Вы тут

«Мы едзем да вас най­перш па ўра­жан­ні»


Дня­мі на пля­цоў­цы пер­ша­га спарт­комп­лек­са БНТУ прай­шоў спар­тыў­ны фес­ты­валь для ўдзель­ні­каў сту­дэнц­кіх атра­даў. Яго ар­га­ні­за­та­рам вы­сту­пі­ла Мін­ская га­рад­ская ар­га­ні­за­цыя Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі. «Бай­цы» ме­ры­лі­ся сі­ла­мі ў ча­ты­рох дыс­цып­лі­нах: мі­ні-фут­бо­ле, ва­лей­бо­ле, стрыт­бо­ле (ву­ліч­ным бас­кет­бо­ле, у якім ка­ман­ды гу­ля­юць на ад­но каль­цо) і арм­рэс­лін­гу. У ка­манд­ных ві­дах за пры­зы тур­ні­ру зма­га­ла­ся 26 ка­лек­ты­ваў з атра­даў роз­ных ВНУ, у спа­бор­ніц­твах па арм­рэс­лін­гу — ка­ля 50 ча­ла­век.

14-9

Свае ка­ман­ды на фес­ты­валь за­яві­лі і тры ра­сій­скія ВНУ, сту­дэн­ты якіх ця­пер пра­цу­юць у скла­дзе звод­ных сту­дат­ра­даў у Мін­ску: На­цы­я­наль­ны да­след­чыц­кі Том­скі по­лі­тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, Ка­бар­дзі­на-Бал­кар­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт і Ураль­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт шля­хоў зно­сін. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» па­на­зі­ра­лі за спа­бор­ніц­тва­мі і да­ве­да­лі­ся, што ва­біць за­меж­ных сту­дэн­таў у бу­дат­ра­даў­скім жыц­ці.

Рас­каз­вае Мі­кі­та ФА­ДЗЕ­ЕЎ, сту­дэнт 3 кур­са фа­куль­тэ­та атам­най элект­ра­энер­ге­ты­кі Том­ска­га по­лі­тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та:

— Я ў сту­дат­ра­даў­скім ру­ху ўжо тры га­ды. Да гэ­та­га ез­дзіў на ры­ба­пе­рап­ра­цоў­чы за­вод на Са­ха­лі­не, а так­са­ма пра­ца­ваў пра­вад­ні­ком у цяг­ні­ках. У Ра­сіі сту­дат­ра­даў­скі рух па­зі­цы­я­ну­ец­ца як плат­фор­ма для вы­ха­ван­ня сту­дэнц­ка­га адзін­ства. Гэ­ты рух яд­нае, да­зва­ляе знай­сці сяб­роў і па­ванд­ра­ваць. Сё­ле­та з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць па­тра­піць у Бе­ла­русь, па­гля­дзець на кра­і­ну, на Мінск, па­зна­ё­міц­ца з ці­ка­вы­мі людзь­мі. Я без ва­ган­няў зга­дзіў­ся на та­кую пра­па­но­ву ад­мі­ніст­ра­цыі ўні­вер­сі­тэ­та. Уся­го ў Мінск з Том­ска пры­еха­ла ва­сям­нац­цаць ча­ла­век, а ўво­гу­ле з Ра­сіі — ка­ля ся­мі­дзе­ся­ці. Не­каль­кі атра­даў з на­шай ВНУ за­раз пра­цу­юць на бу­даў­ніц­тве атам­най элект­ра­стан­цыі ў Аст­ра­вец­кім ра­ё­не. Мы з сяб­ра­мі пра­цу­ем у Мін­ску, на ад­ным з бу­даў­ні­чых прад­пры­ем­стваў. Бу­ду­ем жы­лы дом у мік­ра­ра­ё­не «Зя­лё­ны Луг». Кла­дзём тра­ту­ар­ную пліт­ку і пад­во­дзім ка­на­лі­за­цыю.

— Якія ўра­жан­ні ад бе­ла­рус­кай ста­лі­цы?

— Нас за­ся­лі­лі ў но­выя ін­тэр­на­ты ў Сту­дэнц­кай вёс­цы. На­коль­кі я ве­даю, пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі там жы­лі фа­на­ты за­меж­ных збор­ных. Умо­вы вель­мі доб­рыя. Усе пы­тан­ні, якія ў нас уз­ні­ка­лі, мак­сі­маль­на хут­ка вы­ра­ша­лі­ся. У Мін­ску ўра­зі­лі, у пер­шую чар­гу, лю­дзі: мне зда­ец­ца, што бе­ла­ру­сы больш ад­кры­тыя, здоль­ныя іс­ці на кан­такт, чым ра­сі­я­не. Уво­гу­ле, тут ёсць атра­ды, якія пры­яз­джа­юць у Мінск не пер­шы раз — на­прык­лад, хлоп­цы з Ка­бар­дзі­на-Бал­ка­рыі. Ду­маю, тое, што лю­дзі з ра­дас­цю едуць у Бе­ла­русь што­год, — леп­шы па­каз­чык.

— Ці бы­ла ў вас якая-не­будзь куль­тур­ная пра­гра­ма?

