най­больш знач­ных філь­маў ЗША «Сцеж­кі сла­вы» Стэн­лі Куб­ры­ка па­каз­вае вай­ну не як зма­ган­не па­між фак­тыч­ны­мі во­ра­га­мі (Фран­цыя і Гер­ма­нія), а ба­раць­бу на ад­ным ба­ку ба­ры­кад, дзе ага­ля­юц­ца глуп­ства, кры­ва­душ­насць і жорст­касць ар­мей­скіх вяр­хоў.

Ге­не­ра­ла ў філь­ме сыг­раў Адольф Мен­жу, які ў свой час вы­ка­наў ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў у філь­ме «Па­ры­жан­ка» Чарль­за Чап­лі­на, так­са­ма ў «Сцеж­ках сла­вы» зняў­ся вя­до­мы ак­цёр Кірк Дуг­лас.

Фільм тон­ка­га сты­ліс­та — фран­цуз­ска­га рэ­жы­сё­ра Жа­на Рэ­ну­а­ра (сы­на мас­та­ка Агюс­та Рэ­ну­а­ра) «Вя­лі­кая ілю­зія» — «кі­не­ма­та­гра­фіч­ны во­раг №1» для на­цысц­кай Гер­ма­ніі. Два фран­цуз­скія лёт­чы­кі трап­ля­юць у ня­мец­кі ла­гер для ва­ен­на­па­лон­ных, дзе зна­хо­дзяц­ца так­са­ма і бры­тан­скія афі­цэ­ры. Ра­зам яны пла­ну­юць уцё­кі, але фран­цу­заў ад­праў­ля­юць у ін­шую тур­му.

Ці­ка­ва, на­коль­кі моц­ны па­цы­фісц­кі па­сыл у філь­ме, дзе не гу­чыць вы­бу­хаў гар­мат, не льец­ца кроў, сал­да­ты не па­мі­ра­юць ад зброі во­ра­га. Дзе­ян­не кар­ці­ны ад­бы­ва­ец­ца амаль увесь час у за­кры­тых па­мяш­кан­нях, ар­се­нал рэ­жы­сё­ра — пер­са­на­жы, дыя­ло­гі ды эс­тэ­тыч­ны па­ды­ход да ства­рэн­ня кі­но.

«Сак­рэт­ны агент» — фільм, які Аль­фрэд Хіч­кок зняў за­доў­га да вя­до­мых кар­цін «Вя­роў­ка», «Акно ў двор», «Псі­ха» і ін­шых у Вя­лі­ка­бры­та­ніі, а не ў Га­лі­ву­дзе. Сю­жэт па-хіч­ко­каў­ску дэ­тэк­тыў­ны, у цэнт­ры дзе­ян­ня — бры­тан­скі агент, які па­ві­нен вы­ка­наць пэў­нае за­дан­не ў Швей­ца­рыі, яго ка­ле­га-кі­лер па мя­нуш­цы Ге­не­рал і на­зва­ная жон­ка Эль­за. Фільм з ідэа­льным спа­лу­чэн­нем за­хап­ляль­на­га сцэ­на­рыя, вы­дат­най ак­цёр­скай іг­ры і вы­ве­ра­на­га ман­та­жу па­ды­хо­дзіць для якас­на­га ад­па­чын­ку і ўсве­дам­лен­ня «ма­гіі кі­но».

Па­ка­зы бу­дуць ажыц­цяў­ляц­ца па се­ра­дах і пят­ні­цах да 29 жніў­ня.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.