Вы тут

Ска­рыс­таць мо­мант, каб за­ра­біць гро­шы


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пя­рэ­дзіў чы­ноў­ні­каў аб не­да­пу­шчаль­нас­ці ага­лен­ня ўнут­ра­на­га рын­ку з‑за па­вы­ша­на­га по­пы­ту на бе­ла­рус­кую пра­дук­цыю ў Ра­сіі.

Аб гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­явіў пад­час на­вед­ван­ня ААТ «Аг­ра­кам­бі­нат «Скі­дзель­скі», пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

3Як да­ла­жы­лі Прэ­зі­дэн­ту, за­раз у Ра­сіі ад­зна­ча­ец­ца па­вы­ша­ны по­пыт на пра­дук­цыю з Бе­ла­ру­сі. Толь­кі за адзін дзень у Ра­сіі бы­ло пра­да­дзе­на 1,5 т бе­ла­рус­ка­га мас­ла. Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Ле­а­ні­да Зай­ца, толь­кі на па­стаў­ках ма­лоч­най і мяс­ной пра­дук­цыі ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю са жніў­ня па сне­жань мож­на атры­маць вы­руч­ку ў аб'­ёме $2,1 млрд. Мі­ністр так­са­ма па­ве­да­міў, што ў Ра­сіі ўзня­лі­ся цэ­ны на ма­лоч­ную пра­дук­цыю. «Про­сяць на­шы сы­ры, 82‑пра­цэнт­нае мас­ла», — ска­заў Ле­а­нід За­яц.

«Трэ­ба ва­ру­шыц­ца, ска­рыс­таць гэ­ты мо­мант і за­ра­біць гро­шы», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Трэ­ба мець на ўва­зе, што яны за­кры­лі свой ры­нак, але мы не бра­лі аба­вя­за­цель­ствы па ўнут­ра­ным рын­ку. Мы мо­жам за­во­зіць са­бе пра­дук­цыю з лю­бой кроп­кі пла­не­ты. Трэ­ба за­гру­жаць, пе­ра­пра­цоў­ваць і пра­да­ваць, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Толь­кі трэ­ба ўзгад­няць з ра­сі­я­на­мі, каб нас не па­пра­ка­лі, што мы ідзём ураз­рэз з іх па­лі­ты­кай».

«І не ага­лі­це ўлас­ны ры­нак, каб на­сель­ніц­тва атрым­лі­ва­ла столь­кі пра­дук­цыі, коль­кі трэ­ба», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У гэ­тай су­вя­зі Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што ў кра­і­не мож­на ўлас­ны­мі сі­ла­мі за­крыць па­трэб­нас­ці ў пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі. Як да­ла­жыў стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Краў­цоў, у воб­лас­ці яб­лы­кі вы­рошч­ва­юц­ца больш як на 4 тыс. га. Ура­джай­насць тут вы­шэй­шая, чым у цэ­лым па кра­і­не. Па­вод­ле яго слоў, адзі­най праб­ле­май з'яў­ля­ец­ца ня­хват­ка схо­ві­шчаў. Мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Ле­а­нід За­яц ад­зна­чыў, што ў кра­і­не спа­жы­ва­ец­ца 90 тыс. т яб­лы­каў, з іх па­ла­ві­на — улас­най вы­твор­час­ці. У той жа час у кра­і­не ёсць схо­ві­шчы, раз­лі­ча­ныя на 80 тыс. т гэ­тай пра­дук­цыі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што не­аб­ход­на сур'­ёз­на за­няц­ца вы­твор­час­цю пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі, за­крыў­шы ўнут­ра­ныя па­трэб­нас­ці ў ёй, як у свой час бы­ла вы­ра­ша­на праб­ле­ма з буль­бай і бу­ра­ка­мі.

 «Мы ж гэ­та ўсё мо­жам зра­біць! — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — Мы па­він­ны ады­сці ад ім­пар­ту яб­лы­каў, пла­доў на­огул. Гэ­та мы мо­жам атрым­лі­ваць са­мі». На яго дум­ку, не­аб­ход­на вы­зна­чыц­ца з тэх­на­ло­гі­я­мі, вы­ву­чыць во­пыт ін­шых кра­ін.