— Так, без­умоў­на. Мы пры­еха­лі ў Мінск яшчэ 3 лі­пе­ня, і ад­ра­зу тра­пі­лі на па­рад, пры­мер­ка­ва­ны да Дня Не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі, на­ве­да­лі но­вы Дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Што­ты­дзень мы ар­га­ні­за­ва­на ез­дзім у эк­скур­сіі па Бе­ла­ру­сі. Бы­лі ў Мір­скім за­мку, Бе­ла­веж­скай пу­шчы, На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы, на «Лі­ніі Ста­лі­на», на ха­кей­ным мат­чы ў «Мінск-Арэ­не». На вы­хад­ных па ўлас­най іні­цы­я­ты­ве з'ез­дзі­лі ў Брэсц­кую крэ­пасць — гэ­та бы­ло не­за­быў­нае па­да­рож­жа і шы­коў­ныя ўра­жан­ні. Яшчэ пла­ну­ем па­тра­піць на Мін­скае мо­ра і ў аква­парк.

— Як та­бе зда­ец­ца, ці вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ця­пе­раш­няя Бе­ла­русь ад Ра­сіі? Мно­гія ра­сі­я­не лю­бяць на­шу кра­і­ну ме­на­ві­та за тое, што «ад­чу­ва­юць ся­бе як до­ма».

— Я не ска­заў бы. Узяць, на­прык­лад, мо­ву. Бе­ла­рус­кую ў Мін­ску па­чуць цяж­ка, але на­ват рус­кая мо­ва «ў вы­ка­нан­ні» бе­ла­ру­са гу­чыць зу­сім інакш: гу­кі больш мяк­кія і пра­цяг­лыя. Ад­роз­ніць бе­ла­ру­са па маў­лен­ні зу­сім прос­та. Мы так­са­ма вы­ву­чы­лі не­ка­то­рыя сло­вы. На­прык­лад, я ве­даю, што гро­шы мож­на «за­ра­біць». А яшчэ ўра­зі­лі наз­вы па­сад і ар­га­ні­за­цый: гар­кам, пер­шы сак­ра­тар. Тое, што та­кія рэ­чы за­ха­ва­лі­ся з са­вец­кіх ча­соў, мя­не здзі­ві­ла. Але на больш шчыль­нае зна­ём­ства з бе­ла­рус­кай куль­ту­рай і гіс­то­ры­яй у нас прос­та не ха­пае ча­су.

— Ці мно­га вам пла­цяць за пра­цу у сту­д-
ат­ра­дзе?

— Ня­дрэн­на, у ся­рэд­нім два­нац­цаць міль­ё­наў руб­лёў за со­рак пра­цоў­ных дзён. Цэ­ны ў Мін­ску па­раў­наль­ныя з буй­ны­мі га­ра­да­мі Сі­бі­ры — та­кі­мі, як Томск. Але, паў­та­ру­ся, мы едзем сю­ды не па гро­шы, а па ўра­жан­ні. Да­рэ­чы, ад­на з са­мых па­зі­тыў­ных рэ­чаў — бе­ла­рус­кія пра­дук­ты, іх вель­мі доб­рая якасць. У Том­скай воб­лас­ці зна­хо­дзіц­ца са­мае вя­лі­кае ў све­це ба­ло­та, та­му ўсё рас­це фак­тыч­на на ва­дзе, ні­я­ка­га сма­ку ў ежы ня­ма. А ў крамах боль­шасць пра­дук­таў як­раз мяс­цо­вай вы­твор­час­ці. Та­му ў Бе­ла­ру­сі мы хар­чу­ем­ся з за­да­валь­нен­нем.

— Якія ў ця­бе ўра­жан­ні ад сён­няш­ня­га ме­ра­пры­ем­ства?

— Мы са­бра­лі дзве ка­ман­ды — па стрыт­бо­ле і па фут­бо­ле. Ду­маю, у пер­шай дыс­цып­лі­не ў нас доб­рыя шан­цы на пос­пех, бо ўсе хлоп­цы гу­ля­юць у збор­ных ка­ман­дах ін­сты­ту­та і ра­ё­-
на. Ды і ў мі­ні-фут­боль­най ка­ман­дзе ў нас ёсць моц­ныя вы­ка­наў­цы — ва­ра­тар гу­ляе за збор­ную ўні­вер­сі­тэ­та.

...Фес­ты­валь пра­цяг­ваў­ся да поз­ня­га ве­ча­ра. На­рэш­це бы­лі вы­зна­ча­ны пе­ра­мож­цы ва ўсіх дыс­цып­лі­нах. Што ці­ка­ва, у кож­ным ві­дзе спор­ту леп­шы­мі ака­за­лі­ся бе­ла­рус­кія ка­ман­ды. У спа­бор­ніц­твах па стрыт­бо­ле — ка­ман­да атра­да імя 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі (БНТУ), у мі­ні-фут­бо­ле — ка­ман­да атра­да «Гвар­дзей­цы» (БДМУ). Най­леп­шы­мі ва­лей­ба­ліст­ка­мі ста­лі дзяў­ча­ты са збор­най БДТУ (яна аб'­яд­на­ла ўдзель­ніц ад­ра­зу двух сту­дат­ра­даў: «Штаб Абі­ту­ры­ент» і «Аль­бат­рос»). Ула­даль­нік са­май моц­най ру­кі і пе­ра­мож­ца тур­ні­ру па арм­рэс­лін­гу — сту­дат­ра­да­вец Алег На­за­раў (БНТУ).

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».