Вы тут

Не даць ска­ціц­ца па на­хі­ле


Па­тэн­цы­яль­на не­бяс­печ­ныя сем'і на Ма­гі­лёў­шчы­не вы­яў­ля­юць на­ват з да­па­мо­гай... су­се­дзяў

У Бабруйскім раёне пра­фі­лак­ты­кай уз­нік­нен­ня са­цы­яль­на-не­бяс­печ­ных сі­ту­а­цый зай­ма­юц­ца ад­на­ча­со­ва амаль усе прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай ула­ды.

— Ня­дбай­ных жы­ха­роў ад­ра­зу ж па­пя­рэдж­ва­ем, а ка­лі яны не ра­зу­ме­юць па-доб­ра­му, пры­ма­ем ме­ры. Вель­мі шмат ка­рыс­най ін­фар­ма­цыі па­ве­дам­ля­юць на­шы ста­рас­ты. Яны ж кож­на­га жы­ха­ра сва­ёй вёс­кі ве­да­юць, як са­мо­га ся­бе. Пра­цу­ем у скла­дзе гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы па­рад­ку, пра­во­дзім вы­яз­ныя па­ся­джэн­ні, су­мес­на з су­пра­цоў­ні­ка­мі МНС тлу­ма­чым, якія мо­гуць быць на­ступ­ствы па­ру­шэн­ня за­ко­наў, — рас­каз­вае стар­шы­ня Баб­руй­ска­га раённага Са­ве­та дэпутатаў Аляк­сандр Емяль­я­наў.

На тэ­ры­то­рыі, якую ку­ры­руе цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня Баб­руй­ска­га ра­ё­на, 11 сель­са­ве­таў. Лю­дзі роз­ныя. Ха­пае і тых, хто п'е, не пра­цуе, крыў­дзіць бліз­кіх. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца сем'­ям, дзе вы­хоў­ва­юц­ца не­паў­на­лет­нія дзе­ці. І та­кіх, якія вы­клі­ка­юць за­кла­по­ча­насць, больш за 80.

— Но­выя са­цы­яль­на не­бяс­печ­ныя сем'і звы­чай­на вы­яў­ля­юц­ца пад­час пра­вя­дзен­ня на­шых су­мес­ных з ін­шы­мі за­ці­каў­ле­ны­мі служ­ба­мі рэй­даў і ак­цый на­кшталт «Сям'я без гвал­ту», «Бяс­печ­нае су­сед­ства», — рас­па­вя­дае ды­рэк­тар цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Баб­руй­ска­га ра­ё­на Тац­ця­на Та­ра­се­віч. — Ка­лі пра­во­дзім пла­на­выя аб­сле­да­ван­ні ўмоў пра­жы­ван­ня гра­ма­дзян, усім без вы­клю­чэн­ня раз­да­ём бук­ле­ты па пра­фі­лак­ты­цы да­маш­ня­га гвал­ту, з ін­фар­ма­цы­яй аб ад­каз­нас­ці баць­коў за не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, з ка­рыс­ны­мі па­ра­да­мі аб мір­ным вы­ра­шэн­ні кан­флік­таў і ін­шых спрэч­ных сі­ту­а­цый. Тлу­ма­чым лю­дзям, як атры­маць тую ж ад­рас­ную да­па­мо­гу, юры­дыч­ную кан­суль­та­цыю. Імк­нём­ся да­сту­кац­ца да тых, хто зло­ўжы­вае ку­ры­вам, га­рэл­кай. Рас­каз­ва­ем, што ад­бы­ва­ец­ца з ча­ла­ве­кам пад­час ужы­ван­ня нар­ко­ты­каў і спай­су. І на­ват ка­лі толь­кі адзін ці два ча­ла­ве­кі па­чу­юць нас, плён ад та­кой пра­фі­лак­ты­кі ёсць.

