Вы тут

Што для нас Ман­го­лія?


 

Дзяр­жа­ва пра­цяг­вае шу­каць рын­кі збы­ту для ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў

Бе­ла­русь пас­ля­доў­на дэк­ла­руе сваю пры­хіль­насць да шмат­век­тар­най эка­на­міч­най па­лі­ты­кі і імк­нец­ца змен­шыць за­леж­насць ад не­шмат­лі­кіх рын­каў і па­стаў­шчы­коў. Гэ­та свя­до­мы вы­бар кра­і­ны, якая ра­ней бы­ла «збо­рач­ным цэ­хам» Са­вец­ка­га Са­ю­за.

12-34

За­раз на­шы­мі асноў­ны­мі эка­на­міч­ны­мі парт­нё­ра­мі з'яў­ля­юц­ца Ра­сія з 49,5% знеш­ня­га та­ва­ра­зва­ро­ту і Еў­ра­пей­скі са­юз з 26,5%. Але для ўпэў­не­на­га ру­ху ў бу­ду­чы­ню трэ­ба аба­пі­рац­ца і на ін­шыя кра­і­ны. Гэ­тыя за­да­чы доб­ра ра­зу­ме­юць у Мі­ніс­тэр­стве за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі: сё­ле­та ўжо ад­кры­лі­ся або яшчэ ад­кры­юц­ца дып­ла­ма­тыч­ныя прад­стаў­ніц­твы ў Па­кі­ста­не, Ка­та­ры, Эк­ва­до­ры, Аў­стра­ліі, вы­ву­ча­юц­ца па­доб­ныя маг­чы­мас­ці для Іра­ка і Ан­го­лы. Гэ­та іс­тот­нае па­шы­рэн­не іс­ну­ю­чай сет­кі бе­ла­рус­кіх па­соль­стваў, якія за­раз дзей­ні­ча­юць больш чым у пя­ці­дзе­ся­ці кра­і­нах све­ту. Ад­на­ча­со­ва пад­піс­ва­юц­ца шмат­лі­кія па­гад­нен­ні з за­меж­ны­мі дзяр­жа­ва­мі: Сін­га­пу­рам, Аб'­яд­на­ны­мі Араб­скі­мі Эмі­ра­та­мі, Ла­о­сам, Тур­цы­яй, Ба­лі­ві­яй, Бра­зі­лі­яй — аб змяк­чэн­ні ві­за­ва­га рэ­жы­му.

Стра­тэ­гіч­ныя на­прам­кі бе­ла­рус­кай знеш­не­эка­на­міч­най ак­тыў­нас­ці доб­ра вя­до­мыя — гэ­та Азія, Ла­цін­ская Аме­ры­ка, Аф­ры­ка. Важ­насць па­шы­рэн­ня кан­так­таў з гэ­ты­мі рэ­гі­ё­на­мі дык­ту­ец­ца іх эка­на­міч­ным рос­там, пры­чым Азія па­каз­вае рэ­корд­ныя па­каз­чы­кі: за апош­нія 15 га­доў яе до­ля ў су­свет­ным ВУП па­вя­лі­чы­ла­ся з 14% да 26%. Ві­да­воч­на, што цэнтр су­свет­най эка­но­мі­кі пе­ра­но­сіц­ца з Еў­ро­пы і Паў­ноч­най Аме­ры­кі ў гэ­ты рэ­гі­ён. Пры гэ­тым до­ля кра­ін Азіі ў бе­ла­рус­кім та­ва­ра­зва­ро­це скла­дае па­куль толь­кі 7,5%, што азна­чае на­яў­насць ня­вы­ка­ры­ста­ных рэ­зер­ваў.

