Вы тут

Тры­ма­ем курс на «Еў­ра­ба­чан­не»!


 

У сце­нах Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі ад­бы­ло­ся лё­са­ван­не вы­ступ­лен­няў фі­на­ліс­таў рэс­пуб­лі­кан­ска­га дзі­ця­ча­га кон­кур­су «Пес­ня для Еў­ра­ба­чан­ня».

Юныя вы­ка­наў­цы вы­цяг­ну­лі ну­ма­ры, пад які­мі вы­сту­пяць 29 жніў­ня ў вя­ліз­ным шоу, а так­са­ма зня­лі­ся ў ві­дэа­ві­зі­тоў­ках, якія прад­ста­вяць ар­тыс­таў гле­да­чам. Да­рэ­чы, лё­са­ван­не пра­хо­дзі­ла сім­ва­ліч­на: ну­ма­ры ха­ва­лі­ся ў роз­на­ка­ля­ро­вых ка­раб­лі­ках, адзін з якіх ста­не для свай­го ўла­даль­ні­ка шчас­лі­вым і «па­вя­зе» яго на вост­раў Маль­та, дзе і ад­бу­дзец­ца дзі­ця­чае «Еў­ра­ба­чан­не‑2014».

5Ад­каз­ны 1‑ы ну­мар да­стаў­ся 11‑га­до­вай брас­таў­чан­цы Юлі Ле­ві­най, а за­кры­ваць кон­курс­ны кан­цэрт вы­па­ла Ані Зай­ца­вай — да­рэ­чы, ле­тась мін­чан­ка вы­цяг­ну­ла та­кі ж са­мы па­рад­ка­вы ну­мар. Са­мая юная фі­на­ліст­ка, Ула­дзі­сла­ва Да­ра­шэ­віч з Мін­ска, вый­дзе на сцэ­ну пад ну­ма­рам 4. Адзі­на­му сё­ле­та ду­э­ту, бра­ту і сяст­ры Ксе­ніі і Паў­лу Ла­шчэў­скім са Сло­ні­ма, да­стаў­ся ну­мар 8.

…Для мно­гіх з іх гэ­та ўжо не пер­шая спро­ба штур­ма­ваць між­на­род­ны пе­сен­ны кон­курс; На­дзя Мі­ся­ко­ва і Аня Зай­ца­ва з Мін­ска, Ан­ге­лі­на Пі­пер з вёс­кі Аст­ра­ме­ча­ва Брэсц­кай воб­лас­ці ле­тась ужо вы­сту­па­лі ў фі­на­ле на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру; мін­ча­нін Ан­то­ній Ка­нап­ля­нік і прад­стаў­ні­ца Ма­ла­дзеч­на Да­р'я Атро­шан­ка дай­шлі да фі­на­лу ў 2012 го­дзе. Але хто ска­заў, што з во­пы­там хва­ля­ван­ня менш? У па­мкнен­ні вы­сту­піць лепш за ўсіх ар­тыс­ты, зда­ец­ца, га­то­вы га­дзі­на­мі ад­точ­ваць кож­ны рух і но­ту, а не­ка­то­рых да­во­дзі­ла­ся ледзь не пры­му­со­ва ад­праў­ляць ад­па­чы­ваць.

По­бач з дзець­мі пе­ра­жы­ва­лі да­рос­лыя — пе­да­го­гі па ва­ка­ле, ха­рэо­гра­фы і баць­кі ўдзель­ні­каў, якія прад­стаў­ля­лі ў тэ­ле­сту­дыі свае кон­курс­ныя ну­ма­ры кі­раў­ні­кам пра­ек­та. Па вы­ні­ках гэ­та­га па­пя­рэд­ня­га пра­гля­ду не­ка­то­рыя кан­кур­сан­ты атры­ма­лі рэ­ка­мен­да­цыі ад­нос­на сты­лю вы­ступ­лен­ня, пра­цы над дэ­та­ля­мі і кан­чат­ко­вай шлі­фоў­кі ну­ма­роў.

