Вы тут

Та­ры­фы па­вя­лі­чац­ца


З 1 ве­рас­ня бу­дзе пра­ве­дзе­на ін­дэк­са­цыя та­ры­фаў на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі з улі­кам рос­ту ся­рэд­няй зар­пла­ты па кра­і­не ў дру­гім квар­та­ле.

Па­вод­ле Бел­ста­та, ін­дэкс зме­ны тэм­паў рос­ту зар­пла­ты у дру­гім квар­та­ле склаў 9,8%. Гэ­та зна­чыць, што з 1 ве­рас­ня та­ры­фы на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі так­са­ма бу­дуць пра­ін­дэк­са­ва­ны на 9,8%. Пра гэ­та па­ве­да­міў учо­ра жур­на­ліс­там ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та цэ­на­вай па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Ігар Фа­мін. Пры гэ­тым ён за­явіў, што бу­дуць пра­ін­дэк­са­ва­ны толь­кі тыя та­ры­фы, якія суб­сі­ду­юц­ца, — гэ­та зна­чыць, тыя, якія да­сяг­ну­лі 100-пра­цэнт­на­га ўзроў­ню кам­пен­са­цыі вы­дат­каў. Так, на­прык­лад, та­ры­фы па вы­ва­зе смец­ця ў асоб­ных рэ­гі­ё­нах не бу­дуць пад­ля­гаць ін­дэк­са­цыі.

Зме­на та­ры­фаў пры­вя­за­на да тэм­паў рос­ту на­мі­наль­най за­ра­бот­най пла­ты з 1 сту­дзе­ня гэ­та­га го­да, пас­ля та­го як ус­ту­піў у сі­лу Указ № 550 «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях рэ­гу­ля­ван­ня та­ры­фаў (цэн) на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі і ўня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у не­ка­то­рыя ўка­зы Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». Па­вод­ле гэ­та­га ўка­за, та­ры­фы цэнт­ра­лі­за­ва­на па­вя­ліч­ва­юц­ца на 5 до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це, а по­тым пе­ра­гля­да­юц­ца кож­ны квар­тал з улі­кам рос­ту ся­рэд­няй зар­пла­ты па кра­і­не.

Ігар Фа­мін па­ве­да­міў, што ўзро­вень кам­пен­са­цыі фак­тыч­на­га са­бе­кош­ту жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг на­сель­ніц­твам за мі­ну­лы год склаў 24,4% Сё­ле­та за пер­шае паў­год­дзе гэ­ты па­каз­чык па­вя­лі­чыў­ся да 31%. Да кан­ца го­да, па сло­вах кі­раў­ні­ка дэ­парт­амен­та цэ­на­вай па­лі­ты­кі, ён па­ві­нен яшчэ ўзрас­ці.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».