4 верасня мужчынская зборная Беларусі па футболе правядзе на «Барысаў-Арэне» таварыскі матч з камандай Таджыкістана.
Але сустрэча адметная не толькі тым, што з'яўляецца апошнім штрышком у падрыхтоўцы падапечных Георгія Кандрацьева да кваліфікацыі першынства Еўропы‑2016, якое прыме Францыя. Як паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, усе атрыманыя ад продажу сродкі накіруюць у спецыяльную агульаадукацыйную школу-інтэрнат № 7 г. Мінска для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Дарэчы, кошт квіткоў на гэты матч сімвалічны — 20 тысяч рублёў. Гульня пачнецца ў 19:00.
Тарас ШЧЫРЫ.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.