«Прак­тыч­на ўсе ну­ма­ры ўдзель­ні­каў ужо га­то­вы, — ад­зна­чае кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы на­цы­я­наль­на­га ад­бо­рач­на­га ту­ру дзі­ця­ча­га кон­кур­су пес­ні «Еў­ра­ба­чан­не‑2014», вы­ка­наў­чы прад­зю­сар га­лоў­най ды­рэк­цыі тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» Люд­мі­ла Ба­ра­дзі­на. — Але пэў­ныя за­ўва­гі ёсць заўж­ды, бо ча­сам не­ка­то­рыя па­пя­рэд­нія рэ­ка­мен­да­цыі пе­да­го­гі і баць­кі ўспры­ма­юць за­над­та лі­та­раль­на. На­прык­лад, га­лоў­ны ха­рэо­граф-па­ста­ноў­шчык шоу Воль­га Шам­ро­ва на пра­гля­дзе вы­ка­за­ла не­ка­то­рыя па­ра­ды на­конт та­го, што ў ну­ма­рах вар­та ад­ка­рэк­та­ваць, каб у ва­ка­ліс­таў не збі­ва­ла­ся ды­хан­не. Але ў асноў­ным усе па­пя­рэд­нія за­ўва­гі чле­наў жу­ры ўлі­ча­ны, што вель­мі ра­дуе.

Пры­ем­ная дэ­таль: у фі­наль­ным шоу 3 з 10 прад­стаў­ле­ных пе­сень пра­гу­чаць на бе­ла­рус­кай мо­ве. А вось анг­лій­скую (яе, па­вод­ле пра­ві­лаў дзі­ця­ча­га «Еў­ра­ба­чан­ня», у тэкс­це да­пус­ка­ец­ца да 25%) ра­шы­лі вы­ка­рыс­таць толь­кі двое юных ар­тыс­таў. Хто з іх най­леп­шым чы­нам прой­дзе не толь­кі ва­каль­ны і тан­ца­валь­ны, але яшчэ і псі­ха­ла­гіч­ны іс­пыт і за­ва­юе сэр­цы як пуб­лі­кі, так і пра­фе­сій­на­га жу­ры, да­ве­да­ем­ся ўжо 29 жніў­ня. Пра­мую транс­ля­цыю шоу бу­дуць вес­ці тэ­ле­ка­на­лы «Бе­ла­русь 1» і «Бе­ла­русь 24».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Да­рэ­чы

Як ста­ла вя­до­ма «Звяз­дзе», на фі­наль­ны кан­цэрт бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру на дзі­ця­чае «Еў­ра­ба­чан­не» пры­едуць прад­стаў­ні­кі Еў­ра­пей­ска­га вя­шчаль­на­га са­ю­за — за­сна­валь­ні­ка і ар­га­ні­за­та­ра між­на­род­на­га кон­кур­су. Так­са­ма па­гля­дзець, як пра­цуе бе­ла­рус­кая ка­ман­да, і пе­ра­няць во­пыт жа­да­юць прад­стаў­ні­кі Венг­рыі — гэ­тая кра­і­на яшчэ ні­ко­лі не ўдзель­ні­ча­ла ў дзі­ця­чым «Еў­ра­ба­чан­ні».

На­га­да­ем, у між­на­род­ным кон­кур­се, які ў апош­нія не­каль­кі га­доў зву­зіў уз­рос­та­выя рам­кі, мо­гуць пры­маць удзел юныя ар­тыс­ты, якім споў­ні­ла­ся не менш за 10 і не больш за 15 га­доў. Дзі­ця­чае «Еў­ра­ба­чан­не‑2014», якое прой­дзе 15 ліс­та­па­да ў го­ра­дзе Ва­ле­та (Маль­та), збя­рэ кан­кур­сан­таў як мі­ні­мум з 14 кра­ін, якія па­цвер­дзі­лі свой удзел, у тым лі­ку ўпер­шы­ню — з Іта­ліі і Чар­на­го­рыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.