Вы тут

Дач­ка рэ­пін­ска­га «Бе­ла­ру­са»


 

Дзя­ку­ю­чы яе баць­ку, які па­зі­ра­ваў сла­ву­та­му мас­та­ку, і на­ра­дзі­ла­ся такая пазітыўная кар­ці­на.

На кож­ную га­да­ві­ну з дня вы­зва­лен­ня Ві­цеб­ска ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў — 26 чэр­ве­ня — збі­ра­лі­ся ра­зам ві­цеб­скія пад­поль­шчы­цы. Гэ­тую тра­ды­цыю за­кла­ла вя­до­мая ў го­ра­дзе на За­ход­няй Дзві­не не­за­быў­ная Ве­ра Ся­мё­наў­на Ку­ла­гі­на. Ус­па­мі­на­лі мі­ну­лае, раз­ва­жа­лі аб су­час­ным. А Пра­скоўя Сі­да­раў­на Ка­ля­дзян­ко­ва (Шаў­ро­ва) аба­вяз­ко­ва на­ладж­ва­ла кан­цэрт: спя­ва­ла ду­шэў­на, са­ма­за­быў­на, збі­ра­ю­чы га­ра­чыя апла­дыс­мен­ты. На жаль, ня­ўмоль­ны час за­бі­рае бы­лых зма­га­рак — сё­ле­та на су­стрэ­чу прый­шла толь­кі ад­на Га­лі­на Аляк­санд­раў­на Дзяр­кач. Не да­жыў­шы не­каль­кі дзён да 87 га­доў, у каст­рыч­ні­ку 2010-га па­кі­ну­ла гэ­ты свет пар­ты­зан­ка «Са­ла­вей», Пра­скоўя Ка­ляд­зян­ко­ва, за­браў­шы з са­бой усе свае спе­тыя і ня­спе­тыя пес­ні...

1Коль­кі ся­бе пом­ні­ла Пра­скоўя, яна спя­ва­ла — у свя­ты і буд­ні, до­ма і на пра­цы. На­ват у га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця. Не­здар­ма ляс­ныя сал­да­ты за звон­кі го­лас, вя­сё­лыя і за­ду­шэў­ныя пес­ні дзяў­чы­ну на­зы­ва­лі «Пар­ты­зан­ка «Са­ла­вей». Зда­бы­ты­мі ёю звест­ка­мі аб раз­мя­шчэн­ні і пе­ра­мя­шчэн­ні ня­мец­кіх вой­скаў ка­рыс­та­лі­ся пар­ты­за­ны бры­гад Рай­ца­ва, Па­га­рэ­ла­ва, Бі­ру­лі­на. Яна бы­ла не­за­мен­ным «він­ці­кам» у ад­ла­джа­ным ме­ха­ніз­ме пе­ра­да­чы да­ных ад пад­поль­шчы­каў да пар­ты­зан — су­вяз­ной. Пад вы­гля­дам аб­ме­ну со­лі, вя­за­ных шкар­пэ­так, пан­чох на пра­дук­ты Па­ша пра­бі­ра­ла­ся ў на­ва­коль­ныя вёс­кі, дзе ад яе піль­на­га по­зір­ку не маг­лі сха­вац­ца ні­я­кія змя­нен­ні ў ста­не во­ра­га. Пар­ты­зан­ку не раз арыш­тоў­ва­лі, але дзяў­чы­не ўда­ва­ла­ся і па­лі­ца­яў, і гіт­ле­раў­цаў аб­вес­ці ва­кол паль­ца.

У чэр­ве­ні 1944 го­да, ка­лі Чыр­во­ная Ар­мія за­гна­ла фа­шыс­таў пад Ві­цеб­скам у «ка­цёл», ад­куль ім бы­ло ўжо не вы­рвац­ца, сам го­рад пе­ра­тва­рыў­ся ў пус­ты­ню: на ву­лі­цах — ні­вод­на­га га­ра­джа­ні­на. 26 чэр­ве­ня аб­лас­ную ста­лі­цу за­ня­лі на­шы. І та­ды з раз­на­стай­ных схо­ва­нак па­ча­лі вы­ла­зіць лю­дзі. З ня­мец­ка­га бун­ке­ра па ву­лі­цы Гор­ка­га чыр­во­на­ар­мей­цы да­па­маг­лі вы­брац­ца Пра­скоўі і яе ста­рэй­ша­му бра­ту Пар­фі­рыю — так­са­ма пад­поль­шчы­ку. На­сель­ніц­тва вы­зва­ле­на­га Ві­цеб­ска пе­ра­пі­са­лі. Ака­за­ла­ся... 118 ча­ла­век. У гэ­тым спіс­ку Шаў­ро­ва Пра­скоўя зна­чыц­ца пад ну­ма­рам 9. А да вай­ны ж тут пра­жы­ва­ла 180 ты­сяч га­ра­джан!

