Марлокі


Юры Стан­ке­віч не пер­шы, хто ў сва­ёй твор­час­ці на­тхніў­ся «Ма­шы­най ча­су» Гер­бер­та Уэл­са, дзе гэ­тыя са­мыя мар­ло­кі ўпер­шы­ню з'я­ві­лі­ся. Зра­зу­ме­ла, та­кое за­па­зы­чан­не ў лі­та­ра­ту­ры — з'я­ва вель­мі рас­паў­сю­джа­ная і аб­са­лют­на нар­маль­ная, тым больш што ў гэ­тым вы­пад­ку аў­тар ро­біць ці­ка­вы лі­та­ра­тур­ны ход: мар­ло­кі, ге­роі ра­ма­на сла­ву­та­га анг­лій­ска­га пісь­мен­ні­ка, якія, па­вод­ле Уэл­са, бы­лі зной­дзе­ны Па­да­рож­ні­кам у ча­се ў 802 701 го­дзе, пе­ра­ка­на­ны, што фан­таст... Зрэш­ты, на­вош­та за­бя­гаць на­пе­рад: чы­тач і сам змо­жа пра ўсё да­ве­дац­ца, пра­чы­таў­шы апа­вя­дан­не. А та­му, хто яшчэ не зна­ё­мы з уэл­саў­скай «Ма­шы­най ча­су», маг­чы­ма, пас­ля гэ­та­га аба­вяз­ко­ва за­хо­чац­ца ўзяць яе ў ру­кі.

Алесь Ба­дак

Ву­чы­лі­ся ў не­вя­лі­кім ан­га­ры, які быў пры­ста­са­ва­ны пад клас. Усё на­ву­чан­не пра­цяг­ва­ла­ся ка­ля го­да, пас­ля ча­го дзе­ці ра­зы­хо­дзі­лі­ся хто ку­ды аль­бо па­сту­па­лі ў рас­па­ра­джэн­не да­рос­лых.

Ву­чыў дзя­цей На­стаў­нік — ма­лень­кі, чар­на­во­кі, аб­са­лют­на лы­сы (амаль усе вуч­ні, ня­гле­дзя­чы на ўзрост, так­са­ма бы­лі лы­сыя), але, як ха­дзі­лі чут­кі, ён на­ра­дзіў­ся з не­вя­лі­кім хвос­ці­кам, што лі­чы­ла­ся пры­кме­тай вы­са­ка­род­нас­ці. Яго так і зва­лі — На­стаў­нік.

Вось і ця­пер ён зняў хі­тон, па­ве­сіў яго на вя­шак і блі­за­ру­ка агле­дзеў клас.

— Ві­таю вас, дзе­ці! — урэш­це ска­заў ён.

— І ця­бе ві­та­ем, На­стаў­нік! — ураз­на­бой ад­ка­за­лі яму.

— Сён­ня, — ад­ра­зу пра­доў­жыў На­стаў­нік, — мы пра­цяг­ва­ем вы­ву­чаць тэ­му эва­лю­цыі праз гіс­та­рыч­ныя ар­тэ­фак­ты, якія ча­сам зна­хо­дзяць ва­кол нас. Як­раз год та­му ў ме­жах на­ша­га Па­се­лі­шча быў зной­дзе­ны ка­ва­лак тэкс­ту з па­пі­ру­су, які ў мі­ну­лым на­зы­ва­лі кні­гай. Та­кія кні­гі, вя­до­мыя як вы­ключ­на шкод­ныя рэ­чы, ме­лі ўжы­так пры­клад­на дзве ты­ся­чы год та­му. Тэкст рас­шыф­ра­ва­лі. Дык што бы­ло аб­ве­шча­на ў тым урыў­ку, які я за­чы­таў вам пе­рад­усім — гэ­та зна­чыць, учо­ра? Ска­жы ты, Мі­ра­лю­бій!

Са свай­го мес­ца за ста­лом, якім слу­жы­ла доў­гая плас­ты­ка­вая дош­ка, уз­ня­ўся лы­сы, з ма­лень­кай га­ла­вой, амаль без пад­ба­род­ка, ня­гег­лы хлоп­чык.

— У тым урыў­ку га­ва­ры­ла­ся, — ад­ка­заў ву­чань па іме­ні Мі­ра­лю­бій, — як да Сы­на Ле­ны, які ў той час быў ім­пе­ра­та­рам, пры­ехаў з да­лё­кай кра­і­ны ней­кі Гер­біт Улс, які пры­вёз яму шкод­ную кні­гу пад наз­вай «Ма­шы­на ча­су».

— Гер­бет Улес, — па­пра­віў Мі­ра­лю­бія нех­та з вуч­няў.

— Пра­віль­на бу­дзе Гер­бер Уэ­лес, — удак­лад­ніў На­стаў­нік. — І што да­лей?

— У той кні­зе быў апі­са­ны наш час, што, вя­до­ма, ака­за­ла­ся хлус­нёй.

— Што, на­прык­лад? — спы­таў На­стаў­нік. — Ска­жы ты, Джу­лія.

Лы­сень­кая дзяў­чын­ка з ма­лень­кай га­лоў­кай і мі­ні­я­цюр­ны­мі вуш­ка­мі і но­сі­кам пад­ха­пі­ла­ся са свай­го мес­ца.

— Там га­ва­ры­ла­ся пра ней­кіх мар­ло­каў, На­стаў­нік.

— Так. Ся­дай, Джу­лія. Хто рас­ка­жа мне ўво­гу­ле пра той час? У якую яшчэ хлус­ню ве­ры­лі ста­ра­жыт­ныя лю­дзі? Мо­жа, ты — Гла­му­рый?

Блед­ны хлоп­чык уз­ня­ўся з лаў­кі і па­чаў пра­маў­ляць шчы­лін­кай-ро­там.

— Яны ве­ры­лі, што Зям­ля кру­ціц­ца ва­кол Сон­ца. Але ж да­стат­ко­ва зір­нуць на не­ба, каб упэў­ніц­ца ў ад­ва­рот­ным. Яшчэ яны ка­за­лі, што на­вед­ва­лі Ме­сяц, а гэ­та не­маг­чы­ма. Мяр­кую, яны трыз­ні­лі, бо ўды­ха­лі дым з па­пя­ро­вых тру­ба­чак, якія пад­паль­ва­лі і тры­ма­лі ў ро­це.

— Так, доб­ра. Пра што яшчэ ма­ні­лі тыя ста­ра­жыт­ныя дзі­ку­ны, пры­вя­дзі прык­лад ты — Епі­фа­ній!

— Яны ка­за­лі пра на­да­лон­ні­кі, з якіх мож­на бы­ло пе­ра­маў­ляц­ца з даль­ніх кро­пак Зям­лі, а так­са­ма пра ней­кае Се­ці­ва, дзе быц­цам бы­лі ад­ка­зы на ўсе пы­тан­ні, што прос­та смеш­на.

— А ты — Па­тры­цыя?

— Што з да­па­мо­гай ней­кіх «ком­паў» мож­на бы­ло за ім­гнен­не да­лі­чыць да трыль­ё­на біль­ё­наў!

— Ха-ха-ха! — за­смя­я­лі­ся ў кла­се.

— Што па Зям­лі цяк­лі рэ­кі і на ёй іс­на­ва­лі азё­ры, у якіх пла­ва­лі ры­бі­ны, а ў акі­я­не так зва­ныя кі­ты, па­ме­рам з наш ан­гар.

— Ха-ха-ха!

— На­стаў­нік! Пра­шу сло­ва!

З за­дняй лаў­кі ўзняў­ся яшчэ адзін ву­чань. Ён быў вы­шэй­шы рос­там і з кры­ху боль­шай га­ла­вой, чым у ас­тат­ніх, цвёр­да акрэс­ле­ным ро­там і круг­лым пад­ба­род­кам.

— Ка­жы, Ге­рак­лій! Хоць усе ве­да­юць, што ты фан­та­зёр.

Ву­чань на імя Ге­рак­лій ска­заў:

— Маг­чы­ма, усё гэ­та і так. Але ж мы ад­хі­лі­лі­ся ад тэ­мы. Гер­берт Уэлс пры­ехаў да Сы­на Ле­ны і ка­заў яму пра бу­ду­чы­ню, у якой тры­ва­ла за­вя­дуц­ца ней­кія мар­ло­кі. Але той аспрэ­чыў яго і па­ве­да­міў, што на Зям­лі бу­дзе ва­ла­да­рыць ка­му­нізм.

— Ты ма­еш на ўва­зе Сы­на Ле­ны, пом­нік яко­му, зной­дзе­ны ў за­кі­ну­тай шах­це, ста­іць ця­пер на пло­шчы ў Па­се­лі­шчы?

— Так. Ты зноў свя­до­ма ад­хі­ля­еш­ся, На­стаў­нік. У Па­се­лі­шчы хо­дзіць па­га­лос­ка, што мар­ло­кі іс­ну­юць. Яны на­па­да­юць у цем­ры, бо ім трэ­ба бія­ма­са, каб хар­ча­вац­ца. Ча­му ка­заць пра гэ­та за­ба­ро­не­на?

— І я чу­ла пра гэ­та, і мне страш­на, — за­хва­ля­ва­ла­ся дзяў­чын­ка на імя Джу­лія. — Па­чы­на­ец­ца бу­ра, цям­нее, а нам трэ­ба ў Вя­лі­кі Ан­гар.

— Лух­та! — аспрэ­чыў, але не­як ня­ўпэў­не­на, На­стаў­нік. — У нас са­праў­ды ка­му­нізм. Каб нех­та краў у цем­ры лю­дзей і сіл­ка­ваў­ся імі? Пад зям­лёй жы­вуць ант­ра­па­фа­гі? Пры­мхі! Ва­кол да­стат­ко­ва ежы. Хі­ба не смач­на ес­ці сма­жа­ных па­цу­коў, су­ша­ных даж­джа­вых чар­вя­коў і ко­ні­каў, слі­ма­коў аль­бо жа­мя­ру? Яе ж шмат на­во­кал. Зір­ні­це са­мі!

За адзі­ным мут­ным шклом ан­га­ра са­праў­ды іс­тэ­рыч­на бі­лі­ся і ра­і­лі­ся му­хі. Бу­ра на­соў­ва­ла­ся.

— Я ўмею лі­чыць да ста, — гнуў сваё ву­чань на імя Ге­рак­лій. — Ты­дзень та­му нас у кла­се бы­ло трыц­цаць тры, а ця­пер — трыц­цаць два. Дзяў­чын­ку зва­лі Пе­не­ло­па, і яна іш­ла з за­ня­ткаў апош­няй, як і ўсе, пры­шпі­ле­ная да ка­на­та стра­хо­вач­ным тро­сі­кам. Я ішоў праз цём­ны ту­нэль пе­рад ёй. Яе тро­сік ака­заў­ся аб­рэ­за­ным. А Пе­не­ло­па знік­ла. Мы што­дня хо­дзім ад­ной да­ро­гай. Я да­ве­даў­ся, што з па­чат­ку го­да ў кла­се бы­ло аж трыц­цаць пяць вуч­няў. Ку­ды дзе­лі­ся трое?

— Го­дзе стра­шы­лак, Ге­рак­лій, — пе­ра­пы­ніў яго На­стаў­нік. — Лі­чыць уво­гу­ле не­бяс­печ­на. Ад гэ­та­га хва­рэ­юць. Але ж ця­пер нам усё роў­на трэ­ба за­кон­чыць урок, бо па­чы­на­ец­ца бу­ра. За­раз мы апра­на­ем хі­то­ны, на га­ло­вы ахоў­ныя ка­пю­шо­ны і пры­шпіль­ва­ем­ся да ка­на­та. Ты, Ге­рак­лій, здо­ле­еш вес­ці гру­пу?

— Так. Я бу­ду ўвесь час тры­мац­ца за асноў­ны трос. Спраў­лю­ся.

— Та­ды ме­на­ві­та я пай­ду апош­нім, — пад­агуль­ніў На­стаў­нік. — Збі­рай­це­ся.

Праз якую хві­лі­ну гру­па вый­шла з кла­са і на­кі­ра­ва­ла­ся ў Вя­лі­кі Ан­гар. Ве­цер нёс ім на­су­страч дроб­ны пя­сок і смец­це са зва­лак. Жа­лоб­на вы­ла і гу­дзе­ла жа­мя­ра. Цем­ра імк­лі­ва на­соў­ва­ла­ся, і не­ўза­ба­ве гру­па апы­ну­ла­ся ў ту­нэ­лі, дзе ні­хто ўжо не мог ба­чыць су­се­да.

Тым не менш даб­ра­лі­ся хут­ка. Гру­па апы­ну­ла­ся ў Вя­лі­кім Ан­га­ры, дзе па­він­на бы­ла вя­чэ­раць і спаць. Усе трыц­цаць два вуч­ні бы­лі на мес­цы — Ге­рак­лій у дзвя­рах па чар­зе іх лі­чыў.

Але рап­там ён стаў ня­звык­ла блед­ны з тва­ру і ні­бы змярц­веў.

— Ска­жы, Ге­рак­лій, мож­на я заўт­ра ў кла­се ся­ду з та­бой по­бач? — між тым са­ра­мяж­лі­ва кра­ну­ла яго за ру­ку Джу­лія.

Ву­чань па іме­ні Ге­рак­лій зглы­нуў ка­мяк у гор­ле і сха­ваў за спі­ну аб­рэ­зак стра­хо­вач­на­га тро­сі­ка на кан­цы ка­на­та.

— Мяр­кую, заўт­ра ўро­каў не бу­дзе, — праз паў­зу ска­заў ён

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.