Вы тут

Пра перагляд каштоўнасцяў


Даў­но раз­дум­ваю над тым, як, за­ста­ю­чы­ся су­час­ным ча­ла­ве­кам, убі­ра­ю­чы ў ся­бе ўсе тыя пра­грэ­сіў­ныя і агуль­на­ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці, не стра­ціць сва­ёй не­паў­тор­нас­ці, па­мя­ці прод­каў і вер­нас­ці тым тра­ды­цы­ям, якія яны за­кла­лі ў нас з на­ра­джэн­ня.

За­раз, як ні­ко­лі, цы­ві­лі­за­цый­ныя каш­тоў­нас­ці ўвай­шлі ў та­кое бур­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не, у та­кі не­за­ўваж­ны, але іс­тот­ны кан­флікт, што пад па­гро­зу па­стаў­ле­ны мно­гія звык­лыя па­няц­ці і пра­ві­лы.

Ска­жам, кон­кур­сы пры­га­жос­ці, ка­лі з под­ыу­ма дэ­ман­стру­ец­ца прак­тыч­на аго­ле­нае жа­но­чае це­ла і — за­хі­ну­тыя ў чор­ную воп­рат­ку да са­мых ва­чэй не менш пры­го­жыя му­суль­ман­кі, сма­ка­ван­не лю­бо­шчаў і зме­ны парт­нё­раў у ін­тэр­в'ю роз­ных поп-зо­рак і кры­ва­вая помс­та жан­чы­не з Каў­ка­за, якая ўсміх­ну­ла­ся не­зна­ё­ма­му муж­чы­ну...

Так зва­ны муль­ты­куль­ту­рызм спра­буе сцер­ці асаб­лі­вас­ці вы­ха­ван­ня, тра­ды­цый, на­цы­я­наль­ных рыс на­ро­даў, ста­ра­ючы­ся зра­біць нас ад­ноль­ка­вы­мі, але па ўзо­ры так зва­ных раз­ві­тых кра­ін.

І ка­лі, ска­жам, для нем­цаў ці фран­цу­заў га­лоў­най праб­ле­май, ка­лі мер­ка­ваць па прэ­се і шмат­лі­кіх вы­ступ­лен­нях па­лі­ты­каў, з'яў­ля­ец­ца хут­чэй­шая ле­га­лі­за­цыя ўсіх маг­чы­мых і не­маг­чы­мых сек­су­аль­ных вы­чва­рэн­няў і гра­хоў, то, ска­жам, для боль­шас­ці сла­вян­скіх на­ро­даў, Ус­хо­ду гэ­та дзі­ка і не ста­су­ец­ца з тра­ды­цый­ны­мі ўяў­лен­ня­мі пра ма­раль.

Тое ж ад­бы­ва­ец­ца і з мас­тац­твам, лі­та­ра­ту­рай. І «Гра­на­та­вы брас­лет» Куп­ры­на хо­чуць па­мя­няць на ма­цер­нае «Бла­кіт­нае са­ла» Са­ро­кі­на, юныя да­ра­ван­ні пі­шуць сцёб пра Ра­дзі­му, пры­дум­ва­юць здзек­лі­выя мя­нуш­кі кла­сі­кам...

Шмат коп'­яў ла­ма­ец­ца ва­кол гаст­ро­ляў «зо­рак» за­меж­на­га ро­ку, свят, на­кшталт ні­бы­та вя­сё­ла­га і бяс­крыўд­на­га Хэ­лу­і­на, які яў­на па­па­хвае са­та­ніз­мам.

І, зда­ва­ла­ся, цал­кам ста­ноў­чыя ма­ла­дыя лю­дзі сцвяр­джа­юць: маў­ляў, не трэ­ба ў гэ­тым шу­каць неш­та ад­моў­нае, кож­ны мае пра­ва лю­біць тое, што яму па­да­ба­ец­ца. І мож­на бы­ло б зга­дзіц­ца. Але ці не на­гад­вае гэ­та вы­па­дак, ка­лі дзе­ля та­го, каб ра­зам па­ве­ся­ліц­ца за ста­лом, дзе­ся­ці­га­до­ва­му хлоп­чы­ку да­юць вы­піць уся­го толь­кі ча­рач­ку са­лод­ка­га ві­на, а по­тым здзіў­ля­юц­ца, як ён у ва­сям­нац­цаць га­доў стаў за­кон­ча­ным ал­ка­го­лі­кам?

Вось толь­кі пе­ра­лік не­ка­то­рых куль­та­вых гур­тоў цяж­ка­га ро­ку: «Слэ­ер» (За­бой­ца). Тэ­ма­ты­ка афарм­лен­ня аль­бо­маў і тэкс­ты пе­сень звя­за­ны са смер­цю, пек­лам, са­та­ніз­мам, на­сіл­лем, вай­ной.

«Мэй­нэм» — гурт з Нар­ве­гіі. Асноў­ная тэ­ма твор­час­ці бы­лі смерць і на­сіл­ле.Ця­пер да­да­лі­ся ма­ты­вы языч­ніц­тва і са­та­ніз­му.

«Ро­тынг Хрыст» (Хрыс­тос, які гніе). Ка­мен­та­роў, ду­маю, не трэ­ба.

«Кэ­ні­бэл корпс» (Труп ка­ні­бал). Вок­лад­кі аль­бо­маў і тэкс­ты пе­сень гру­пы звя­за­ны са смер­цю, на­сіл­лем, згвал­та­ван­нем, не­кра­фі­лі­яй, лю­да­ед­ствам...

Як ка­жуць, ня­він­ныя за­ба­вы да­рос­лых дзе­так. І та­кія ха­рак­та­рыс­ты­кі я знай­шоў у ін­тэр­нэ­це да­лё­ка не на тых сай­тах, якія пра­па­ган­ду­юць вы­со­кую ма­раль. Пра гэ­та пі­шуць са­мі пры­хіль­ні­кі па­доб­най му­зы­кі.

Мож­на бы­ло б пра­цяг­ваць пры­кла­ды, але хі­ба на­ступ­ным ра­зам.

Мо­жа, вар­та ўсё ж за­ду­мац­ца, які свет мы па­кі­нем на­ступ­ным па­ка­лен­ням і ці не на­кі­ра­ва­ны пе­ра­гляд тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цяў на іх вы­ра­джэн­не і зні­шчэн­не?

Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».