Вы тут

Суд пры­знаў бы­лую ма­ці ві­на­ва­тай у са­ма­ўпраў­стве


 

«Звяз­да» пра­цяг­вае рас­каз­ваць пра па­дзеі ва­кол бы­ло­га дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Вік­та­ра і Іры­ны Моц­ных з Клі­ма­ві­чаў

Аб тым, якая тра­ге­дыя ад­бы­ла­ся ў гэ­тым ма­лень­кім ра­ён­ным цэнт­ры Ма­гі­лёў­шчы­ны, га­зе­та па­ве­дам­ля­ла ў ну­ма­ры ад 7 жніў­ня. І вось но­выя пад­ра­бяз­нас­ці гэ­тай сум­най гіс­то­рыі.

На­га­да­ем, 12 лі­пе­ня Клі­ма­віц­кі рай­вы­кан­кам пры­няў ра­шэн­ні аб спы­нен­ні дзе­ян­ня дзі­ця­ча­га до­ма і вы­зва­лен­ні Іры­ны Моц­най ад вы­ка­нан­ня аба­вяз­каў ма­ці-вы­ха­ва­це­ля. Але жан­чы­на па­лі­чы­ла гэ­тае ра­шэн­не не­аб­грун­та­ва­ным, у вы­ні­ку ча­го яе аб­ві­на­ва­ці­лі ў са­ма­ўпраў­стве. Мяс­цо­вым РА­УС у суд бы­лі на­кі­ра­ва­ны ма­тэ­ры­я­лы спра­вы аб пра­ва­па­ру­шэн­ні, пра­ду­гле­джа­ным ар­ты­ку­лам 23.39 Ко­дэк­са аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях.

Як па­ве­да­мі­ла суд­дзя Клі­ма­віц­ка­га су­да Іры­на Гу­ры­но­віч, жан­чы­на аб­ві­на­вач­ва­ла­ся ў тым, што, ве­да­ю­чы аб ра­шэн­ні рай­вы­кан­ка­ма аб спы­нен­ні функ­цы­я­на­ван­ня дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу і ска­са­ван­ні з ёю да­га­во­ра аб умо­вах вы­ха­ван­ня і ўтры­ман­ня дзя­цей, пра­цяг­ва­ла з 12 па 25 лі­пе­ня са­ма­воль­на вы­кон­ваць сваё мер­ка­ва­нае пра­ва на вы­ха­ван­не і ўтры­ман­не. Ра­ён­ны суд пры­знаў Іры­ну Моц­ную ві­на­ва­тай і пад­верг ад­мі­ніст­ра­цый­на­му спаг­нан­ню ў вы­гля­дзе штра­фу ў па­ме­ры 5 ба­за­вых ве­лі­чынь — 750 ты­сяч руб­лёў.

Але спра­ва на гэ­тым не за­кан­чва­ец­ца. Як па­ве­да­міў на­чаль­нік Клі­ма­віц­ка­га РА­УС Сяр­гей Мыш­коў­скі, у між­ра­ён­ны ад­дзел След­ча­га Ка­мі­тэ­та РБ на­кі­ра­ва­ны ма­тэ­ры­я­лы для да­чы пра­ва­вой ацэн­кі па фак­це ака­зан­ня су­пра­ціў­лен­ня Іры­ны Моц­най і яе сы­ноў су­пра­цоў­ні­кам мі­лі­цыі, ка­лі імі бы­ло пра­па­на­ва­на прай­сці ў РА­УС для раз­бо­ру. «Жан­чы­на па­він­на бы­ла пе­ра­даць дзя­цей ор­га­нам апе­кі, а яна гэ­та­га не зра­бі­ла ды яшчэ спра­ба­ва­ла ку­дысь­ці іх вы­вез­ці», — па­тлу­ма­чыў ён. Яшчэ ад­на спра­ва, ма­тэ­ры­я­лы якой рай­ад­дзел на­кі­ра­ваў у СК, да­ты­чыц­ца фак­таў пры­чы­нен­ня Іры­най Моц­най ця­лес­ных па­шко­джан­няў пры­ём­най да­чцэ.

На­чаль­нік ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Клі­ма­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Глу­ша­ко­ва па­ве­да­мі­ла, што ўсе шас­цё­ра не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, якія ра­ней бы­лі на вы­ха­ван­ні Іры­ны Моц­най, зна­хо­дзяц­ца ў спры­яль­ных для іх умо­вах. Сёст­ры Алі­на і Яна Про­ха­ра­вы пе­ра­да­дзе­ны пад апе­ку іх ба­бу­лі, ас­тат­нія жы­вуць па­куль у пры­ём­ных баць­коў у SОS-вёс­цы ў Ма­гі­лё­ве. Але Са­ша Пу­га­чоў з 1 ве­рас­ня пе­ра­яз­джае ў Мінск, дзе ён бу­дзе ву­чыц­ца ў вы­шэй­шым ра­дыё­тэх­ніч­ным ка­ле­джы.

Па ўмо­вах да­га­во­ра, Іры­на Моц­ная па­він­на па­кі­нуць дом, які ёй прад­стаў­ля­ла дзяр­жа­ва на час вы­ха­ван­ня дзя­цей. Ба­лан­саў­тры­маль­нік да­слаў ёй пісь­мо­вае па­ве­дам­лен­не аб тым, што тэр­мін за­кан­чва­ец­ца 22 жніў­ня. Ка­лі яна не зро­біць гэ­та са­ма­стой­на, вы­ся­лен­не ад­бу­дзец­ца праз суд.

Бы­лая ма­ці-вы­ха­ва­цель лі­чыць, што з ёю абы­шлі­ся не­спра­вяд­лі­ва, і на­ме­ра­на зма­гац­ца.

— Я апра­тэс­та­ва­ла ра­шэн­не ра­ён­на­га су­да на­конт са­ма­ўпраў­ства ў аб­лас­ным су­дзе і па­да­ла іск у ра­ё­нны суд, што мя­не не­спра­вяд­лі­ва зволь­ні­лі па ар­ты­ку­лах 168 і 167 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са, — ка­жа Іры­на Моц­ная. — У мя­не та­кое ад­чу­ван­не, што ўвесь свет су­праць мя­не. Ра­ён­ны суд вяр­нуў іск на пе­ра­пра­цоў­ку. Сы­ноў спа­чат­ку пра­ва­ку­юць, а по­тым аб­ві­на­вач­ва­юць у тым, што яны вя­дуць ся­бе не так, як трэ­ба. Але я ўсё ж та­кі спа­дзя­ю­ся на спра­вяд­лі­вае ра­шэн­не ў гэ­тай спра­ве.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.