Вы тут

ЖКГ: пе­ра­за­груз­ка


У сфе­ры жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі ча­ка­юц­ца прын­цы­по­выя зме­ны.

З 4 лю­та­га па 31 мая ство­ра­ная па да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та ра­бо­чая гру­па па праб­лем­ных пы­тан­нях у ЖКГ вы­ву­чы­ла ўсе ас­пек­ты функ­цы­я­на­ван­ня жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных ар­га­ні­за­цый, ста­ноў­чы во­пыт і ад­моў­ныя тэн­дэн­цыі, якія пе­ра­шка­джа­юць раз­віц­цю га­лі­ны. Бы­ло так­са­ма раз­гле­джа­на звыш 400 зва­ро­таў гра­ма­дзян па ка­му­наль­на-бы­та­вых пы­тан­нях, якія па­сту­пі­лі ў пе­ры­яд дзей­нас­ці ра­бо­чай гру­пы.

У вы­ні­ку ўдзель­ні­ка­мі ра­бо­чай гру­пы быў рас­пра­ца­ва­ны пра­ект Ука­за «Аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні ра­бо­ты жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі». Не­ка­то­рыя пра­па­но­вы, як мяр­ку­ец­ца, па­він­ны прын­цы­по­ва змя­ніць функ­цы­я­на­ван­не асоб­ных га­лін ЖКГ.

Кі­ра­ўнікоў стане менш

1Сён­ня, па сло­вах мі­ніст­ра ЖКГ Анд­рэя Шор­ца, у кож­най воб­лас­ці іс­нуе свая струк­ту­ра кі­ра­ван­ня жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кай. Так, у Ві­цеб­скай, Ма­гі­лёў­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цях — гэ­та дзярж­струк­ту­ры і ўпраў­лен­ні ў скла­дзе абл­вы­кан­ка­маў, а ў Брэсц­кай, Го­мель­скай і Мін­скай аб­лас­цях — ка­мер­цый­ныя прад­пры­ем­ствы.

Та­кое ста­но­ві­шча пры­во­дзіць да не­аб­грун­та­ва­ных ад­роз­нен­няў у зар­пла­тах ра­бот­ні­каў і кі­раў­ні­коў ар­га­ні­за­цый ЖКГ у роз­ных рэ­гі­ё­нах рэс­пуб­лі­кі.

Пры гэ­тым у асоб­ных аб'­яд­нан­нях на­зі­ра­ец­ца за­ліш­няя коль­касць кі­ру­ю­чых па­сад.

У бу­ду­чым, па сло­вах Анд­рэя Шор­ца, пра­па­ну­ец­ца функ­цыі дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня ў гэ­тай сфе­ры ўсклас­ці на ўпраў­лен­ні ЖКГ у скла­дзе абл­вы­кан­ка­маў, а функ­цыі га­лі­но­ва­га кі­ра­ван­ня дзярж­ар­га­ні­за­цы­я­мі ЖКГ — на дзярж­уста­но­вы, якія бу­дуць ство­ра­ны пры абл­вы­кан­ка­мах. Гэ­та, па сло­вах мі­ніст­ра, па­він­на пры­вес­ці да па­ляп­шэн­ня вы­ні­каў пра­цы сіс­тэ­мы ЖКГ у цэ­лым, а так­са­ма па­вы­сіць якасць па­слуг.

Пла­ну­ец­ца, што за­каз­чы­ка­мі па пра­ек­та­ван­ні кап­ра­мон­ту, рэ­кан­струк­цыі і ма­дэр­ні­за­цыі жы­лых да­моў ста­нуць ад­па­вед­ныя ка­му­наль­ныя ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы.

У ра­ён­ных цэнт­рах ёсць упраў­лен­ні ка­пі­таль­на­га бу­даў­ніц­тва (УКБ) рай­вы­кан­ка­ма і ка­му­наль­ныя прад­пры­ем­ствы, і гэ­тыя дзве струк­ту­ры дуб­лі­ру­юць ад­на ад­ну. Пе­ра­да­ча функ­цый пра­фе­сій­най ар­га­ні­за­цыі да­зво­ліць зні­зіць вы­дат­кі і па­вы­сіць якасць ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту, лі­чыць мі­ністр ЖКГ.

