Вы тут

Ствараючы новыя міфы, або чаго не хапае Мінскаму мору


Ві­даць, так ха­це­ла­ся бе­ла­ру­сам мець улас­нае мо­ра, што яны вы­ра­шы­лі яго... пры­ду­маць. І ка­лі не цэ­лае мо­ра, то ха­ця б наз­ву. Так і ста­ла­ся, што За­слаў­скае ва­да­схо­ві­шча сён­ня больш вя­до­ма ўсім як Мін­скае мо­ра.

1

Не­вы­пад­ко­ва ме­на­ві­та гэ­ты ва­да­ём быў абра­ны для та­го, каб га­на­ро­ва звац­ца адзі­ным бе­ла­рус­кім мо­рам. Прос­та зна­хо­дзіц­ца яно ўся­го ў некалькіх чы­гу­нач­ных пры­пын­ках ад бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Та­му тра­піць сю­ды ў лю­бы се­зон, мож­на з лёг­кас­цю. На­да­ку­чы­ла га­рад­ская мі­тус­ня, бяс­кон­цыя проб­кі на да­ро­гах і на­тоў­пы ў мет­ро — са­дзіш­ся на элект­рыч­ку, хві­лін 15 за­ду­мен­на гля­дзіш у акно; пры­ехаў­шы на мес­ца, кро­чыш пе­ха­той пяць-дзе­сяць хві­лін — і вось ты ўжо ка­ля бліс­ку­чай ва­ды, пе­рай­ма­еш у пры­ро­ды яе спа­кой...

Праў­да, ле­там тут да­во­лі шмат шум­ных кам­па­ній, якія пры­во­зяць з са­бой са­мае мен­шае — скры­ню пі­ва. Та­кая ака­ліч­насць мо­жа кры­ху са­пса­ваць не­ка­му ад­па­чы­нак. Па гэ­тай пры­чы­не не­ка­то­рыя жы­ха­ры ста­лі­цы лю­бяць ез­дзіць на "сваё" мо­ра во­сен­ню ці ўзім­ку, прос­та каб па­лю­ба­вац­ца доб­рым пей­за­жам, не за­хо­дзя­чы ў ва­ду. А вяс­ной тут уво­гу­ле рай для фа­то­гра­фаў: па­чы­нае па­воль­на сы­хо­дзіць снег, з'яў­ля­юц­ца кры­гі, а не­вя­лі­кія ні­зін­кі на ўзбя­рэж­жы да­па­ма­га­юць знай­сці ўда­лы ра­курс.

Мін­ча­не рас­па­вя­да­юць, што ёсць тра­ды­цыя свят­ка­ван­ня на Мін­скім мо­ры дня на­ра­джэн­ня вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га ды­зай­не­ра Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра. І на­ват ка­лі сам ды­зай­нер на свя­та апош­нім ча­сам мо­жа і не пры­ехаць, ама­та­ры гэ­тай тра­ды­цыі ўсё ад­но ла­дзяць тут уласную пра­гра­му! Та­кім чы­нам, во­зе­ра па­сту­по­ва аб­рас­тае сва­і­мі свя­та­мі і мі­фа­ло­гі­яй.

4

З'я­ві­ла­ся ва­да­схо­ві­шча ў 1956 го­дзе — не так і даў­но. Але 50 га­доў — гэ­та ўжо гіс­то­рыя, не­вя­до­мая ма­ла­дым па­ка­лен­ням. Пры­чын ства­рэн­ня ва­да­ёма бы­ло дзве. Па-пер­шае, каб за­сце­раг­чы бе­ла­рус­кую ста­лі­цу ад па­во­дак. А па-дру­гое, Мінск па­чаў ін­тэн­сіў­на раз­ві­вац­ца, бы­лі па­бу­да­ва­ны та­кія ма­гут­ныя прад­пры­ем­ствы, як трак­тар­ны, рэ­сор­ны, аў­та­ма­біль­ны за­во­ды, якім па­трэб­на бы­ло шмат тэх­ніч­най ва­ды. Та­му і вы­ра­шы­лі ства­рыць мес­ца збо­ру ў пер­шым вы­пад­ку "ліш­няй", а ў дру­гім "не­аб­ход­най" ва­ды.

Ця­пер во­ды Мінск­ага мо­ра трап­ля­юць у ва­да­схо­ві­шча Драз­ды, ад­туль — у Кам­са­моль­скае ва­да­схо­ві­шча і за­тым ра­зы­хо­дзяц­ца для па­трэб бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Прай­шоў­шы праз не­каль­кі філь­траў ачыст­кі, сён­ня ва­да ідзе не толь­кі на тэх­ніч­ныя мэ­ты, але і не­па­срэд­на ў ква­тэ­ры га­ра­джан.

