Вы тут

Авечка, якая хацела стаць зоркай


На­тал­ля Бу­чын­ская. Не­за­быў­ныя су­стрэ­чы з авеч­кай Ад­эляй, або Adeljastar@tut.by. — Мінск: Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра, 2013. — 166 с.

14-11

Яна дэ­бю­та­ва­ла на ста­рон­ках ча­со­пі­са "Бя­роз­ка", спа­да­ба­ла­ся чы­та­чам га­зе­ты "Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва", ста­ла "зор­кай" лі­та­ра­тур­ных ім­прэз, кон­кур­саў і прэ­зен­та­цый і, урэш­це, пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ге­ра­і­ню вы­дат­на аформ­ле­най кні­гі для дзя­цей. Га­вор­ка ідзе пра не­звы­чай­на аба­яль­ную, кап­рыз­лі­вую, да­лі­кат­ную, мод­ную і сты­лё­вую авеч­ку з воў­най рэд­ка­га ко­ле­ру — бе­ла­га з бла­кіт­ным ад­цен­нем. За­вуць яе Ад­эля. Яна пра­цуе авеч­кай на фер­ме "Ка­ля­роў­ка". Не здзіў­ляй­це­ся, гэ­та не па­мыл­ка. Ад­эля са­праў­ды пра­цуе авеч­кай. У яе аба­вяз­кі ўва­хо­дзіць што­дзень ха­дзіць на па­шу, скубс­ці траў­ку і га­да­ваць воў­ну — на ра­дасць пры­га­жу­ням. Бо з воў­ны Ад­элі атрым­лі­ва­юц­ца не­звы­чай­на пры­го­жыя су­кен­кі і ша­лі­кі.

Але не толь­кі ко­лер воў­ны дае дзі­ця­чай пісь­мен­ні­цы На­тал­лі Бу­чын­скай на­го­ду рас­па­вя­даць пра Ад­элю. Спра­ва ў тым, што гэ­тая авеч­ка — жы­вё­ла вель­мі ам­біт­ная, "на­ту­ра ары­гі­наль­ная, са­ма­быт­ная". Ёй не хо­чац­ца прос­та пра­ца­ваць у "Ка­ля­роў­цы", яна імк­нец­ца сваю пра­цу вы­кон­ваць над­звы­чай якас­на, а так­са­ма зра­біць свет ва­кол ся­бе кры­ху леп­шым. Так, Ад­эля зма­га­ец­ца за чыс­ці­ню на фер­ме, пі­ша ліс­ты ў "Грын­піс", збі­ра­ец­ца ў экс­пе­ды­цыю за па­ляр­ны круг, на­вед­вае між­на­род­ную вы­стаў­ку, а каб быць яшчэ пры­га­жэй­шай, чы­тае гла­мур­ныя ча­со­пі­сы... Уво­гу­ле пры­год Ад­элі ха­пае аж на апо­весць.

Ад­мет­на, што пас­ля па­спя­хо­ва­га лі­та­ра­тур­на­га дэ­бю­ту з урба­ніс­тыч­най каз­кай "Пры­го­ды ма­лень­кай Ма­шын­кі" На­тал­ля Бу­чын­ская вяр­та­ец­ца ў вёс­ку, пры­гад­вае ма­лен­ства, ка­лі за­блу­ка­ла ў жы­це, збі­ра­ю­чы ва­сіль­кі, звяр­тае ўва­гу ма­лень­кіх чы­та­чоў на свой­скіх жы­вёл, кож­ная з якіх мае сваё пры­зна­чэн­не на фер­ме, а так­са­ма — ад­мет­ны ха­рак­тар, па­во­дзі­ны і схіль­нас­ці. На­ту­раль­на, Ад­эля — са­мы яр­кі пер­са­наж апо­вес­ці, са­праўд­ная яе "зор­ка".

Але не толь­кі ге­ра­і­ня ро­біць кні­гу На­тал­лі Бу­чын­скай знач­най. Спра­ва ў ад­но­сі­нах. Пісь­мен­ні­ца (а ра­зам з ёй і ге­ра­і­ня апо­вес­ці спа­да­ры­ня На­тал­ля) ста­віц­ца да авеч­кі з па­ва­гай, яна ста­но­віц­ца сяб­рам Ад­элі, да­па­ма­гае ёй — пі­ша кні­гу, а так­са­ма дае важ­ныя па­ра­ды. Ка­лі вяс­ко­вым жы­ха­рам та­кое стаў­лен­не да свой­скіх жы­вёл цал­кам бліз­кае і зра­зу­ме­лае, то га­ра­джа­не ў гэ­тых ад­но­сі­нах кры­ху са­сту­па­юць. Пісь­мен­ні­ца па­каз­вае, што лю­бі­мы­мі мо­гуць быць не толь­кі бес­кла­пот­ныя ко­ці­кі, са­бач­кі, ха­мяч­кі ці па­пу­гай­чы­кі, але і ка­ро­вы, ко­ні, ко­зы, авеч­кі, ку­ры, гу­сі, кач­кі... Яны — не цац­кі. Яны — жы­ха­ры гас­па­дар­кі, якія пры­но­сяць ка­рысць, і та­му за­слу­гоў­ва­юць па­ва­гі.

