Вы тут

Ха­бар­ні­кі ад­ка­жуць


 

Ба­раць­ба з ка­руп­цы­яй — ас­но­ва ста­біль­нас­ці дзяр­жа­вы.

У маі гэ­та­га го­да Прэ­зі­дэнт пры­маў з дак­ла­дам ге­не­раль­на­га пра­ку­ро­ра Аляк­санд­ра Ка­ню­ка, які кан­ста­та­ваў рост ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў. Гэ­та ста­ла штурш­ком для пад­рых­тоў­кі за­ко­на­пра­ек­та «Аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй». За­раз ён вы­не­се­ны на гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не.

Час­цей за ўсё ка­руп­цый­ныя зла­чын­ствы за­сна­ва­ны на фак­це атры­ман­ня ха­ба­ру. У пра­ек­це за­ко­на не­аб­ход­на мак­сі­маль­на ўлі­чыць ад­каз­насць і тых, хто дае ха­бар. Так, акра­мя ха­бар­ні­каў, пра якіх ідзе га­вор­ка ў пра­ек­це да­ку­мен­та, ёсць та­кія ка­тэ­го­рыі асоб, як «ха­ба­ра­да­валь­ні­кі» і так зва­ныя па­срэд­ні­кі. Не­аб­ход­на пра­пра­ца­ваць і іх ад­каз­насць. Гэ­та звя­за­на з тым, што шэ­раг па­ру­шэн­няў, якія да­пус­ка­юц­ца кі­раў­ні­ка­мі прад­пры­ем­стваў (на­прык­лад, у сфе­ры бу­даў­ніц­тва), ты­чац­ца фаль­сі­фі­ка­цыі вы­ні­каў тэн­да­раў, кон­кур­саў і інш., ка­лі па зла­чын­на­й змо­ве за­клю­ча­юц­ца здзел­кі ў шко­ду дзяр­жаў­ным ін­та­рэ­сам.

Сён­ня зла­чын­ны­мі пры­зна­юц­ца дзе­ян­ні, спа­чат­ку на­кі­ра­ва­ныя на пе­ра­да­чу служ­бо­вай асо­бе ха­ба­ру, але па аб­ста­ві­нах, якія не за­ле­жаць ад во­лі та­го, хто хо­ча «даць» (у пры­ват­нас­ці, ка­лі дзей­насць гэ­та­га ча­ла­ве­ка бы­ла спы­не­на пра­ва­ахоў­ны­мі ор­га­на­мі), не за­вяр­шы­лі­ся пры­няц­цем «па­да­рун­ка». Та­кія дзе­ян­ні рас­цэнь­ва­юц­ца як за­мах на да­чу і атры­ман­не ха­ба­ру. Важ­ным срод­кам пра­фі­лак­ты­кі пра­яў ка­руп­цыі па­він­на стаць уста­наў­лен­не ад­каз­нас­ці за пра­па­но­ву служ­бо­вай асо­бе атры­маць не­ле­галь­ны пры­бы­так. Па­доб­ныя нор­мы іс­ну­юць у за­ка­на­даў­стве мно­гіх за­меж­ных кра­ін і даў­но аб­мяр­коў­ва­юц­ца бе­ла­рус­кай пра­ва­знаў­чай су­поль­нас­цю. Як вя­до­ма, по­пыт на­ра­джае пра­па­но­ву, так што важ­на лік­ві­да­ваць са­му спа­ку­су пра­па­на­ваць чы­ноў­ні­ку гро­шы за спры­яль­нае вы­ра­шэн­не пы­тан­ня. Та­му ў гэ­тым кі­рун­ку, хут­чэй за ўсё, ка­рэк­ці­роў­кі так­са­ма бу­дуць уно­сіц­ца.

Пад­рых­тоў­ка пра­ек­та за­ко­на з'яў­ля­ец­ца свое­ча­со­вай ме­рай, а той факт, што пы­тан­не вы­но­сіц­ца на гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не, свед­чыць пра яго вы­со­кую са­цы­яль­ную знач­насць і пра жа­дан­не рас­пра­цоў­шчы­каў да­ку­мен­та па­чуць і ўлі­чыць на­ва­тар­скія пра­па­но­вы ак­тыў­най част­кі гра­мад­ства. Па­доб­ныя гра­мад­скія аб­мер­ка­ван­ні — цал­кам на­ту­раль­ная прак­ты­ка, ка­лі пры­ма­ец­ца тое ці ін­шае знач­нае дзяр­жаў­нае ра­шэн­не ў Бе­ла­ру­сі. На­га­даю, ка­лі пры­ма­ла­ся лё­са­вы­зна­чаль­нае ра­шэн­не аб бу­даў­ніц­тве атам­най элект­ра­стан­цыі, па ўсёй кра­і­не пра­хо­дзі­лі гра­мад­скія слу­хан­ні.