На пры­кла­дзе СВК «Пра­грэс-Вер­ця­ліш­кі» Прэ­зі­дэнт азна­ё­міў­ся з тым, якія ін­тэн­сіў­ныя сіс­тэ­мы вы­твор­час­ці пла­доў і ягад пры­мя­ня­юц­ца ў су­час­ным са­да­вод­стве. Сад, за­кла­дзе­ны ў гэ­тай гас­па­дар­цы, з'яў­ля­ец­ца ад­ным з пер­шых са­доў пра­мыс­ло­ва­га ты­пу ў Бе­ла­ру­сі. Тут куль­ты­ву­ец­ца больш за 40 сар­тоў яб­лынь. Гас­па­дар­ка вы­рошч­вае так­са­ма бу­я­кі і са­до­выя су­ні­цы. Для за­хоў­ван­ня яб­лы­каў у гас­па­дар­цы па­бу­да­ва­на схо­ві­шча ўмя­шчаль­нас­цю 2,2 тыс. т у се­зон. Яб­лы­кі за­хоў­ва­юц­ца з ве­рас­ня да кра­са­ві­ка-мая, пры гэ­тым стра­ты мі­ні­маль­ныя. У 2009 го­дзе тут бы­ла ўста­ноў­ле­на лі­нія, якая сар­туе пла­ды па ва­зе, дыя­мет­ры і ін­тэн­сіў­нас­ці афар­боў­кі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць «Пра­грэс-Вер­ця­ліш­кі» леп­шай гас­па­дар­кай у кра­і­не. На яго дум­ку, сю­ды трэ­ба на­кі­роў­ваць кі­раў­ні­коў для пе­рай­ман­ня во­пы­ту па­спя­хо­ва­га гас­па­да­ран­ня, а так­са­ма на прак­ты­ку сту­дэн­таў на­ву­чаль­ных уста­ноў сель­ска­гас­па­дар­ча­га про­фі­лю.

Так­са­ма кі­раў­нік дзяр­жа­вы пра­па­нуе гу­бер­на­та­рам паў­днё­вых рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі звяр­нуць ува­гу на вы­рошч­ван­не бах­ча­вых куль­тур у су­вя­зі са змя­нен­нем клі­ма­тыч­ных умоў. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­ка­заў, што ў гэ­тым го­дзе на сва­ім участ­ку вы­рас­ціў і ка­ву­ны, і ды­ні. Па­вод­ле яго слоў, ка­ву­ны атры­ма­лі­ся на­ват смач­ней­шыя за аст­ра­хан­скія. «Аказ­ва­ец­ца, у нас мож­на вы­рошч­ваць ка­ву­ны. І гэ­та ў Мін­ску, не на поўд­ні! А там і праб­лем ня­ма ні­я­кіх, — лі­чыць Прэ­зі­дэнт. — Я на са­бе пра­ве­рыў, што ў нас мож­на вы­рошч­ваць бах­ча­выя. Ву­чо­ныя — ма­лай­цы».

На­огул Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўпэў­не­ны, што сель­ская гас­па­дар­ка ў ста­не вый­сці на са­ма­акуп­насць, і дзяр­жа­ва бу­дзе фі­нан­са­ваць толь­кі перс­пек­тыў­ныя пра­ек­ты. «На­строй­вай­це­ся на пра­цу ўжо ты­мі сі­ла­мі, якія сён­ня ёсць. Ма­са тэх­ні­кі, лю­дзі хо­чуць пра­ца­ваць — пра­цуй­це! Та­му што асноў­ныя срод­кі дзяр­жа­ва па­він­на бу­дзе на­кі­ра­ваць на ме­ра­пры­ем­ствы і пра­гра­мы, за якія яна, перш за ўсё, ад­каз­вае: да­ро­гі, зем­лі, ме­лі­я­ра­цыя і г. д. Гэ­та га­лоў­нае для дзяр­жа­вы», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Да­лей цяг­нуць на пля­чах сель­ска­гас­па­дар­чую вы­твор­часць — нель­га. Трэ­ба, каб ся­ля­не са­мі за­раб­ля­лі», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што сён­ня цэ­ны на пра­дук­цыю сель­гас­вы­твор­час­ці до­сыць вы­со­кія і на ёй мож­на доб­ра за­ра­біць. «Гэ­та не зна­чыць, што мы ка­гось­ці не пад­тры­ма­ем. Ка­лі трэ­ба, ка­лі мы ба­чым перс­пек­ты­ву, што, уклаў­шы ру­бель, заўт­ра бу­дзе ад­да­ча — мы ўкла­дзём», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Ён пад­крэс­ліў, што дзяр­жа­ва бу­дзе кроп­ка­ва фі­нан­са­ваць пра­ек­ты, асаб­лі­ва пад па­трэб­ную пра­дук­цыю. «Та­му што іс­ці агуль­ным фрон­там, як ра­бі­лі, не трэ­ба. Ужо з'я­ві­ла­ся шмат на­хлеб­ні­каў, якія ся­дзяць і ду­ма­юць: да­дуць. Ні­чо­га ні­хто не дасць», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».