Па­зі­цыя га­рад­ско­га жы­ха­ра, не зна­ё­ма­га з жыц­цём вёс­кі, вы­яў­ля­ец­ца ў сло­вах су­пра­цоў­ні­цы па­соль­ства, дзе Ад­эля, ко­зач­ка Ма­лі­мон­ка і Ба­ран­чык атрым­лі­ва­юць ві­зу, каб паў­дзель­ні­чаць у між­на­род­най вы­стаў­цы, — "Якое ха­раст­во мо­жа быць у гэ­тых ра­га­тых ства­рэн­няў?" Ха­раст­во, мо­жа, не та­кое зра­зу­ме­лае з пер­ша­га по­гля­ду, але ка­рысць дак­лад­на ёсць. Пры­го­жая воў­на, смач­нае і спа­жыў­нае ма­лач­ко, ста­ноў­чыя эмо­цыі ад ста­сун­каў з жы­вё­ла­мі.

Як лі­чы­це, ці да­сяг­не Ад­эля пос­пе­ху?

На­ту­раль­на, На­тал­ля Бу­чын­ская не маг­ла быць жорст­кай са сва­ёй ге­ра­і­няй, та­му сім­па­тыч­ную авеч­ку ча­кае між­на­род­нае пры­знан­не (яна ўраж­вае жу­ры і пе­ра­ма­гае на вы­стаў­цы), а так­са­ма кант­ракт з тэ­ле­сту­ды­яй. Ад­эля ста­но­віц­ца вя­ду­чай но­ва­га тэ­ле­шоу, тэ­ма яко­га — по­шу­кі свай­го пры­зна­чэн­ня ў жыц­ці, а ге­роі — жы­вё­лы, што гэ­тае най­вы­шэй­шае пры­зна­чэн­не шу­ка­юць. Яшчэ раз па­цвяр­джа­ец­ца даў­но вя­до­мае пра­ві­ла: ка­лі над­та моц­на ча­гось­ці хо­чаш, то аба­вяз­ко­ва атры­ма­еш жа­да­нае. Да­рэ­чы, гэ­ты за­кон спра­цоў­вае не толь­кі ў кні­гах, але і ў жыц­ці.

Вар­та асоб­на звяр­нуць ува­гу на афарм­лен­не вы­дан­ня. У прак­ты­цы вы­да­вец­тваў За­ха­ду ўжо ста­ла тра­ды­цы­яй змя­шчаць на вок­лад­цы по­бач з проз­ві­шчам пісь­мен­ні­ка проз­ві­шча мас­та­ка. І гэ­та цал­кам на­ту­раль­на. У дзі­ця­чых кні­гах, дзе па­трэб­на пры­цяг­нуць ува­гу яр­кі­мі ма­люн­ка­мі, ства­рыць за­па­мі­наль­ны воб­раз, мас­так ста­но­віц­ца са­праўд­ным су­аў­та­рам, да­па­ма­гае пісь­мен­ні­ку пра­ца­ваць з чы­та­чом. У вы­да­вец­твах Бе­ла­ру­сі та­кія кро­кі па­куль ро­бяц­ца до­сыць рэд­ка. Але, спа­дзя­ю­ся, і мы ка­лі-не­будзь да гэ­та­га прый­дзем. Тым больш што мас­та­кі ў нас вар­тыя ўва­гі. На­прык­лад, Аляк­санд­ра Іва­но­ва, якая ў гэ­тым вы­дан­ні ства­ры­ла яр­кі і сты­лё­вы імідж авеч­кі Ад­элі і ўсіх яе сяб­роў.

Да­рэ­чы, Adeljastar@tut.by — гэ­та са­праўд­ны элект­рон­ны ад­рас, на які мож­на на­пі­саць ліст і атры­маць ад­каз ад Ад­элі. Ха­ця б па­хва­ліць яе за тое, што яна над­звы­чай сме­лая, на­стой­лі­вая, ка­рыс­ная і пры­го­жая.

Ма­ры­на ВЕ­СЯ­ЛУ­ХА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.