Ся­род азі­яц­кіх кра­ін вар­та вы­лу­чыць Ман­го­лію, якая ста­ла над­звы­чай важ­най для нас пас­ля ства­рэн­ня Мыт­на­га са­ю­за, — мы фак­тыч­на пе­ра­тва­ры­лі­ся ў не­па­срэд­ных су­се­дзяў, якіх раз­дзя­ляе толь­кі ад­на мя­жа. Ман­го­лія тра­ды­цый­на ўва­хо­дзі­ла ў сфе­ру эка­на­міч­на­га і куль­тур­на­га ўплы­ву Са­вец­ка­га Са­ю­за. Мож­на толь­кі ві­таць уза­ем­ную ра­ты­фі­ка­цыю ў гэ­тым го­дзе па­гад­нен­ня пра бяз­ві­за­вы рэ­жым па­між дзвю­ма кра­і­на­мі і ад­крыц­цё бе­ла­рус­кай дып­ла­ма­тыч­най мі­сіі ва Улан-Ба­та­ры. Але яшчэ больш важ­на, што Ман­го­лія дэ­ман­струе фан­тас­тыч­ныя тэм­пы эка­на­міч­на­га рос­ту: яе ВУП за апош­нія 15 га­доў уз­рос у 10 ра­зоў. Та­му аб'­ем бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту, які па­куль скла­дае пры­клад­на 110 міль­ё­наў до­ла­раў на год, мае знач­ны па­тэн­цы­ял для рос­ту.

Ман­го­лія, як і Бе­ла­русь, за­ці­каў­ле­на ў ды­вер­сі­фі­ка­цыі знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці, каб па­збег­нуць праз­мер­най за­леж­нас­ці ад моц­най кі­тай­скай эка­но­мі­кі. Та­му гэ­тая дзяр­жа­ва ах­вот­на на­бы­вае бе­ла­рус­кія наф­та­пра­дук­ты, аў­та­ма­біль­ную і сель­ска­гас­па­дар­чую тэх­ні­ку, пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, ле­кі, та­ва­ры лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці. У той жа час Ман­го­лія — кра­і­на з ве­лі­зар­ны­мі за­па­са­мі ўні­каль­ных пры­род­ных рэ­сур­саў, якія ці­ка­вяць як бе­ла­рус­кіх па­куп­ні­коў, так і ін­вес­та­раў. Абедз­ве кра­і­ны пла­ну­юць ства­раць су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы, раз­ві­ваць агуль­ныя ла­гіс­тыч­ныя і аду­ка­цый­ныя пра­ек­ты.

Па­кі­стан — яшчэ ад­на кра­і­на, з якой ак­ты­ві­за­ва­лі­ся кан­так­ты роз­на­га ўзроў­ню, ту­ды ўжо не­каль­кі ме­ся­цаў на­зад пры­зна­ча­ны пер­шы за гіс­то­рыю двух­ба­ко­вых ста­сун­каў па­сол на­шай кра­і­ны. Дэ­ле­га­цыі абедз­вюх дзяр­жаў не­ад­на­ра­зо­ва су­стра­ка­лі­ся і ў Мін­ску, і ў Іс­ла­ма­ба­дзе, у лі­пе­ні гэ­та­га го­да ад­быў­ся ві­зіт у Мінск мі­ніст­ра аба­рон­най пра­мыс­ло­вас­ці Па­кі­ста­на ў рам­ках вы­ста­вы MІLEX‑2014. Па­кі­стан — гэ­та дзяр­жа­ва, якая зай­мае шос­тае мес­ца ў све­це па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва, а яе ВУП пе­ра­вы­шае 230 міль­яр­даў до­ла­раў. За­раз бе­ла­рус­кі экс­парт у Па­кі­стан скла­дае 42 міль­ё­ны до­ла­раў за год, у асно­ве яго зна­хо­дзіц­ца пра­дук­цыя сель­ска­гас­па­дар­ча­га ма­шы­на­бу­даў­ніц­тва, але перс­пек­ты­вы для су­пра­цоў­ніц­тва ёсць, і не­ма­лыя.

На ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скім на­прам­ку ў да­да­так да тра­ды­цый­на цёп­лых ста­сун­каў з Ве­не­су­э­лай на­бі­рае аба­ро­ты су­пра­цоў­ніц­тва з Эк­ва­до­рам. За мі­ну­лы год та­ва­ра­зва­рот склаў 28 міль­ё­наў до­ла­раў, а ра­ней ганд­лю ўво­гу­ле не бы­ло. Уза­ем­ныя ві­зі­ты прэ­зі­дэн­таў па­кла­лі па­ча­так су­мес­ным пра­ек­там па зда­бы­чы наф­ты, су­пра­цоў­ніц­тве ў сфе­ры элект­ра­энер­ге­ты­кі, ства­рэн­ні су­мес­ных прад­пры­ем­стваў з вы­ка­ры­стан­нем бе­ла­рус­кіх тэх­на­ло­гій.