Ад ня­дбай­ных су­се­дзяў мож­на ча­каць ча­го за­ўгод­на. Ме­на­ві­та ў іх да­мах час­цей за ўсё ад­бы­ва­юц­ца па­жа­ры і гі­нуць лю­дзі. Ры­зы­ку­юць і тыя, хто жы­ве по­бач. Каб па­пя­рэ­дзіць на­ступ­ствы па­тэн­цый­най не­бяс­пе­кі, у та­кіх да­мах за дзяр­жаў­ны кошт уста­наў­лі­ва­юц­ца аў­та­ном­ныя апа­вя­шчаль­ні­кі, пры­вод­зяц­ца ў ад­па­вед­насць з па­тра­ба­ван­ня­мі пра­вод­ка і печ­кі.

— Сё­ле­та больш за 44 міль­ё­ны руб­лёў пай­шло на ра­монт пяч­но­га аб­ста­ля­ван­ня для 7 шмат­дзет­ных сем'­яў, — пад­во­дзіць вы­ні­кі за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Баб­руй­ска­га ра­ё­на Люд­мі­ла Ла­піц­кая. — Яшчэ двум ад­на­ві­лі элект­ра­пра­вод­ку на 14 міль­ё­наў. Звыш 2 міль­ё­наў руб­лёў вы­дат­ка­ва­на на ўста­ля­ван­не аў­та­ном­ных апа­вя­шчаль­ні­каў — так­са­ма для 17 шмат­дзет­ных сем'­яў. Мож­на і да­лей пе­ра­ліч­ваць, але сэнс у тым, што ро­біц­ца ўсё для та­го, каб у пер­шую чар­гу за­сце­раг­чы гэ­тых лю­дзей.

Сем'­ям, якія пад­па­да­юць пад дзе­ян­не На­цы­я­наль­най пра­гра­мы дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі, да­па­ма­га­юць з на­быц­цём пра­дук­таў і ін­шых рэ­чаў. Ма­ла­за­бяс­пе­ча­ным прад­стаў­ля­ец­ца маг­чы­масць атры­маць ад­рас­ную да­па­мо­гу. На яе мо­гуць прэ­тэн­да­ваць тыя, у ка­го ся­рэд­не­га­да­вы да­ход на ад­на­го чле­на сям'і скла­дае менш за 1 343 420 руб­лёў (БПМ на 1 жніў­ня). Але ка­лі, на­прык­лад, адзін з баць­коў не пра­цуе, аб гэ­тай да­па­мо­зе мож­на толь­кі ма­рыць. На­ват ка­лі яна па­трэб­на як па­вет­ра. Ра­за­вую да­па­мо­гу мож­на атры­маць па лі­ніі МНС — каб лік­ві­да­ваць па­жа­ра­не­бяс­печ­ную сі­ту­а­цыю. Але да­юць яе не лай­да­кам, а тым, хто ін­шай маг­чы­мас­ці знай­сці гро­шы на гэ­тыя мэ­ты не мае.

У са­вец­кія га­ды бы­ла ад­каз­насць за дар­ма­ед­ства, а за­раз гэ­та­га вель­мі не ха­пае, — лі­чыць стар­шы­ня рай­са­ве­та Аляк­сандр Емяль­я­наў. — Ка­лі ча­ла­век бу­дзе чымсь­ці за­ня­ты, у яго не за­ста­нец­ца ча­су на роз­ныя глуп­ствы.

Але ка­лі ў го­ра­дзе ёсць умо­вы для та­го, каб змя­ніць свой лад жыц­ця, то на вёс­цы зра­біць гэ­та цяж­ка. Там і з пра­цай праб­ле­мы, і за­роб­кі не­вя­лі­кія, і ўмоў для ад­па­чын­ку ня­шмат. Вось і кі­да­ец­ца на­род ва ўсе цяж­кія, а па­ку­ту­юць ад гэ­та­га дзе­ці.

