Вы тут

Пілотны выпуск "Бярозкі" - ужо хутка!


Сябры! Са студзеня 2015 года плануецца выпуск часопіса “Бярозка” як самастойнага выдання ў адноўленай версіі.

Паводле распрацаванай канцэпцыі... выданне набывае характар... Лепш не так. Часопіс «Бярозка» ствараецца не толькі для тых, хто сябруе з мастацкім словам і марыць зрабіцца пісьменнікам. «Бярозка» — для кожнага. Яна вучыць (нават таму, як чытаць белліт, каб падабалася, уяўляеш?) і забаўляе (цікавосткамі рознымі, «Гатавальняй» таксама...), знаёміць з равеснікамі (тымі, хто нечага ўжо дасягнуў) і арыгінальнымі жыццёвымі праявамі (тыпу супермесяца ці белых варон), папулярызуе самыя розныя галіны навукі і дапамагае вырашаць падлеткавыя праблемы. Інакш кажучы, дазваляе праводзіць час займальна і з карысцю.

Аб’ём выдання — 48 старонак (не так і шмат: па 1,54838709677419354 старонкі чытання на дзень, калі расцягваць на цэлы месяц).

Каляровае.

І ў гэтым месяцы спецыяльна да Дня Беларускага пісьменства выйдзе “пілотны” нумар. Пагартаць яго можна будзе або ў “Маладосці”, або на яе сайце. Літаральна пагартаць. Абяцаем.

Дарэчы калі ты школьнік або настаўнік, то падпіска для цябе льготная — арыентуйся на індэкс 748794.

Сустрэнемся?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.