Вы тут

Керамічнае Крэва


Пер­шы ке­ра­міч­ны фес­ты­валь прой­дзе ка­ля сцен Крэў­ска­га зам­ка 23 жніў­ня. У ста­ра­жыт­ным мяс­тэч­ку збя­руц­ца леп­шыя ке­ра­міс­ты Бе­ла­ру­сі: ча­ка­ец­ца, што ўдзел пры­ме не менш за 30 май­строў. Ве­ра­год­на, пры­едуць так­са­ма ўкра­ін­скія ўмель­цы.

Ар­га­ні­за­та­ры па­зі­цы­я­ну­юць «Фэст ке­ра­мі­кі» як но­вую куль­тур­на-ту­рыс­тыч­ную па­дзею, свя­та, пры­све­ча­нае ча­ты­ром сты­хі­ям. Тут мож­на бу­дзе ўба­чыць і са­мо­му пры­няць удзел у дзей­стве, пад­час яко­га зям­ля і ва­да з да­па­мо­гай агню і па­вет­ра пе­ра­тво­рац­ца ў ары­гі­наль­ныя ке­ра­міч­ныя вы­ра­бы.

У пра­гра­ме фес­ты­ва­лю — кір­маш ке­ра­міч­ных вы­ра­баў. На ім мож­на бу­дзе на­быць по­суд, кар­ці­ны, су­ве­ні­ры і ін­шыя вы­ра­бы з глі­ны. Пра­па­ну­ец­ца паў­дзель­ні­чаць у май­стар-кла­сах не толь­кі па ке­ра­мі­цы, але і ся­рэд­ня­веч­ных тан­цах. За­пла­на­ва­ны рэ­кан­струк­цыі ся­рэд­ня­веч­ных ба­ёў, твор­чыя кон­кур­сы, вы­ступ­лен­ні тан­ца­валь­ных і му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў з Ві­цеб­ска і Мін­ска. Пра­ду­гле­джа­ны гуль­ня­выя, за­баў­ляль­на-па­зна­валь­ныя і спар­тыў­ныя пра­гра­мы для дзя­цей і да­рос­лых. На фес­ты­ва­лі вы­сту­піць так­са­ма на­род­ны тэ­атр-бат­лей­ка з Мін­ска.

Для ах­вот­ных вы­пра­ба­ваць сваю моц бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на страль­ба з лу­ка, пе­ра­цяг­ван­не лі­ны, тан­цы, ка­ра­го­ды, на­род­ныя гуль­ні. Бе­ла­рус­кае сту­дэнц­кае эт­на­гра­фіч­нае та­ва­рыст­ва пра­па­нуе гас­цям і ўдзель­ні­кам фес­ты­ва­лю па­тан­ца­ваць на эт­на-фолк-дыс­ка­тэ­цы.

Тут жа на свя­точ­най пля­цоў­цы ар­га­ні­за­та­ры пла­ну­юць ад­крыць ка­вяр­ню ў на­род­ным сты­лі, дзе мож­на бу­дзе па­каш­та­ваць хлеб, квас, раз­ма­ля­ва­ныя пер­ні­кі і мно­гае ін­шае.

Яшчэ ад­на ці­ка­вост­ка дзеі — маг­чы­масць на за­прэ­жа­ных конь­мі ка­лё­сах здзейс­ніць гіс­та­рыч­ную эк­скур­сію па мяс­тэч­ку Крэ­ва. Яно ад­мет­нае тым, што тут на ру­бя­жы ХІ­ІІ — XІV ста­год­дзяў вя­лі­кі князь Ге­ды­мін і яго сын Аль­герд па­бу­да­ва­лі за­мак, які пас­ля стаў мес­цам най­важ­ней­шых гіс­та­рыч­ных па­дзей. У су­та­рэн­нях зам­ка па за­га­дзе кня­зя Ягай­лы быў за­бі­ты яго са­пер­нік і асноў­ны прэ­тэн­дэнт на ве­лі­ка­кня­жац­кі па­сад князь Кей­стут. А ў 1385 го­дзе ў гэ­тым за­мку бы­ла пад­пі­са­на Крэў­ская унія — да­га­вор аб аб'­яд­нан­ні Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га і Ка­ра­леў­ства Поль­ска­га пад ула­дай ка­ра­ля Ягай­лы.

Варвара ГОМАН

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.