Што ты­чыц­ца нор­маў, па­зна­ча­ных у пра­ек­це да­ку­мен­та, то па шэ­ра­гу па­ла­жэн­няў ён дуб­лі­руе мі­ну­лую рэ­дак­цыю. Пры гэ­тым іс­нуе шэ­раг прын­цы­по­вых но­ва­ўвя­дзен­няў, якія ўяў­ля­юць ці­ка­васць для раз­віц­ця гра­мад­скай дыс­ку­сіі. Па-пер­шае, гэ­та кан­фіс­ка­цыя пен­сій дзяр­жаў­на­га слу­жа­ча­га ў асоб, якія да­пус­ці­лі зла­чын­ства су­праць ін­та­рэ­саў служ­бы ці ўчы­ні­лі цяж­кія і асаб­лі­ва цяж­кія зла­чын­ствы. Та­кая нор­ма вы­гля­дае аб­са­лют­на спра­вяд­лі­вай, та­му што ка­лі ча­ла­век пра­ца­ваў на вы­со­кай дзяр­жаў­най па­са­дзе і здзейс­ніў цяж­кае зла­чын­ства су­праць ін­та­рэ­саў служ­бы, то ўзні­кае пы­тан­не: ці мае ён за­кон­нае і ма­раль­нае пра­ва ка­рыс­тац­ца ней­кі­мі льго­та­мі, якія яму да­ва­ла яго мі­ну­лае ста­но­ві­шча? Ка­лі ён свя­до­ма здзейс­ніў зла­чын­нае дзе­ян­не і згань­біў го­нар дзярж­слу­жа­ча­га, то на­ўрад ці гра­мад­ства мо­жа даць яму якія-не­будзь пры­ві­леі.

Яшчэ адзін пункт ты­чыц­ца па­рад­ку пе­ра­са­джван­ня з ад­на­го крэс­ла ў ін­шае кі­раў­ні­коў, якія ра­ней пра­ва­лі­лі ад­каз­ны ўчас­так ра­бо­ты і бы­лі зволь­не­ны з зай­ма­е­май па­са­ды, або якія да­пус­ці­лі зла­чын­нае дзе­ян­не, пра­ва­па­ру­шэн­не, цяж­кія дыс­цып­лі­нар­ныя пра­ві­ны. На жаль, та­кая прак­ты­ка на­ват у Бе­ла­ру­сі ме­ла мес­ца быць. Але з пры­няц­цем за­ко­на пра­ва­выя, фар­маль­ныя пад­ста­вы для па­доб­ных дзе­ян­няў бу­дуць лік­ві­да­ва­ны.

Акра­мя та­го, ка­жу­чы пра важ­насць вы­не­се­на­га на аб­мер­ка­ван­не пра­ек­та за­ко­на, не­аб­ход­на кан­ста­та­ваць, што Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь да­сяг­ну­ла знач­ных вы­ні­каў у сфе­ры ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй, — а гэ­та фак­тыч­на з'яў­ля­ец­ца ад­ной з асноў унут­ра­най дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі. У на­шай кра­і­не ўзро­вень ка­рум­пі­ра­ва­нас­ці дзяр­жаў­най служ­бы най­больш ніз­кі ў па­раў­на­нні з кра­і­на­мі пост­са­вец­кай пра­сто­ры, уз­ро­вень ла­тэнт­най (не­вы­яў­ля­е­май) ка­руп­цый­най зла­чын­нас­ці так­са­ма на па­ра­дак ні­жэй, чым у ін­шых дзяр­жа­вах. Трэ­ба па­мя­таць, што ме­на­ві­та ха­бар­ніц­тва да­вя­ло Лі­вію, Укра­і­ну да гра­ма­дзян­скай вай­ны: вы­ра­шэн­не пы­тан­няў «па бла­це» ста­ла ка­та­лі­за­та­рам са­цы­яль­най на­пру­жа­нас­ці ў гра­мад­стве. Ба­раць­ба з гэ­тай з'я­вай у нас — апо­ра для моц­най і ста­біль­най дзяр­жаў­най ула­ды.

Аля­сандр ШПА­КОЎ­СКІ,

ды­рэк­тар ін­фар­ма­цый­на-асвет­ніц­кай уста­но­вы «Ак­ту­аль­ная кан­цэп­цыя»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».