Ска­ра­ціць вы­дат­кі на ака­зан­не па­слуг

Каб кі­раў­ні­кі і ра­бот­ні­кі жыл­лё­ва-экс­плу­а­та­цый­ных ар­га­ні­за­цый не вы­кон­ва­лі не ўлас­ці­вых ім за­дач, пра­ду­гледж­ва­ец­ца за­ка­на­даў­ча ўста­на­віць, што дзей­насць ар­га­ні­за­цый ЖКГ, не звя­за­ная з ака­зан­нем жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг, бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца на плат­най асно­ве. Гэ­та ад­но­сіц­ца, на­прык­лад, да кант­ро­лю за мэ­та­вым вы­ка­ры­стан­нем зя­мель­ных участ­каў, пра­ду­хі­лен­ня до­сту­пу ў не­экс­плу­а­та­ва­ныя бу­дын­кі і г. д.

Акра­мя та­го, бу­дзе спы­не­на прак­ты­ка ўтры­ман­ня ў сіс­тэ­ме ЖКГ ня­про­філь­ных аб'­ек­таў. Як за­явіў мі­ністр ЖКГ, да­гэ­туль на ба­ланс ар­га­ні­за­цый ЖКГ пе­ра­да­ва­лі­ся ва­ен­ныя га­рад­кі, бу­дын­кі ка­мі­са­ры­я­таў, ін­шыя аб'­ек­ты са­цы­яль­на-куль­тур­най і вы­твор­чай сфе­ры, якія зна­хо­дзяц­ца ў ава­рый­ным ста­не. Іх утры­ман­не ўва­хо­дзі­ла ў за­тра­ты га­лі­ны. Анд­рэй Шо­рац лі­чыць, што аб­слу­гоў­ван­не та­кой ма­ё­мас­ці па­він­на ра­біц­ца на да­га­вор­ных ад­но­сі­нах і кам­пен­са­вац­ца са срод­каў ад­па­вед­ных бюд­жэ­таў.

Каб лік­ві­да­ваць па­срэд­ні­каў пры пра­да­стаў­лен­ні жыл­кам­пас­луг, Мі­ніс­тэр­ствам ЖКГ су­мес­на з Мі­нэ­нер­га вы­пра­ца­ва­ны агуль­ныя па­ды­хо­ды да пе­ра­да­чы цеп­ла­вых се­так (якія зна­хо­дзяц­ца на ба­лан­се ар­га­ні­за­цый ЖКГ і па якіх ідзе транс­пар­ці­роў­ка спа­жыў­цам цеп­ла­вой энер­гіі для ацяп­лен­ня і га­ра­ча­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня) у ве­дан­не ўла­даль­ні­каў цеп­ла­кры­ніц — ар­га­ні­за­цый «Бел­энер­га».

У нас з'я­вяц­ца ха­ус-май­стры

2Каб па­леп­шыць якасць па­слуг, пла­ну­ец­ца, што ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве ўвесь жыл­лё­вы фонд бу­дуць аб­слу­гоў­ваць так зва­ныя ха­ус-май­стры — спе­цы­я­ліс­ты па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні і экс­плу­а­та­цыі шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­моў, якія вы­кон­ва­юць пра­цу элект­ры­ка, сле­са­ра-сан­тэх­ні­ка, ма­ля­ра, цес­ля­ра.

За кошт ска­ра­чэн­ня коль­кас­ці ра­бот­ні­каў за­ра­бот­ная пла­та ха­ус-май­стра ўзрас­це ў 1,5 ра­за. Гэ­та ра­ней па­ка­заў во­пыт Мін­ска: зар­пла­та ста­ліч­ных ха­ус-май­строў уз­рас­ла да 7,5 млн руб­лёў. За­раз у цэ­лым па кра­і­не пад­рых­та­ва­на 1,6 тыс. та­кіх май­строў, з іх 66% — у Мін­ску. Як за­явіў Анд­рэй Шо­рац, гэ­тыя лю­дзі тры­ма­юц­ца за сваю пра­цу, ша­ну­юць яе. Ця­ку­часць кад­раў спы­ні­ла­ся. Жы­ха­ры ве­да­юць май­строў і звяр­та­юц­ца да іх. «Ха­ус-май­стар за­ці­каў­ле­ны, каб вы­ка­наць пра­цу якас­на, бо ў ад­ва­рот­ным вы­пад­ку пе­ра­раб­ляць яе прый­дзец­ца са­мо­му», — ска­заў мі­ністр.

