Вы тут

Да­ход­насць дэ­па­зі­таў кры­ху «пад­рэ­за­лі»


 

З пер­шых дзён гэ­та­га тыд­ня найбуй­ней­шы банк кра­і­ны пад­ка­рэк­та­ваў пра­цэнт­ныя стаў­кі па тэр­мі­но­вых бан­каў­скіх укла­дах у бе­ла­рус­кіх руб­лях, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў прэс-служ­бе Бе­ла­рус­бан­ка. Та­кім чы­нам, з 18 жніў­ня пра­цэн­ты па ўкла­дзе «Пры­яры­тэт» скла­да­юць 27,5% га­да­вых, а гро­шы на дэ­па­зіт лі­ней­кі «Га­ран­та­ва­ны да­ход» тэр­мі­нам на 35 дзён пры­ма­юц­ца ў на­сель­ніц­тва пад 23,5% га­да­вых.

Спе­цы­я­ліс­ты на­гад­ва­юць, што па ра­ней пры­ня­тых на ўка­за­ны тэр­мін укла­дах «Га­ран­та­ва­ны да­ход» уста­ноў­ле­ны па­мер пра­цэнт­най стаў­кі пры­мя­ня­ец­ца з да­ты аў­та­ма­тыч­на­га пе­ра­за­клю­чэн­ня на но­вы тэр­мін, па­чы­на­ю­чы з 18 жніў­ня. Атрым­лі­ва­ец­ца, што да­ход­насць па гэ­тых дэ­па­зі­тах банк па­мен­шыў ад­ра­зу на 1,5%.

Змя­ні­лі­ся ўмо­вы і па ўкла­дзе «Ін­тэр­нэт-дэ­па­зіт-Прэ­зент», дзе асноў­ныя пра­цэн­ты ста­лі роў­ныя (27,5% га­да­вых), а так­са­ма па ўкла­дзе «Ча­ты­ры се­зо­ны» (27% га­да­вых). Па тэр­мі­но­вых бан­каў­скіх укла­дах «Ін­тэр­нэт-дэ­па­зіт», якія бы­лі пры­ня­ты да 18 жніў­ня і па якіх не на­ліч­ва­юц­ца асноў­ныя пра­цэн­ты па па­ні­жа­най пра­цэнт­най стаў­цы, ця­пер уста­ноў­ле­ны асноў­ныя пра­цэн­ты ў па­ме­ры 29,2% га­да­вых.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.