3

Праз дзе­сяць га­доў пас­ля ства­рэн­ня ва­да­ёма бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не пра бу­даў­ніц­тва яшчэ ад­на­го ва­да­схо­ві­шча — Ві­лей­ска­га. Ця­пер яно з'яў­ля­ец­ца са­мым буй­ным у Бе­ла­ру­сі і па па­ме­рах ус­ту­пае толь­кі са­ма­му вя­лі­ка­му пры­род­на­му ва­да­ёму — во­зе­ру На­рач. А За­слаў­скае ва­да­схо­ві­шча, у сваю чар­гу, так­са­ма до­сыць вя­лі­кае для Бе­ла­ру­сі, з'яў­ля­ец­ца дру­гім па па­ме­рах пас­ля Ві­лей­ска­га. Абод­ва ва­да­ёмы злу­чае ка­нал, і ра­зам яны ства­ра­юць Ві­лей­ска-Мін­скую вод­ную сіс­тэ­му, асноў­нае пры­зна­чэн­не якой — за­бяс­печ­ваць па­трэ­бы ста­лі­цы ў чыс­тай ва­дзе.

Але вер­нем­ся да са­мо­га Мінск­ага мо­ра. Яшчэ ад­ной ці­ка­він­кай, пры­ваб­най для ту­рыс­таў, мож­на на­зваць рэ­гу­ляр­нае кур­сі­ра­ван­не цеп­ла­хо­да. У цёп­лую па­ру го­да лю­бы ах­вот­ны мо­жа па­тра­піць на борт суд­на і ака­зац­ца ў "ад­кры­тым мо­ры" — не та­кая рас­паў­сю­джа­ная, між ін­шым, у Бе­ла­ру­сі за­ба­ва.

Ка­пі­тан цеп­ла­хо­да "Ві­лія" Ры­гор Та­бу­лін рас­ка­заў, што на Мінск­ам мо­ры ёсць 5 асоб­ных пля­жаў (за апош­нім, аказ­ва­ец­ца, зна­хо­дзіц­ца яшчэ адзін — ну­дысц­кі). Пя­ты пляж доб­ра аб­ста­ля­ва­ны. Ёсць ка­вяр­ня, зда­юц­ца на­пра­кат не­ка­то­рыя пры­ла­ды для лет­ня­га ад­па­чын­ку. Не на ўсе пля­жы ўдас­ца тра­піць ад чы­гу­нач­на­га пры­пын­ку "Мін­скае мо­ра". Да не­ка­то­рых больш зруч­на да­брац­ца на сва­ім аў­та­ма­бі­лі. Для гэ­та­га з МКАД, не­па­да­лёк ад Жда­но­ві­чаў, трэ­ба ехаць у на­прам­ку "Кры­ні­ца" (гля­дзець ука­заль­нік з ад­па­вед­ным над­пі­сам).

3.1

Вар­та пры­га­даць і вост­раў ка­хан­ня, які ёсць тут, — што ні ка­жы, як у са­праўд­ным мо­ры! Тра­піць на яго мож­на, пра­гуль­ва­ю­чы­ся па пан­тон­ным мос­це (або, з вет­ры­кам, на цеп­ла­хо­дзе).

Ры­гор Та­бу­лін ад­зна­чыў так­са­ма, што ў гэ­тым ва­да­ёме вод­зяц­ца ўсе ві­ды рач­ных рыб, а так­са­ма ра­кі — бо ва­да тут вель­мі чыс­тая, у ёй ня­ма хі­міч­ных рэ­чы­ваў. Лю­бяць гэ­тае мес­ца і са­мыя роз­ныя птуш­кі: чай­кі, кач­кі, ле­бе­дзі, на­ват аль­бат­ро­сы і чор­ныя бак­ла­ны. Та­му да­лё­ка ехаць не трэ­ба, каб іх уба­чыць.

На ва­да­схо­ві­шчы рэ­гу­ляр­на ла­дзяц­ца спа­бор­ніц­твы па па­рус­ным спор­це. Най­больш ак­тыў­ныя асо­бы мо­гуць і са­мі па­спра­ба­ваць спра­віц­ца з па­рус­ні­кам. Узім­ку да ва­шых па­слуг — лы­жы з па­ра­шу­там, якія едуць па лё­дзе!

Ча­го не ха­пае Мінск­аму мо­ру — дык гэ­та ці­ка­вых ле­генд, аху­та­ных та­ям­ні­цай. Ша­ноў­ныя чы­та­чы, ве­ра­год­на, трэ­ба да­па­маг­чы адзі­на­му бе­ла­рус­ка­му "мо­ру" іх зай­мець?.. Да­сы­лай­це свае пра­па­но­вы на ад­рас "Звяз­ды" з па­зна­кай "Ле­ген­да пра Мін­скае мо­ра" (у "Ігу­мен­скі тракт").

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фота аўтара.

Мін­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».