Да­рэ­чы, ме­ра­пры­ем­ствы па ап­ты­мі­за­цыі струк­ту­ры і коль­кас­ці ўжо пра­вод­зяц­ца ў ар­га­ні­за­цы­ях га­лі­ны. Па вы­ні­ках пер­ша­га паў­год­дзя, коль­касць ра­бот­ні­каў сіс­тэ­мы ЖКГ ска­ро­ча­на на 1260 ча­ла­век. У блі­жэй­шы час толь­кі ў Мін­ску пад­ля­гае ска­ра­чэн­ню больш за 500 штат­ных адзі­нак апа­ра­ту кі­ра­ван­ня, што да­зво­ліць сэ­ка­но­міць фонд за­ра­бот­най пла­ты ў па­ме­ры звыш 43 млрд руб­лёў у год.

Гро­шы на кап­ра­монт у агуль­ны «ка­цёл»

Усе ар­га­ні­за­цыі, якія аб­слу­гоў­ва­юць жыл­лё­вы фонд, не­за­леж­на ад фор­мы ўлас­нас­ці, бу­дуць уно­сіць пла­ту за кап­ра­монт на суб­ра­ху­нак мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды.

Як па­ве­да­міў жур­на­ліс­там мі­ністр ЖКГ, гэ­та ў боль­шай сту­пе­ні ты­чыц­ца жыл­лё­вых ка­а­пе­ра­ты­ваў і та­ва­рыст­ваў улас­ні­каў, якія на­за­па­шва­юць гро­шы на сва­іх ра­хун­ках, і яны з ча­сам губ­ля­юць сваю каш­тоў­насць з‑за ін­фля­цый­ных пра­цэ­саў, ці на­кі­роў­ва­юц­ца на ін­шыя мэ­ты. «А ка­лі пры­хо­дзіць час пра­вя­дзен­ня кап­ра­мон­ту, яны звяр­та­юц­ца ў вы­кан­кам з прось­бай пра­вес­ці ў іх гэ­тыя ра­бо­ты», — ад­зна­чыў Анд­рэй Шо­рац.

Та­кім чы­нам, гэ­тыя срод­кі бу­дуць на­ліч­вац­ца па прын­цы­пе «агуль­на­га кат­ла». Наса­мрэч гэ­ты прын­цып у на­шай рэс­пуб­лі­цы ўжо дзей­ні­чае. За­раз усе да­мы, якія аб­слу­гоў­ва­юц­ца прад­пры­ем­ства­мі ЖКГ, ад­ліч­ва­юць гро­шы на ра­хун­кі мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых ор­га­наў. І гэ­та най­больш ап­ты­маль­ны ва­ры­янт для на­шай кра­і­ны, пе­ра­ка­на­ны мі­ністр. Ён ад­зна­чыў, што Ра­сія так­са­ма пай­шла па гэ­тым шля­ху.

Так­са­ма ўне­се­на пра­па­но­ва, каб раз­лі­кі па ўлі­ку, раз­лі­ку і на­лі­чэн­ні апла­ты за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі і ка­ры­стан­не жы­лы­мі па­мяш­кан­ня­мі ажыц­цяў­ля­лі­ся ар­га­ні­за­цы­я­мі, упаў­на­ва­жа­ны­мі мяс­цо­вы­мі вы­кан­ка­ма­мі. Гэ­та не­аб­ход­на для та­го, каб не да­пус­ціць прад'­яў­лен­ня гра­ма­дзя­нам не­аб­грун­та­ва­ных пла­ця­жоў і каб кож­ны ЖБВК або та­ва­рыст­ва ўлас­ні­каў (ТУ) не ўтрым­лі­ва­лі для гэ­тых мэт улас­ную струк­ту­ру.

