Вы тут

Шапэн і Пракоф'еў у анімацыі


Бе­ла­рус­кая ані­ма­цыя ўжо даў­но за­рэ­ка­мен­да­ва­ла ся­бе сва­ёй якас­цю і ў чар­го­вы раз па­цвяр­джае яе цык­лам філь­маў «Каз­кі ста­ро­га пі­я­ні­на», пры­све­ча­ных вя­до­мым кам­па­зі­та­рам. Ан­то­ніа Ві­валь­дзі, Сяр­гей Пра­коф'­еў, Клод Дэ­бю­сі, Пётр Чай­коў­скі і ін­шыя ўва­со­бі­лі­ся ў воб­ра­зах пра­фе­сій­ных ані­ма­та­раў, і кож­ны фільм цык­ла мае не­паў­тор­ную ма­не­ру вы­ка­нан­ня.

16-21

Кі­на­сту­дыя «Бе­ла­русь­фільм» прад­ста­ві­ла не­ка­то­рыя філь­мы з цык­ла, над якім яна пра­цуе ра­зам з расійская сту­ды­яй «М.І.Р.». Пер­шай се­ры­яй быў ство­ра­ны ў 2007 го­дзе «Люд­віг Ван Бет­хо­вен». Сён­ня га­то­вы ўжо 11 тры­нац­ца­ці­хві­лін­ных філь­маў, над які­мі з бо­ку Бе­ла­ру­сі пра­ца­ва­лі рэ­жы­сё­ры Ула­дзі­мір і Але­на Пят­ке­віч, Юлія Ці­то­ва, Іры­на Ка­дзю­ко­ва. Сцэ­на­рыст, прад­зю­сар і на­тхняль­нік у пра­ек­та адзін — Іры­на Мар­го­лі­на.

Ані­ма­цый­ныя філь­мы зроб­ле­ныя пры­го­жа (за­слу­га ані­ма­та­раў), ме­та­фа­рыч­на (сцэ­на­рыст і рэ­жы­сёр) і пра­фе­сій­на (за­слу­га ўсёй ка­ман­ды). Гля­дзець кож­ны з эпі­зо­даў — зна­чыць атрым­лі­ваць за­да­валь­нен­не ад пры­го­жай кар­цін­кі, доб­рай му­зы­кі (кла­сі­ка ж) і рэ­жы­сёр­скіх зна­хо­дак.

Кож­ны з філь­маў мае свае асаб­лі­вас­ці, се­рыя не ства­ра­ец­ца па ўзо­ры. «Сяр­гей Пра­коф'­еў. Чац­вёр­ты апель­сін» зроблены ў скла­да­най тэх­ні­цы: ма­ля­ва­ная ані­ма­цыя, па­пя­ро­вая пе­ра­клад­ка і кі­на­ка­лаж ра­зам. Апель­сін у якас­ці яр­ка­га ак­цэн­ту, цень Лу­на­чар­ска­га ў вы­гля­дзе чор­та, дом у Сон­ца­ўцы за­лі­ты свят­лом (дзе на­ра­дзіў­ся кам­па­зі­тар) — не­ве­ра­год­ныя рэ­чы і та­ле­на­ві­тая пра­ца.

16-20

Ці­ка­ва гля­дзець на Ба­ха (фільм вы­ка­на­ны ў тэх­ні­цы ма­ля­ва­най та­таль­най ані­ма­цыі) і яго за­хап­лен­не ар­га­нам, які тут жа паў­стае ў воб­ра­зе дрэў, што да­ста­юць да не­ба (ме­та­фа­ра: ар­ган вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для цар­коў­на­га спе­ву, Бог на не­бе, ар­ган­ная му­зы­ка ідзе да Бо­га), або ра­да­слоў­нае дрэ­ва ся­мей­ства Ба­хаў, у якім рэд­кі муж­чы­на не меў да­чы­нен­ня да му­зы­кі.

Ша­пэн, які рас­па­вя­дае ў до­ме Жорж Санд, як ад'­яз­джаў з род­най Поль­шчы па­гля­дзець свет, але не вяр­нуў­ся да­до­му ўжо ні­ко­лі. Да­рэ­чы, у эпі­зо­дзе аб Фрэ­дэ­ры­ку Ша­пэ­ну вы­ка­ры­ста­ны ма­люн­кі са­мо­га кам­па­зі­та­ра, Жорж Санд, яго юнац­кай лю­бо­ві Кан­стан­цыі і ін­шых.

Кож­ны фільм — гэ­та неш­та вы­біт­нае ўжо на ўзроў­ні сцэ­на­рыя.

Сён­ня над се­ры­яй пра Штра­у­са пра­цуе рэ­жы­сёр Але­на Пят­ке­віч. Вось што яна рас­ка­за­ла: «Іры­на Мар­го­лі­на, як прад­зю­сар, кож­ны раз здзіў­ляе. Яна па­ча­ла та­кі сур'­ёз­ны пра­ект у той час, ка­лі яшчэ се­ры­яль­ная ані­ма­цыя не бы­ла рас­паў­сю­джа­на. І рап­там з'я­віў­ся фільм пра Бет­хо­ве­на. Не­маг­чы­ма бы­ло ўя­віць, што ў ка­рот­кі мет­раж мож­на ўклас­ці та­кі ве­лі­зар­ны лёс і ве­лі­зар­ны ма­тэ­ры­ял. Але жа­дан­не бы­ло прос­та не­ве­ра­год­ным, та­му фільм атры­маў­ся. І да­лей мы ста­лі ства­раць ін­шыя се­рыі. Іры­на Мар­го­лі­на яшчэ больш ры­зык­ну­ла, ка­лі з'я­ві­ла­ся ідэя зра­біць фільм пра Ба­ха. Та­ды мая ма­лод­шая дач­ка ска­за­ла: «Ні за што ў жыц­ці! Бах — гэ­та Бог», але ры­зы­ка та­го каш­та­ва­ла».

Ірэ­на КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?