Вы тут

На­конт рэ­гіст­ра­цыі ло­дак мо­жна ўнес­ці пра­па­но­ву


 

Бы­ва­ю­чы на бе­ра­гах рэк, асаб­лі­ва ста­рыц, і азё­раў, ба­чыш пры­ха­ва­ныя ма­лыя лод­кі. Гэ­та стап­ра­цэнт­на плаў­срод­кі бра­кань­е­раў. За­да­ваў пы­тан­не ра­бот­ні­кам ахо­вы пры­ро­ды, ча­му іх не ўбі­ра­юць. Аказ­ва­ец­ца, што яны не ма­юць пра­ва та­кія лод­кі ча­паць. Та­му лі­чу, што ўсе плаў­срод­кі, у тым лі­ку і са­ма­роб­ныя, па­він­ны быць за­рэ­гіст­ра­ва­ны і мець бар­та­вы ну­мар. А ка­лі гэ­тыя па­тра­ба­ван­ні вы­ка­на­ны не бу­дуць, лі­чыць та­кія лод­кі без­гас­па­дар­ны­мі і зні­шчаць. У са­вец­кія ча­сы ў бі­ле­це ры­ба­ло­ва ста­я­ла ад­зна­ка аб тым, што ў яго ёсць лод­ка.

Г.І. КАЗ­ЛОЎ­СКІ, г. Ра­га­чоў

«У ад­па­вед­нас­ці з пе­ра­лі­кам ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, якія ажыц­цяў­ля­юц­ца дзяр­жаў­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі і ін­шы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі па за­явах гра­ма­дзян, за­цвер­джа­ным Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 26.04.2010 №200, не пад­ля­га­юць дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі вёс­ла­выя лод­кі, бай­дар­кі і на­дзі­ма­ныя без­ма­тор­ныя суд­ны гру­за­па­ды­маль­нас­цю менш за 225 кі­ла­гра­маў», — па­ве­да­мі­лі нам у Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З пра­па­но­вай аб рэ­гіст­ра­цыі ма­ла­мер­ных пла­валь­ных срод­каў, якія за­раз не пад­ля­га­юць рэ­гіст­ра­цыі, гра­ма­дзя­нін мо­жа звяр­нуц­ца ў Дзяр­жаў­ную ін­спек­цыю па ма­ла­мер­ных суд­нах.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».