На­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня кант­ро­лю за пра­цай га­лін сфе­ры ма­тэ­ры­яль­най вы­твор­час­ці Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Сяр­гей Раў­ней­ка лі­чыць, што гэ­та не зна­чыць, што ажыц­цяў­ляць раз­лі­кі мо­жа толь­кі раз­лі­ко­ва-да­ве­дач­ны цэнтр. «Ка­лі служ­бы ТУ ад­па­вя­да­юць усім па­тра­ба­ван­ням і да­вод­зяць не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю да на­сель­ніц­тва ў поў­ным аб'­ёме і пры гэ­тым не ўзні­кае ні­я­кіх кан­флікт­ных пы­тан­няў, то яны ма­юць пра­ва прэ­тэн­да­ваць на зван­не та­кой упаў­на­ва­жа­най ар­га­ні­за­цыі», — сцвяр­джае ён.

Па­вы­шэн­не фі­нан­са­вай і пла­цеж­най дыс­цып­лі­ны

Каб ар­га­ні­за­цыі ЖКГ не ме­лі па­трэ­бы ў пры­цяг­нен­ні крэ­ды­таў для ажыц­цяў­лен­ня бя­гу­чай дзей­нас­ці, ра­бо­чая гру­па пра­па­нуе аба­вя­заць пе­ра­ліч­ваць суб­сі­дыі па ака­за­ных на­сель­ніц­тву па­слу­гах для ар­га­ні­за­цый ЖКГ з мяс­цо­вых бюд­жэ­таў што­ме­сяц на пра­ця­гу 10 ра­бо­чых дзён з дня пры­няц­ця пла­цеж­ных да­ку­мен­таў на пе­ра­лік гэ­тых суб­сі­дый.

Так­са­ма пра­па­ну­ец­ца ў за­ко­не аб рэс­пуб­лі­кан­скім бюд­жэ­це на чар­го­вы фі­нан­са­вы год аба­вяз­ко­ва вы­зна­чаць мі­ні­маль­ныя нар­ма­ты­вы бюд­жэт­най за­бяс­пе­ча­нас­ці рас­хо­даў на фі­нан­са­ван­не ме­ра­пры­ем­стваў па кап­ра­мон­це жыл­ля, тру­ба­пра­во­даў цеп­ла­за­бес­пя­чэн­ня, се­так во­да­за­бес­пя­чэн­ня і ка­на­лі­за­цыі. Гэ­та дасць маг­чы­масць не да­пус­ціць ска­ра­чэн­ня за­пла­на­ва­ных га­да­вых аб'­ёмаў фі­нан­са­ван­ня рас­хо­даў на гэ­тыя мэ­ты.

За па­ру­шэн­ні да­дат­ко­вая ад­каз­насць

Пра­па­ну­ец­ца ўста­на­віць ад­мі­ніст­ра­цый­ную ад­каз­насць за не­вы­ка­нан­не са­цы­яль­ных стан­дар­таў у га­лі­не ЖКГ; за ўня­сен­не ў пла­цеж­ны да­ку­мент на апла­ту жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг не­аб­грун­та­ва­ных пла­ця­жоў; за пра­ва­па­ру­шэн­ні, якія да­пус­ка­юц­ца стар­шы­нёй праў­лен­ня та­ва­рыст­ва ўлас­ні­каў пры вы­ка­нан­ні ім сва­іх функ­цый; за па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства аб аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг; за па­ру­шэн­не спа­кою гра­ма­дзян у нач­ны час і інш.

Р. S. У блі­жэй­шы час пы­тан­ні па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці дзей­нас­ці ар­га­ні­за­цый ЖКГ бу­дуць аб­мяр­коў­вац­ца на па­ся­джэн­ні ўра­да.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

За апошнія 30 гадоў у нас у краіне ў параўнанні з нормай 1961—1990 гадоў, якая ўжываецца як апорная пры ацэнцы значэнняў змены клімату, пацяплела на 1,3 градуса.

Грамадства

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Міністэрства транспарту і камунікацый цяпер распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года.

Грамадства

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гэты аповед даслаў нам у рэдакцыю наш даўні чытач з Вялікай Бераставіцы Міхаіл Маскальчук.

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.