Вы тут

«Пра­лка», адап­та­ва­ная для сель­скай мяс­цо­вас­ці


 

або Чым пры­ваб­лі­ва­юць ай­чын­ныя вы­твор­цы.

Да­вай­це зой­дзем у ста­ліч­ны ЦУМ і па­гля­дзім на ім­парт­аза­мя­шчаль­ныя та­ва­ры, так бы мо­віць, ва ўпор. Пач­нем з ад­дзе­ла бы­та­вой тэх­ні­кі.

Тэ­ле­ві­за­ры

3Ад­ра­зу кі­да­ец­ца ў во­чы апош­няя рас­пра­цоў­ка ай­чын­на­га вы­твор­цы — 50‑дзюй­мо­вы ЖК-тэ­ле­ві­зар з па­ра­мет­ра­мі Full HD і функ­цы­яй «Smart TV». Па сло­вах пра­даў­ца, усё пра­цуе вель­мі хут­ка і якас­на. Ца­на ні­жэй за за­меж­ныя ана­ла­гі пры­клад­на на міль­ён руб­лёў. «Ён ні­чым не гор­шы за ім­парт­ны», — пе­ра­кон­вае кан­суль­тант. Як па­ве­дам­ляе вы­твор­ца, асноў­ны ры­нак для гэ­та­га тэ­ле­ві­за­ра, акра­мя бе­ла­рус­ка­га, — Ра­сія і Ка­зах­стан. Гэ­та рын­кі, якія раз­ві­ва­юц­ца, а зна­чыць, там мож­на за­няць лі­дар­скія па­зі­цыі. Пра­да­дзе­на ка­ля 1000 штук з па­чат­ку го­да. Ім­парт­аза­мя­шчэн­не пе­ра­рас­ло ў экс­парт.

Праль­ныя ма­шы­ны

Кан­суль­тант па­каз­вае на­він­ку: за­груз­ка — ад 5 да 7 кг, па­вя­лі­ча­ны люк для зруч­нас­ці. Мае энер­га­эфек­тыў­насць «А+». У вы­ні­ку спа­жы­вец бу­дзе эка­но­міць да 30% энер­гіі. Ёсць яшчэ ма­шы­ны з за­груз­кай 7 кг і кла­сам энер­га­збе­ра­жэн­ня «А++» — эка­но­мія да 50% элект­ра­энер­гіі пад­час мыц­ця бя­ліз­ны. У на­він­цы — 16 стан­дарт­ных пра­грам плюс 10 да­дат­ко­вых. Свят­ло­ды­ёд­ная пад­свет­ка і но­вы ды­зайн. «Ад­на­ча­со­ва гэ­тая праль­ная ма­шы­на адап­та­ва­на для пра­цы ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, дзе на­пруж­ван­не не­ста­біль­нае. Ёсць аба­ро­на ад пе­ра­па­даў на­пруж­ван­ня», — пе­ра­лі­чвае пе­ра­ва­гі пра­да­вец. Ёсць так­са­ма рэ­жым нач­но­га мыц­ця. У Бе­ла­ру­сі, вя­до­ма, гэ­та па­куль што не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца, але ў Ра­сіі ўжо жы­вуць па двух лі­чыль­ні­ках: элект­ра­энер­гія ўна­чы тан­ней. Плюс тры га­ды поў­на­га сэр­ві­су.

Ха­ла­дзіль­ні­кі

Ма­ла вы­твор­цаў ро­біць столь­кі ко­ле­ра­вых ра­шэн­няў — чыр­во­ныя, зя­лё­ныя, мок­ры ас­фальт… Па­куп­нік мо­жа па­да­браць ко­лер пад кух­ню, бо тэх­ні­ка сён­ня — гэ­та эле­мент ды­зай­ну. Акра­мя та­го, на­рэш­це вы­пус­ка­юц­ца ха­ла­дзіль­ні­кі з сіс­тэ­май «No Frost» і дыс­плэ­ем. Там вы­стаў­ля­юц­ца рэ­жы­мы і ёсць га­дзін­нік, што для кух­ні вель­мі зруч­на. Так­са­ма пра­па­ну­ец­ца ха­ла­дзіль­нік з «ну­ля­вой зо­най», дзе ўста­ля­ва­на тэм­пе­ра­ту­ра ап­ты­маль­ная для за­ха­ван­ня мя­са ці ры­бы, каб на­но­ва не за­ма­рож­ваць, ка­лі не ўсё бы­ло вы­ка­ры­ста­на.

