Вы тут

Кож­ны чац­вёр­ты бе­ла­рус — ма­ла­ды


Заўт­ра — Між­на­род­ны дзень мо­ла­дзі. Ён уста­ноў­ле­ны Ге­не­раль­най Асамб­ле­яй ААН і сё­ле­та ад­зна­ча­ец­ца ўжо ча­тыр­нац­ца­ты раз.

У роз­ных кра­і­нах іс­ну­юць роз­ныя па­ды­хо­ды да азна­чэн­ня па­няц­ця «мо­ладзь». Згод­на з ААН, мо­лад­дзю пры­ня­та лі­чыць лю­дзей ва ўзрос­це 15–24 го­да. У на­шай кра­і­не да гэ­тай ка­тэ­го­рыі ад­но­сяц­ца ва ўзрос­це ад 14 да 31 го­да.

На­цы­я­наль­ны ста­тыс­тыч­ны ка­мі­тэт па­лі­чыў, коль­кі ма­ла­дых лю­дзей пра­жы­вае ў Бе­ла­ру­сі. Так, на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да ў на­шай рэс­пуб­лі­цы пра­жы­ва­лі 2 млн 185,2 тыс. ча­ла­век ва ўзрос­це ад 14 да 31 го­да. Больш за ўсё мо­ла­дзі жы­ве ў ста­лі­цы (24,6%), менш за ўсё — у Гро­дзен­скай воб­лас­ці (10,5%).

Як рас­па­вя­ла «Звяз­дзе» прэс-сак­ра­тар Бел­ста­та Воль­га Клаў­суць, ся­род бе­ла­рус­кай мо­ла­дзі пе­ра­ва­жа­юць ма­ла­дыя лю­дзі ва ўзрос­це 25–30 га­доў, коль­касць якіх на па­ча­так бя­гу­ча­га го­да скла­ла 940 ты­сяч ча­ла­век, або 43% ад агуль­най коль­кас­ці мо­ла­дзі. Мо­ладзь ва ўзрос­це 20–24 го­да скла­дае 30,7%, 18–19 га­доў — 9,6%, 14–17 га­доў — 16,7%.

Бе­ла­рус­кая мо­ладзь ад­дае пе­ра­ва­гу го­ра­ду. Так, у га­ра­дах пра­жы­ва­юць 83,2% мо­ла­дзі, у вёс­цы — усяго16,8%. Што да су­ад­но­сі­наў па­між муж­чы­на­мі і жан­чы­на­мі ў роз­ных ма­ла­дзёж­ных уз­рос­тах, то ў 14 га­доў на 1000 дзяў­чат пры­па­дае 1054 юна­коў, а ў 30 га­доў — 1027.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».