Пас­ля вы­зва­лен­ня бы­лая пар­ты­зан­ка і пад­поль­шчы­ца ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­ла ў ад­наў­лен­ні раз­бу­ра­на­га фа­шыс­та­мі го­ра­да і зруй­на­ва­на­га Ві­цеб­ска­га чы­гу­нач­на­га вуз­ла: рас­чы­шча­ла за­ва­лы, уклад­ва­ла рэй­кі, шпа­лы, уз­во­дзі­ла вак­зал, жы­лыя да­мы. Доў­гі час з ма­май жы­ла ў ва­го­не, які ста­яў у чы­гу­нач­ным пар­ку. І пас­ля на­пру­жа­най цяж­кай пра­цы бег­ла... на рэ­пе­ты­цыі.

У пер­шы ж пас­ля­ва­ен­ны год на Ві­цеб­скім вуз­ле на­ра­дзіў­ся вя­до­мы ва­каль­ны ду­эт Па­шы Шаў­ро­вай і Лю­бы Ка­ма­ро­вай (Конд­рат). Не ад­но па­ка­лен­не чы­гу­нач­ні­каў Ві­цеб­шчы­ны апла­дзі­ра­ва­ла яму. На кож­ным свя­це аба­вяз­ко­вы ну­мар — на­род­ныя пес­ні ў іх вы­ка­нан­ні. І так больш за трыц­цаць га­доў, па­куль зда­роўе да­зва­ля­ла Лю­бо­ві Аляк­се­еў­не вы­хо­дзіць на сцэ­ну. Ду­эт быў не­ад­на­ра­зо­вым дып­ла­ман­там усе­са­юз­ных, рэс­пуб­лі­кан­скіх і аб­лас­ных агля­даў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці. Бе­ла­рус­кія кі­не­ма­та­гра­фіс­ты зня­лі пра спя­ва­чак да­ку­мен­таль­ны фільм, пес­ні ў іх вы­ка­нан­ні гу­ча­лі па ра­дыё і на тэ­ле­ба­чан­ні. Пра ар­тыс­так не раз рас­каз­ва­ла га­зе­та «Ві­цеб­скі ра­бо­чы».

Пас­ля рас­па­ду ду­э­та ста­ла Пра­скоўя Сі­да­раў­на са­ліст­кай хо­ру чы­гу­нач­ні­каў, аб'­ез­дзі­ла ўсе пад­раз­дзя­лен­ні Ві­цеб­ска­га ад­дзя­лен­ня, на­ва­коль­ныя кал­га­сы і саў­га­сы, ра­да­ва­ла слу­ха­чоў і за ме­жа­мі рэс­пуб­лі­кі.

— Дня не ма­гу без пес­ні, — га­ва­ры­ла мне бы­лая пар­ты­зан­ка. — Ёю я вы­каз­ваю свае па­чуц­ці, ачы­шчаю, уз­вы­шаю ду­шу. Спа­дзя­ю­ся, не толь­кі сваю, але і тых, хто мя­не слу­хае.

2А му­жам яе стаў ге­ра­іч­ны ча­ла­век — удзель­нік фін­скай кам­па­ніі і Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, фран­та­вік, уз­на­га­ро­джа­ны шмат­лі­кі­мі ор­дэ­на­мі і ме­да­ля­мі, Аляк­сандр Гаў­ры­ла­віч Ка­ля­дзян­коў. «Гаў­ры­ла­віч» — так яна на­зы­ва­ла свай­го му­жа, а ён яе — «Па­не­чка» (па­мян­шаль­на-лас­ка­вае ад Пра­скоўі, Па­шы). Вы­рас­ці­лі сы­на і да­чуш­ку, якія па­да­ры­лі ім шэсць уну­каў. Абое ўсё свя­до­мае жыц­цё ад­да­лі чы­гун­цы: Аляк­сандр Гаў­ры­ла­віч быў ін­жы­не­рам энер­га­за­бес­пя­чэн­ня, а Пра­скоўя Сі­да­раў­на 46 га­доў ад­пра­ца­ва­ла бух­гал­та­рам. Іх уну­кі і ўзя­лі ад ба­бу­лі та­лент пры­го­жа спя­ваць. Але тры­маць у са­бе пес­ню, якая рвец­ца вон­кі, ім не да­зво­ляць ге­ны не толь­кі ба­бу­лі, але і пра­баб­кі Еф­ра­сін­ні Ся­мё­наў­ны і пра­дзе­да Сі­да­ра Іва­на­ві­ча Шаў­ро­вых, якія так­са­ма ме­лі дар Бо­жы. Ка­лі яны спя­ва­лі ра­зам, па­слу­хаць збя­га­ла­ся ўся вёс­ка Са­ха­ра­ва, што раз­мя­шча­ла­ся не­ка­лі не­па­да­лё­ку ад Ві­цеб­ска, на бе­ра­зе За­ход­няй Дзві­ны.