На­конт аф­ры­кан­ска­га век­та­ра мож­на на­га­даць, што Бе­ла­русь ле­тась ад­кры­ла дып­ла­ма­тыч­нае прад­стаў­ніц­тва ў Эфі­о­піі, а ця­пер вы­ву­ча­ец­ца та­кая ж маг­чы­масць для Ан­го­лы. Аф­ры­ка раз­гля­да­ец­ца су­свет­ны­мі ін­вес­та­ра­мі як са­мы перс­пек­тыў­ны рэ­гі­ён для ўкла­дан­няў на ся­рэд­не­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву. На­прык­лад, у Дэ­ма­кра­тыч­най Рэс­пуб­лі­цы Кон­га кі­тай­скія і аме­ры­кан­скія кам­па­ніі за­пла­на­ва­лі су­мес­нае бу­даў­ніц­тва най­буй­ней­ша­га ў све­це гід­ра­энер­ге­тыч­на­га комп­лек­су, які за­бяс­пе­чыць элект­ра­энер­гі­яй увесь рэ­гі­ён аж да Паўд­нё­вай Аф­ры­кі. Бе­ла­ру­сам вар­та ўха­піц­ца за гэ­ты трэнд і ад­шу­каць мес­ца для ўлас­ных эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў.

На ру­ку бе­ла­рус­кім прад­пры­ем­ствам і тое, што гла­баль­ны эка­на­міч­ны кры­зіс пры­му­шае па­куп­ні­коў ад­маў­ляц­ца ад за­ліш­ня­га кам­фор­ту і тэх­на­ла­гіч­най «на­ва­ро­ча­нас­ці» на ка­рысць прос­тых і на­дзей­ных рэ­чаў. Гэ­та ства­рае ўні­каль­ную маг­чы­масць для бе­ла­рус­кіх та­ва­раў і па­слуг, якія зной­дуць свай­го спа­жыў­ца на ўсіх кан­ты­нен­тах праз сваю тра­ды­цый­на вы­со­кую якасць пры па­раў­наль­на не­вы­со­кіх цэ­нах. Га­лоў­нае — не ча­каць, што па­куп­нік прый­дзе сам да нас, трэ­ба раз­горт­ваць эка­на­міч­ную экс­пан­сію па ўсіх на­прам­ках. Пры гэ­тым нель­га аб­мя­жоў­вац­ца пра­цай МЗС — не­аб­ход­на, каб бе­ла­рус­кія фі­нан­са­выя ін­сты­ту­ты, перш за ўсё, бе­ла­рус­кі Банк раз­віц­ця, пра­па­на­ва­лі на­шым вы­твор­цам раз­на­стай­ныя зруч­ныя ме­ха­ніз­мы для крэ­дыт­най і лі­зін­га­вай пад­трым­кі экс­парт­ных пра­грам. Гэ­та ак­сі­ё­ма знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці: так Злу­ча­ныя Шта­ты пас­ля Дру­гой су­свет­най вай­ны за­ха­пі­лі еў­ра­пей­скія рын­кі з да­па­мо­гай пла­на Мар­ша­ла, а ця­пер Кі­тай вы­дат­на пра­соў­вае сваю пра­дук­цыю па ўсім све­це праз ме­ха­ніз­мы звя­за­ных крэ­ды­таў. Трэ­ба ву­чыц­ца ў лі­да­раў рын­ку, а пры не­аб­ход­нас­ці за­пра­шаць во­пыт­ных спе­цы­я­ліс­таў з ін­шых кра­ін. Та­ды на­ма­ган­ні бе­ла­рус­кай дып­ла­ма­тыі да­дуць ча­ка­ны эка­на­міч­ны плён для кра­і­ны.

Аляк­сандр СІН­КЕ­ВІЧ,

эка­на­міч­ны агля­даль­ні

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.