Вы тут

Гожа — тут паўсюль прыгожа!


Гро­дзен­шчы­на здаў­на сла­віц­ца сва­і­мі ма­ляў­ні­чы­мі і ці­ка­вы­мі на гіс­то­рыі мяс­ці­на­мі. Ся­род іх сваё па­чэс­нае мес­ца зай­мае і Го­жа — мяс­тэч­ка, якое ў свой час атры­ма­ла маг­дэ­бург­скае пра­ва.

12-3

 

Мяс­цо­вым жы­ха­рам на­са­м-рэч ёсць чым па­хва­ліц­ца! Сён­няш­няя вёс­ка ме­ла свой герб, зна­хо­дзіц­ца по­бач са сла­ву­тай Гро­дзен­скай пу­шчай, бы­ла ка­лісь­ці ся­род ве­лі­ка­кня­жац­кіх ула­дан­няў. Го­жай ва­ло­даў і Ста­ні­слаў Сіль­вяст­ро­віч, паў­станц­кі на­чаль­нік Гро­дзен­ска­га ва­я­вод­ства, які пас­ля паў­стан­ня 1863 го­да быў вы­сла­ны ў сі­бір­скія шах­ты на ка­тар­гу. А ў 1885 го­дзе на пад­мы­тым бе­ра­зе Нё­ма­на ка­валь Ка­зі­мір Ро­ман знай­шоў са­праўд­ны бі­вень ма­ман­та. Пэў­ны час ён зна­хо­дзіў­ся ў гро­дзен­ска­га гу­бер­на­та­ра, а пас­ля, што зу­сім не дзіў­на, быў вы­ве­зе­ны ў Санкт-Пе­цяр­бург.

На жаль, ста­ра­даў­ніх па­бу­доў тут амаль не за­ха­ва­ла­ся, але ёсць пры­го­жы кас­цёл свя­тых апост­алаў Пят­ра і Паў­ла, які з'яў­ля­ец­ца са­праўд­най ар­хі­тэк­тур­най жам­чу­жы­най мяс­тэч­ка.

— Ар­хі­тэк­та­рам кас­цё­ла быў Якуб Фар­дон з Грод­на, баць­ка вя­до­ма­га фран­цыс­кан­ца Мель­хі­ё­ра Фар­до­на, — рас­па­вя­дае ксёндз Па­вел Шан­чук, про­башч па­ра­фіі Свя­тых апост­алаў Пят­ра і Паў­ла. — Бу­даў­ніц­тва му­ра­ва­на­га хра­ма па­ча­ло­ся ў 1862 го­дзе, а асве­ча­ны ён быў 30 ліс­та­па­да 1869 го­да. Гэ­та адзі­ная ка­та­ліц­кая свя­ты­ня ў ва­ко­лі­цах, якую па­бу­да­ва­лі пас­ля паў­стан­ня 1863 го­да. Усе ка­та­ліц­кія свя­ты­ні ў той час пе­рай­нач­ва­лі пад пра­ва­слаў­ныя цэрк­вы.

Там­тэй­шы кас­цёл не­ад­ной­чы ад­чу­ваў на са­бе, што та­кое са­праўд­ная вай­на. Пра пер­шую свед­чыць ці­ка­вы аб­раз у храме, на якім Ма­ці Бо­жая ха­вае свя­ты­ню ад бом­баў пад по­кры­вам. Пад­час Пер­шай су­свет­най вай­ны Го­жу ак­тыў­на аб­стрэль­ва­лі, але ні­во­дзін ня­мец­кі сна­рад не па­тра­піў у свя­ты­ню, ха­ця са­мо мяс­тэч­ка бы­ло доб­ра раз­бу­ра­на. Як уз­гад­ва­лі пас­ля жаў­не­ры, яны ба­чы­лі Ма­ці Бо­жую, якая ахі­на­ла і аба­ра­ня­ла свя­ты­ню сва­ім шы­ро­кім пла­шчом.

12-4

Тое, што не зда­ры­ла­ся ў Пер­шую, зда­ры­ла­ся ў Дру­гую су­свет­ную вай­ну. У пра­вую ве­жу па­тра­піў сна­рад. На­па­мі­нам пра вай­ну ў кас­цё­ле і да сён­няш­ніх ча­соў слу­жыць звон «Ула­дыс­лаў», які пад­час аб­стрэ­лу па­ля­цеў з кас­цёль­най ве­жы і част­ко­ва раз­біў­ся. Пры ады­хо­дзе ня­мец­кіх войск свя­ты­ню спа­лі­лі, але кас­цёл ад­бу­да­ва­лі ў пас­ля­ва­ен­ны час. Ад­мет­на, што лаў­кі, зроб­ле­ныя ў да­лё­кім 1646 го­дзе май­страм Ге­ор­гам Зэ­хлем, у гож­скі храм пе­ра­вез­лі з за­кры­та­га гро­дзен­ска­га Па­бры­гіц­ка­га кас­цё­ла.

На пля­ба­ні дзей­ні­чае не­вя­ліч­кі му­зей, які ства­рыў сам ксёндз Па­вел. На стэн­дах, пад шклом, зме­шча­ны экс­па­на­ты, якія пад­ра­бяз­на рас­ка­жуць пра да­лё­кую мі­нуў­шчы­ну Го­жы. Ёсць на­ват чо­вен: зу­сім бліз­ка ад­сюль Нё­ман. Ай­цец Па­вел Шан­чук на ад­ным з фо­та­здым­каў па­каз­вае ксян­дза Ба­ляс­ла­ва Гаў­ры­хоў­ска­га.

— Ён пра­вёў у Го­жы паў­ста­год­дзя. Свя­та­ром стаў у 1930-х. Між ін­шым, да 93 га­доў кі­ра­ваў аў­та­ма­бі­лем!

Ёсць у му­зеі і экс­па­нат, які за­ці­ка­віць на­ват фі­ла­кар­тыс­таў — ка­лек­цы­я­не­раў паш­то­вых кар­так. Спра­ва ў тым, што яшчэ ў да­лё­кім 1931 го­дзе ў Грод­не на­дру­ка­ва­лі паш­тоў­ку з вы­явай Го­жы!

Ксёндз Па­вел Шан­чук кож­ны экс­па­нат у му­зеі лі­чыць каш­тоў­ным. А та­му, ка­лі бу­дзе­це ехаць праз Го­жу, спы­ні­це­ся, азір­ні­це­ся, па­гу­ляй­це. Зай­дзі­це ў кас­цёл, на­ве­дай­це му­зей. Упэў­не­ны: тут кож­ны для ся­бе зной­дзе неш­та ці­ка­вае.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Гро­дзен­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.