Муль­ты­вар­кі

Мае поў­нае сэн­сар­нае кі­ра­ван­не. 16 пра­грам. Прын­цы­по­вае ад­роз­нен­не ад кан­ку­рэн­таў — у кам­плек­це да­дат­ко­вая ке­ра­міч­ная ча­ша, якая, да­рэ­чы, каш­туе яшчэ 200–300 ты­сяч. Ха­ця па ца­не муль­ты­вар­ка тан­ней­шая, чым ана­ла­гі, і без улі­ку кош­ту да­дат­ко­вай ча­шы.

Пад­гуз­ні­кі

Пя­рой­дзем у «Дзі­ця­чы свет». Бе­ла­рус­кія пад­гуз­ні­кі на­са­мрэч тан­ней­шыя. Вось і ней­кая жан­чы­на ўзя­ла вя­лі­кую упа­коў­ку — ві­даць, ужо не пер­шы раз. «Гэ­та для на­шай кра­і­ны не но­вы та­вар. Ад­нак ай­чын­ныя пад­гуз­ні­кі з'я­ві­лі­ся ў 2012 го­дзе. Паў­та­ра го­да на рын­ку, — га­во­рыць Іван Чор­ны, на­мес­нік ды­рэк­та­ра ЗПВУП «Бел­Эм­са». — Спа­чат­ку бы­ло цяж­ка, але ця­пер усё доб­ра. За 6 ме­ся­цаў 2014 го­да мы 45% пра­дук­цыі ад­гру­зі­лі ў Кі­тай, 25% — за­ста­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі. Ас­тат­няе пай­шло ў ін­шыя кра­і­ны. Я лі­чу, што бе­ла­рус­кі па­куп­нік аца­ніў якасць пад­гуз­ні­каў і да­вя­рае нам, бо на­ша пра­дук­цыя вы­раб­ля­ец­ца на вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным італь­ян­скім аб­ста­ля­ван­ні. Усю сы­ра­ві­ну мы за­куп­ля­ем. Якасць ні­чым не ўсту­пае кан­ку­рэн­там, а кошт ні­жэй­шы».

Гуль­ні

Зна­ё­мая фор­ма, але з но­вай наз­вай. Гуль­ні, якія ра­ней вы­раб­ля­лі­ся вы­ключ­на за мя­жой і да нас пры­хо­дзі­лі толь­кі з рус­кім пе­ра­кла­дам з Ра­сіі, ця­пер мы вы­раб­ля­ем са­мі. Ня­дрэн­на. Тым больш, што яны і не та­кія да­ра­гія, як ім­парт­ныя. Ус­ту­па­ем толь­кі ў пра­па­но­ве. Пе­ра­лік гуль­няў не та­кі вя­лі­кі, каб за­да­во­ліць лю­бы густ. На­прык­лад, я знай­шоў по­бач са­мую прос­тую і звы­чай­ную гуль­ню, якую за сваю гіс­то­рыю пры­ду­ма­ла ча­ла­вец­тва, — ве­жа. Па­мя­та­е­це, гэ­та ка­лі ­бу­ду­ец­ца ве­жа з вя­лі­кай коль­кас­ці ма­лень­кіх драў­ля­ных бру­соч­каў, а по­тым кож­ны цяг­не адзін зні­зу і кла­дзе на­верх. І так па­куль ве­жа не ўпад­зе. Дык вось, я не ўба­чыў та­кой гуль­ні ай­чын­най вы­твор­час­ці (ха­ця што там ра­біць?) — толь­кі фін­ская за, страш­на ска­заць, 260 ты­сяч руб­лёў.

Сы­ры

І зой­дзем яшчэ па да­лі­ка­тэ­сы. Сыр з бла­кіт­най плес­няй. Ма­ца­рэ­ла. Не хва­люй­це­ся — усё гэ­та на­шай вы­твор­час­ці. На­ву­чы­лі­ся ўжо. Між ін­шым, у аб'­ёме про­да­жаў ім­парт­ныя сы­ры зай­ма­юць не больш за 4%. На­шы вы­твор­цы за­сво­і­лі но­выя тэх­на­ло­гіі вы­твор­час­ці шэ­ра­гу ра­соль­ных і мяк­кіх сы­роў. Асар­ты­мент вель­мі шы­ро­кі.

Ян­ка ІВА­НОЎ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.