Па­чуў не­як зна­ка­мі­ты рус­кі мас­так Ілья Яфі­ма­віч Рэ­пін, як рас­пя­вае ся­лян­скі хло­пец Сі­дар Шаў­роў вер­шы Пуш­кі­на і Лер­ман­та­ва. Ме­на­ві­та рас­пя­вае, а не чы­тае. Ко­сіць і спя­вае, пра­цуе ў по­лі і спя­вае, ры­ба­чыць і спя­вае, прос­та ідзе па да­ро­зе — і спя­вае... Гуч­на, з па­чуц­цём! За­лю­ба­ваў­ся, па­зна­ё­міў­ся і за­пра­сіў да ся­бе ў ма­ён­так Здраў­нё­ва, які ён ку­піў у 1892 го­дзе на гро­шы, вы­ру­ча­ныя ад про­да­жу кар­ці­ны «За­па­рож­цы пі­шуць пісь­мо ту­рэц­ка­му сул­та­ну». (А на­быў кар­ці­ну за 35 ты­сяч руб­лёў аса­біс­та ра­сій­скі ім­пе­ра­тар Аляк­сандр ІІІ.)

Тры дні па­зі­ра­ваў Сі­дар Шаў­роў мас­та­ку. У вы­ні­ку на­ра­дзі­ла­ся кар­ці­на «Бе­ла­рус», якая і сён­ня экс­па­ну­ец­ца ў Дзяр­жаў­ным Рус­кім му­зеі ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Пры­го­жы хло­пец ста­іць на маст­ках, ад­кі­нуў­шы­ся на па­рэ­нчы, і ўпэў­не­на, з па­чуц­цём улас­най год­нас­ці гля­дзіць на свет... У ство­ра­ным Рэ­пі­ным воб­ра­зе па­ка­рае ўсё: па­ста­ва бе­ла­ру­са, да­пыт­лі­вы яго по­зірк з га­рэз­лі­вым агень­чы­кам, пры­ваб­ная ўсмеш­кай. Ён змя­ніў у свой час уяў­лен­не су­час­ні­каў аб бе­ла­ру­сах як аб за­бі­тых, па­кор­лі­вых іс­то­тах, з каў­ту­ном у ва­ла­сах... Не­вы­пад­ко­ва гэ­тая ра­бо­та лі­чыц­ца леп­шым ся­лян­скім парт­рэ­там у рус­кім жы­ва­пі­се.

Да­рэ­чы, Ілья Яфі­ма­віч «пад­гле­дзеў» у Шаў­ро­ва склеп, які по­тым змай­стра­ваў у ся­бе. Бы­ва­ла, Пра­скоўя Сі­да­раў­на ва­дзі­ла эк­скур­сіі па му­зеі-ся­дзі­бе Ільі Рэ­пі­на, рас­каз­ва­ю­чы не толь­кі пра гіс­то­рыю ства­рэн­ня кар­ці­ны «Бе­ла­рус», спі­са­най з улас­на­га баць­кі, але і пра здраў­нёў­скі бя­ро­за­вік. По­бач рас­це шмат бе­ла­ство­лых дрэў. Яны шчод­ра дзе­ляц­ца сва­ім со­кам, з яко­га мас­та­ка на­ву­чы­лі га­та­ваць квас. У шаў­роў­скім скле­пе ён заў­сё­ды за­ста­ваў­ся ха­лод­ным, на­ват у спя­ко­ту.

Пра­скоўя Сі­да­раў­на, як ка­за­ла ёй ма­ма, ме­ла баць­ка­вы бро­вы, нос і пад­ба­ро­дак. А вось яе сын Аляк­сандр — ко­пія дзе­да. Мож­на па­раў­наць фо­та­зды­мак і кар­ці­ну і ўпэў­ніц­ца ў па­да­бен­стве. Моц­ныя ўсё ж ге­ны ў «Бе­ла­ру­са»!

Унуч­ка Пра­скоўі Сі­да­раў­ны На­та­ша, ка­лі ву­чы­ла­ся ў 10-м кла­се і ўдзель­ні­ча­ла ў кон­кур­се ра­бот «Лёс сям'і ў лё­се кра­і­ны», на­пі­са­ла гіс­то­рыю свай­го ро­ду. Ёй сва­і­мі ўспа­мі­на­мі да­па­маг­ла ба­бу­ля. Ця­пер ба­бу­лін апо­вед бу­дзе пе­ра­да­вац­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не...

Тац­ця­на КУЗЬ­МІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».