Вы тут

Дарагая ры­бал­ка


На Нё­ма­не дзярж­ін­спек­та­ры за­тры­ма­лі пяць ма­ла­дых лю­дзей ва ўзрос­це ад 16 да 19 га­доў, якія не­за­кон­на зда­бы­ва­лі ры­бу пры да­па­мо­зе... акон­най фі­ран­кі. Та­кім не­звы­чай­ным спо­са­бам яны па­спе­лі зла­віць 45 асо­бін рыб роз­ных ві­даў і шэсць ра­каў — іх знай­шлі ў ма­шы­не, на якой пры­еха­лі па­ру­шаль­ні­кі. Пас­ля пад­лі­ку шко­ды вы­свет­лі­ла­ся, што яна скла­дае ка­ля 17 міль­ё­наў руб­лёў. Апроч та­го, у да­чы­нен­ні да ма­ла­дых лю­дзей мо­жа быць за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва.

Тое ж мо­жа ча­каць і бра­кань­е­раў са Сло­нім­ска­га ра­ё­на. Тры муж­чы­ны ла­ві­лі ры­бу і ра­каў спе­цы­яль­най сет­ка­вай пры­ла­дай у фор­ме прыз­мы, а чац­вёр­ты ад­но­сіў зда­бы­чу да аў­та­ма­бі­ля. Яго і за­тры­ма­лі дзярж­ін­спек­та­ры. У гэ­ты час хаў­рус­ні­кі, якія зна­хо­дзі­лі­ся на про­ці­лег­лым бе­ра­зе, кі­ну­лі сваю пры­ла­ду і збег­лі ў лес. Тым не менш ад­на­го з па­ру­шаль­ні­каў ужо апа­зна­лі па ві­дэа­за­пі­се, асо­бы ас­тат­ніх уста­наў­лі­ва­юц­ца. Шко­да, на­не­се­ная ў вы­ні­ку не­за­кон­най зда­бы­чы 53 асо­бін рыб роз­ных ві­даў і 389 ра­каў, ацэ­не­на ў 105 міль­ё­наў руб­лёў, па­ве­да­мі­лі ў Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

А вось у да­чы­нен­ні да па­ру­шаль­ні­ка, які ры­ба­чыў на ра­цэ Іпуць у Доб­руш­скім ра­ё­не, кры­мі­наль­ную спра­ву ўжо за­вя­лі, ня­гле­дзя­чы на тое, што той вы­пла­ціў су­му на­не­се­най шко­ды. Бра­кань­ер на дро­бя­зі не раз­мень­ваў­ся, ла­віў ры­бу ў пра­мыс­ло­вых маш­та­бах. За ноч пры да­па­мо­зе кры­гі зда­быў ка­ля 800 асо­бін ры­бы, якую і кан­фіс­ка­ва­лі дзярж­ін­спек­та­ры. Па­мер шко­ды ўраж­вае — 130 міль­ё­наў руб­лёў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».