— Больш за чвэрць сем'­яў з лі­ку са­цы­яль­на-не­бяс­печ­ных — шмат­дзет­ныя, — ка­жа Люд­мі­ла Ла­піц­кая. — Ёсць у нас ад­на ма­ці, якая, зда­ец­ца, і дом пры­бі­рае, і дзя­цей да­гля­дае, але па­ста­ян­на­га су­жэн­ца ў яе ня­ма. У ха­це вель­мі бед­на, чар­го­вы су­жы­цель п'е і пе­ры­я­дыч­на скан­да­ліць. Але жан­чы­на ча­мусь­ці тры­ма­ец­ца за яго. У ін­шых сем'­ях муж­чы­ны ез­дзяць на за­роб­кі ў Ра­сію ці Мінск. Па­куль іх ня­ма, усё ці­ха. А як вяр­та­юц­ца да­до­му, па­чы­на­юц­ца п'ян­кі ды свар­кі. Мы з імі пра­во­дзім тлу­ма­чаль­ную раз­мо­ву, але мір у сям'і па­нуе не доў­га.

Га­лоў­ная пры­чы­на ўсіх праб­лем — гэ­та, вя­до­ма, га­рэл­ка.

— Ёсць у нас баць­ка, які адзін вы­хоў­вае тра­іх дзя­цей, — ка­жа Люд­мі­ла Ва­лян­ці­наў­на. — І на пра­цы ў яго ні­вод­най за­ўва­гі. Але ка­лі па­чы­нае піць — усё ідзе на­ўска­сяк.

Са­цы­яль­ная служ­ба не­ад­ной­чы да­па­ма­га­ла лю­дзям па­зба­віц­ца ад шкод­най звыч­кі. Але, на жаль, не ва ўсіх гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца. У цэнт­ры ўспом­ні­лі ма­ці, якая праз вы­піў­ку стра­ці­ла дзя­цей. І та­кіх, як яна, не адзін дзя­ся­так. «Пры­хо­дзіц­ца не­ка­то­рым са­дзей­ні­чаць і ў по­шу­ках пра­цы, — удак­лад­няе Люд­мі­ла Ла­піц­кая. — Але та­кія лю­дзі доў­га ні­дзе не за­трым­лі­ва­юц­ца».

Са­мі аса­цы­я­лы ся­бе та­кі­мі не лі­чаць, а та­му ў дзярж­служ­бу па да­па­мо­гу не звяр­та­юц­ца. Тое, што ў той ці ін­шай сям'і не ўсё доб­ра, вы­яў­ля­юць і псі­хо­ла­гі.

— Ад­ной­чы да нас прый­шла ма­ці, дач­ка якой па­ча­ла спа­жы­ваць спайс, — рас­па­вя­дае псі­хо­лаг цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Баб­руй­ска­га ра­ё­на Тац­ця­на Бы­бач­кі­на. — А по­тым прый­шла ра­зам з дзяў­чы­най. За­раз у гэ­тай сям'і ўсё доб­ра, скла­да­ны пе­ры­яд уда­ло­ся пе­ра­жыць. І ўсё дзя­ку­ю­чы ма­ці, якая свое­ча­со­ва звяр­ну­ла­ся па да­па­мо­гу.

Нель­га на­зі­раць моўч­кі, ка­лі ча­ла­век гі­не, лі­чаць у са­цы­яль­най служ­бе. Трэ­ба біць ва ўсе зва­ны. Сац­ра­бот­ні­кі ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі з сан­служ­бы за­пра­ша­юць лю­дзей на свае ме­ра­пры­ем­ствы па пра­фі­лак­ты­цы стрэ­саў, су­іцы­даў і ўжы­ван­ня нар­ко­ты­каў. Пра­цу­юць не толь­кі з мо­лад­дзю, але на­ват з дзя­ду­ля­мі і ба­бу­ля­мі. Яны ж так­са­ма мо­гуць па­пя­рэ­дзіць сва­іх уну­каў, пе­ра­сце­раг­чы іх ад не­бяс­печ­на­га кро­ку.

Ін­шая спра­ва, ка­лі сам ча­ла­век не мае жа­дан­ня вы­пра­віц­ца...

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.