Вы тут

Бе­ла­рус­кая ва­да вы­зна­чыць леп­шых


 

У За­слаўі рас­па­чаў­ся VІ чэм­пі­я­нат све­ту па вес­ла­ван­ні на бай­дар­ках і ка­ноэ ся­род сту­дэн­таў

Ад­каз­насць і за­ся­ро­джа­насць ад­чу­ва­ла­ся на тва­рах спарт­сме­наў на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця спа­бор­ніц­тваў. Так, удзель­ні­кі, се­дзя­чы на тры­бу­не, усмі­ха­лі­ся ў аб'­ек­ты­вы фо­та­ка­мер, ві­та­лі­ся са сва­і­мі ста­ры­мі зна­ё­мы­мі-са­пер­ні­ка­мі, але, ві­даць, ду­ма­лі не толь­кі пра цу­доў­ную шоу-пра­гра­му ад бе­ла­рус­кіх гас­па­да­роў. Да пер­шых па­пя­рэд­ніх за­ез­даў за­ста­ва­ла­ся лі­та­раль­на не­каль­кі га­дзін…

1Між ін­шым, як ад­зна­чыў Адам Ро­шэк, прэ­зі­дэнт Еў­ра­пей­скай аса­цы­я­цыі сту­дэнц­ка­га спор­ту, сё­лет­ні чэм­пі­я­нат па­біў рэ­корд ся­род удзель­ні­каў. Тут, пад Мінск­ам, са­бра­лі­ся 252 вес­ля­ры з 22 кра­ін. Сва­іх спарт­сме­наў у Мінск на­кі­ра­ва­лі на­ват за­акі­ян­скія Мек­сі­ка і Бра­зі­лія!

2— На гэ­ты чэм­пі­я­нат пры­еха­лі год­ныя са­пер­ні­кі. Тут ёсць за ка­го «па­хва­рэць» і на ка­го па­гля­дзець, — ка­жа адзін з лі­да­раў на­шай ка­ман­ды вес­ля­роў-бай­да­рач­ні­каў Алег Юрэ­ня, двух­ра­зо­вы чэм­пі­ён Еў­ро­пы. — На­прык­лад, за Чэ­хію вы­сту­пае Ёзэф До­стал, які сё­ле­та двой­чы пе­ра­ма­гаў на чэм­пі­я­на­це све­ту. У мац­ней­шым скла­дзе пры­еха­ла збор­ная Поль­шчы. Шмат вя­до­мых ім­ёнаў і ся­род на­шых дзяў­чат-бай­да­рач­ніц. А гэ­та і Ма­ры­на Літ­він­чук (Пал­та­ран), Воль­га Ху­дзен­ка, На­дзея Ля­пеш­ка (Па­пок), брон­за­выя пры­зёр­кі алім­пі­я­ды ў Лон­да­не, Мар­га­ры­та Ціш­ке­віч, пе­ра­мож­ца пер­шын­ства Еў­ро­пы, Са­фія Юр­чан­ка (Мі­хей­чык), ула­даль­ні­ца ся­рэб­ра­най уз­на­га­ро­ды чэм­пі­я­на­ту све­ту‑2014. Ад нас па­тра­бу­ец­ца доб­рае вы­ступ­лен­не, і мы па­спра­бу­ем зра­біць усё для гэ­та­га.

Да­рэ­чы, і ся­род ка­на­іс­таў так­са­ма бу­дзе на ка­го звяр­нуць ува­гу. За «зо­ла­та» па­зма­га­юц­ца доб­ра вя­до­мыя ай­чын­на­му ба­лель­шчы­ку Анд­рэй Баг­да­но­віч, пе­ра­мож­ца Алім­пі­я­ды ў Пе­кі­не на ка­ноэ-двой­цы на дыс­тан­цыі 1000 м, а так­са­ма Дзя­ніс Га­ра­жа, шмат­ра­зо­вы чэм­пі­ён све­ту і Еў­ро­пы.

— На гэ­тых спа­бор­ніц­твах у бе­ла­ру­саў па­да­браў­ся моц­ны склад, — за­ўва­жае Сяр­гей Ма­ка­ран­ка, чэм­пі­ён Алім­пі­я­ды ў Ры­ме‑1960 на бай­дар­цы-двой­цы. — А та­му ў на­шых спарт­сме­наў ёсць шан­цы па­тра­піць на п'е­дэс­тал.

Фі­наль­ныя за­ез­ды ад­бу­дуц­ца ў су­бо­ту і ня­дзе­лю. Па­ча­так ра­ніш­няй пра­гра­мы ў 9:00. Пры­яз­джай­це — не па­шка­ду­е­це!

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та аў­та­ра.

Мін­скі ра­ён

Эрык СЭНТ­РОН, ге­не­раль­ны сак­ра­тар Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі сту­дэнц­ка­га спор­ту (FІSU):

— Бе­ла­русь ужо ка­ля 20 га­доў з'яў­ля­ец­ца ак­тыў­ным чле­нам FІSU і ўдзель­ні­чае ў спа­бор­ніц­твах, але яшчэ ні­ко­лі не вы­сту­па­ла ў ро­лі ар­га­ні­за­та­ра. Атрым­лі­ва­ец­ца, што гэ­та ме­ра­пры­ем­ства — гіс­та­рыч­ны мо­мант. Для вес­ла­ван­ня на бай­дар­ках і ка­ноэ вель­мі важ­ны вы­со­кі ўзро­вень інф­ра­струк­ту­ры. І гэ­ты вяс­ляр­ны ка­нал ад­каз­вае ўсім еў­ра­пей­скім і су­свет­ным стан­дар­там, з'яў­ля­ец­ца леп­шай пля­цоў­кай для пра­вя­дзен­ня па­доб­на­га чэм­пі­я­на­ту. На­са­мрэч я пры­ехаў да вас не толь­кі для та­го, каб пра­кант­ра­ля­ваць і даць ацэн­ку бя­гу­ча­му чэм­пі­я­на­ту, а яшчэ і для су­стрэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі ўла­ды, аб­мер­ка­ваць да­лей­шае су­пра­цоў­ніц­тва. У пры­ват­нас­ці, маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня ў Бе­ла­ру­сі шмат­дыс­цып­лі­нар­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Та­кіх як лет­нія ці зім­нія ўні­вер­сі­я­ды. Я вы­со­ка ацэнь­ваю вы­ні­кі свай­го ві­зі­ту і спа­дзя­ю­ся, што ўжо ў блі­жэй­шы час мы вер­нем­ся да вас з ра­бо­чай гру­пай, каб прад­ста­віць поў­ны па­кет да­ку­мен­таў, не­аб­ход­ных для ар­га­ні­за­цыі ўні­вер­сі­я­ды ў на­ступ­ныя га­ды.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг