Вы тут

Школь­нае адзен­не з под­ыу­ма!


 

У рам­ках агуль­на­га­рад­ско­га кір­ма­шу «Пры­ві­тан­не, шко­ла!» 23 жніў­ня тры ста­ліч­ныя ўні­вер­ма­гі («ГУМ», «ЦУМ» і «Бе­ла­русь») ар­га­ні­зу­юць дэ­ман­стра­цыі та­ва­раў да школь­на­га се­зо­на.

Ка­ля кож­на­га з уні­вер­ма­гаў уста­но­вяць па под­ыу­ме, на якіх бу­дуць прад­стаў­ле­ны ма­дэ­лі адзен­ня, абут­ку і га­лан­та­рэі для школь­ні­каў, а так­са­ма ар­га­ні­зу­юць кан­цэрт­ную пра­гра­му, па­ве­да­мі­лі ў га­лоў­ным упраў­лен­ні спа­жы­вец­ка­га рын­ку Мін­гар­вы­кан­ка­ма. У што­га­до­вым ме­ра­пры­ем­стве возь­муць удзел так­са­ма ар­га­ні­за­цыі-вы­твор­цы, ганд­лё­выя ар­га­ні­за­цыі не­хар­чо­вай і хар­чо­вай се­так, прад­пры­ем­ствы гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, шэ­раг спе­цы­я­лі­за­ва­ных крам. На кір­ма­шы бу­дуць прад­стаў­ле­ны апош­нія на­він­кі пра­дук­цыі і леп­шыя ўзо­ры для дэ­ман­стра­цыі, рэ­кла­мы і про­да­жу ў роз­ні­цу: адзен­не і абу­так дзе­ла­во­га сты­лю ад ай­чын­ных вы­твор­цаў, школь­на-пісь­мо­выя і кан­цы­ляр­скія та­ва­ры, спар­тыў­ны ін­вен­тар і ін­шае. Каб ак­ты­ві­за­ваць про­даж та­ва­раў для школь­ні­каў, у рам­ках кір­ма­шу бу­дуць пра­во­дзіц­ца роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы па сты­му­ля­цыі спа­жы­вец­ка­га по­пы­ту: ак­цыі, зніж­кі, уру­чэн­не па­да­рун­каў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.