Вы тут

Чакаем «Анімаёўку»


З 16 па 22 ве­рас­ня ў Ма­гі­лё­ве прой­дзе ХVІІ Між­на­род­ны фес­ты­валь ані­ма­цый­ных філь­маў.

На пра­ця­гу тыд­ня па­ка­жуць 85 муль­ты­плі­ка­цый­ных сту­жак з 28 кра­ін. Уся­го ж на суд экс­перт­най ка­мі­сіі бы­ло прад­стаў­ле­на 159 філь­маў з 39 кра­ін све­ту. Упер­шы­ню ін­та­рэс да гэ­тай куль­тур­най па­дзеі пра­яві­лі Ар­ген­ці­на, Бра­зі­лія, Да­нія, Ірак, Ка­лум­бія, Сін­га­пур, Сі­рыя, ЗША, Хар­ва­тыя, Шве­цыя, Сла­ве­нія, Ні­дэр­лан­ды. У чац­вёр­ты раз прой­дзе кон­курс ані­ма­цый­ных філь­маў «Я не ча­раў­нік, я толь­кі ву­чу­ся...», ство­ра­ных дзі­ця­чы­мі сту­ды­я­мі. Ма­лень­кія муль­ты­плі­ка­та­ры з 7 кра­ін све­ту прад­ста­ві­лі на яго 58 філь­маў.

Гас­цей ча­ка­юць су­стрэ­чы з за­слу­жа­най ар­тыст­кай РФ Ак­са­най Ста­шэн­ка, аў­та­рам «Ка­лы­хан­кі для ўсёй сям'і» На­тал­ляй Фаў­ста­вай, за­слу­жа­ным дзея­чам мас­тац­тваў РФ Ры­го­рам Глад­ко­вым, ак­цё­рам На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра імя Я. Ку­па­лы Але­гам Гар­бу­зам, рэ­жы­сё­рам кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Але­най Ту­ра­вай і мно­гі­мі ін­шы­мі. На фес­ты­валь за­про­ша­ны ўдзель­ні­кі пра­ек­та АНТ «Я спя­ваю!» і твор­чая гру­па тэ­ле­пра­гра­мы «Ка­лы­хан­ка».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.