Вы тут

Доб­ра за­бы­тае ста­рое


 

«Га­дзін­нік!» — кі­даю я да­чцэ мяч. — «Фу-фу, не­ядо­мае, — ад­бі­ва­ец­ца яна. — А я та­бе за гэ­та кі­ну… ёгурт!» — «Дзя­куй, смач­на. Ла­ві… кат­ле­ту!». Тут мя­не нех­та ту­зае за ру­каў. «А мож­на з ва­мі?» — са­рам­лі­ва пы­та­ец­ца хлоп­чык га­доў 9–10. Праз па­ру хві­лін да­лу­ча­ец­ца яго ста­рэй­шая сяб­роў­ка, і на­ша ме­ню ядо­ма­га-не­ядо­ма­га іс­тот­на па­шы­ра­ец­ца.

2Для мя­не бы­ло ад­крыц­цём, што мно­гім су­час­ным дзе­цям сум­на на ву­лі­цы. Яны ба­наль­на не ве­да­юць, чым ся­бе за­няць. У леп­шым вы­пад­ку (не­ад­на­ра­зо­ва ўба­ча­на ў но­ва­бу­доў­лях) ска­чуць з на­га­мі па арэ­лях і гор­ках, вы­клі­ка­ю­чы хва­лю абу­рэн­ня ў мам не­маў­лят. У гор­шым (пад­гле­джа­на ў ты­по­вым «спаль­ным» ра­ё­не) — тыя ж арэ­лі, гор­кі, лаў­кі, ма­ла­дыя дрэў­цы бяз­лі­тас­на зні­шча­юць.

Нас, пом­ніц­ца, з ву­лі­цы да­до­му бы­ло не за­гнаць; ця­пер жа, ка­лі мер­ка­ваць па рас­ка­зах не­ка­то­рых зна­ё­мых баць­коў і вы­ха­ва­це­ляў, дзя­цей на ву­лі­цу з до­ма не вы­гнаць.

…Коль­кі ра­дас­ці пры­но­сі­лі не толь­кі нам з ад­на­клас­ні­ца­мі, а ты­ся­чам і міль­ё­нам са­вец­кіх дзяў­чат звы­чай­ны шнур для бя­ліз­ны з гу­мо­вы­мі ніт­ка­мі, це­раз якія мож­на бы­ло ска­каць так і гэ­так, з па­ва­ро­там і пры­то­па­мі, на вы­шы­ні ад ступ­ні да пад­па­хаў, ад ад­на­го да дзе­ся­ці і на­зад! Хто ж з дзя­цей за­дум­ваў­ся, што гэ­тыя ско­кі яшчэ і ка­рыс­ныя для раз­віц­ця ка­ар­ды­на­цыі і агуль­на­га то­ну­су? Нам прос­та бы­ло ці­ка­ва, а баць­кам — спа­кой­на. А ма­са­выя, ад 5 ча­ла­век і больш, хо­ван­кі з «Ту­кі-ту­кі, кож­ны за ся­бе»? А гуль­ня ў ква­ча, яна ж — да­га­нял­кі, са­лкі і г. д. (як пад­лі­чы­лі ама­та­ры, у роз­ных кра­і­нах бы­ло­га СССР іс­на­ва­ла ка­ля 40 раз­на­від­нас­цяў і на­зваў гэ­тай гуль­ні). А імк­лі­выя «Вы­бі­ва­лы» ці «Алі-Ба­ба», ка­манд­ныя «Ка­за­кі-раз­бой­ні­кі» і «Раз­блы­тай клу­бок», за­вад­ная «Га­ра­чая буль­ба», у якія з ад­ноль­ка­вым ім­пэ­там гу­ля­лі як хлоп­цы, так і дзяў­ча­ты, сы­хо­дзя­чы­ся пад'­езд на пад'­езд! Ку­ды знік­лі гэ­тыя гуль­ні, та­кія прос­тыя і ра­зам з тым за­хап­ляль­ныя, з на­шых два­роў?

Час ад ча­су на школь­ным ста­ды­ё­не яшчэ су­стра­ка­юц­ца ву­ліч­ныя фут­боль­ныя ці ва­лей­боль­ныя ка­ман­ды, але гу­ля­юць у іх у асноў­ным ста­рэй­шыя пад­лет­кі. Гуль­ні ў «Мо­ра хва­лю­ец­ца, раз» і «Я са­доў­ні­кам на­ра­дзіў­ся» ба­чы­ла я, на жаль, толь­кі ў дзі­ця­чых сад­ках. А каб дзе­ці са­мі звя­за­лі дзве ска­кал­кі і за­цяг­ну­лі ўсіх ах­вот­ных пад якую-не­будзь лі­чыл­ку пра­ска­каць на су­свет­ны рэ­корд — та­кое, ма­быць, здоль­ны ар­га­ні­за­ваць толь­кі во­пыт­ныя на­стаў­ні­кі фіз­куль­ту­ры дзе-не­будзь у лет­ні­ку. Дый тое ў доб­ра­ах­вот­на-пры­му­со­вым па­рад­ку, пад не­за­да­во­ле­ныя ка­мен­та­рыі і кіс­лыя мі­ны пад­лет­каў: маў­ляў, на­вош­та нам гэ­та ўсё?

І праў­да, на­вош­та? Мо­жа, прос­та каб стаць блі­жэй­шы­мі ад­но ад­на­му? Але для гэ­та­га трэ­ба і нам, баць­кам, не прос­та ад­вес­ці во­чы ад ма­ні­то­раў, а вы­клю­чыць іх і ад­клас­ці свае не­ад­клад­ныя спра­вы. Мно­гім жа пра­сцей даць у ру­кі цац­ку, кніж­ку, план­шэт (па­трэб­нае пад­крэс­ліць) і ад­пра­віць: маў­ляў, ся­дзі чы­тай/ідзі гу­ляй/ра­бі што хо­чаш. Нам зруч­на, каб дзе­ці не пе­ра­шка­джа­лі. А яны прос­та не ве­да­юць гэ­тых гуль­няў. І не да­ве­да­юц­ца, ка­лі баць­кі ўвесь час на­столь­кі за­ня­тыя, што не зна­хо­дзяць ча­су на­ват на ці­хія, агуль­на­ся­мей­ныя гуль­ні кштал­ту та­го ж ла­то ці «Эру­ды­та», не ка­жу­чы ўжо пра гой­сан­кі з мя­чом на ву­лі­цы. Ле­жа­чы на ка­на­пе, у лап­ту гу­ляць не на­ву­чыш. З ка­го ж та­ды спы­таць за пус­тыя два­ры, спа­дар­ства?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

P. S. А вы ў што гу­ля­е­це са сва­і­мі дзець­мі і ўну­ка­мі?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.