Вы тут

«А я калісьці думаў, што сівыя не кахаюць…»


Звя­ла іх ра­зам сяб­роў­ка Ган­ны Фі­ла­таў­ны па ін­сты­ту­це. Лёс па­рас­кі­даў вы­пуск­ні­коў па роз­ных ку­точ­ках бы­ло­га вя­лі­ка­га Са­вец­ка­га Са­ю­за. З дып­ло­мам на­стаў­ні­ка гіс­то­рыі Ган­на ака­за­ла­ся ў Бе­ла­ру­сі, яе ад­на­курс­ні­ца — на ра­дзі­ме Ган­ны, у Са­ра­таў­скай воб­лас­ці. Яна і па­ве­да­мі­ла, што ў Аляк­санд­ра Гур'­е­ві­ча ня­даў­на па­мер­ла жон­ка…

21-16

Ган­на Фі­ла­таў­на да­зво­лі­ла Ні­не даць яму свой ад­рас. Ня­хай на­пі­ша. Яна ка­лісь­ці са­ма бы­ла ў та­кім жа ста­не адзі­но­ты пас­ля сыхо­ду з сям'і му­жа, бы­ла ўдзяч­ная лю­бой пад­трым­цы.

І ён на­пі­саў. Не, не жа­ліў­ся на ня­го­ды, на адзі­но­ту. Ён да драб­ней­шых пад­ра­бяз­нас­цяў ус­пом­ніў іх да­лё­кае юнац­тва, пер­шую су­стрэ­чу, пер­шы па­ца­лу­нак. Іх, як та­ды зда­ва­ла­ся, веч­нае ка­хан­не…

Пісь­мо дры­жа­ла ў ру­ках, слё­зы хлы­ну­лі ліў­нем. Яна не стрым­лі­ва­ла­ся і да­ла ім во­лю. І не бы­ло ка­му яе су­це­шыць: адзі­ны род­ны ча­ла­век, сын, жыў за ты­ся­чы кі­ла­мет­раў. Ган­на пра­пла­ка­ла тры дні. Се­ла за пісь­мо з дум­кай усё ра­шу­ча ад­ся­чы. Але… на­пі­са­ла пра тое, што ўсё па­мя­тае. І ад­пра­ві­лі­ся ў па­лёт па­між Ві­цеб­скам і да­лё­кім Паўд­нё­ва­с­аха­лін­скам цёп­лыя, сар­дэч­ныя пісь­мы-ўспа­мі­ны.

По­тым Ган­на Фі­ла­таў­на са­бра­ла­ся ў гос­ці. Еха­ла і ля­це­ла ў стра­шэн­ным хва­ля­ван­ні, як на пер­шае спат­кан­не. Аляк­сандр Гур'­е­віч су­стрэў яе ў аэ­ра­пор­це з ве­лі­зар­ным бу­ке­там во­сень­скіх кве­так. Ба­я­лі­ся раз­мі­нуц­ца, не па­знаць ад­но ад­на­го. Бо пас­ля іх апош­няй су­стрэ­чы прай­шло 38 га­доў, і бы­лі яны зу­сім не ма­ла­дыя. Але ней­кі ўнут­ра­ны па­рыў, неш­та не­вы­тлу­ма­чаль­нае па­цяг­ну­ла не­вы­со­кую жан­чы­ну і вы­со­ка­га ху­дар­ля­ва­га муж­чы­ну на­су­страч. Яны са­ро­ме­лі­ся свай­го за­вя­дан­ня, сва­іх мар­шчын, ста­ра­лі­ся не пры­нес­ці ад­но ад­на­му бо­лю ўваж­лі­вым агля­дам. Ён па­вёз яе да ся­бе да­до­му. Трое дзя­цей Аляк­санд­ра Гур'­е­ві­ча жы­лі на ма­це­ры­ку. У сва­ёй пра­стор­най ква­тэ­ры ён за­стаў­ся адзін.

Гэ­та бы­лі цу­доў­ныя дні. Як га­лант­ны муж­чы­на, Аляк­сандр Гур'­е­віч Ган­не Фі­ла­таў­не су­ма­ваць не да­ваў: эк­скур­сіі па вост­ра­ве, на соп­кі, рэ­ста­ран, тэ­атр, мо­ра… Але са­мае га­лоў­нае — вя­чэр­нія пра­гул­кі, у час якіх да­вя­ло­ся тлу­ма­чыць, ча­му ж іх жыц­цё­выя шля­хі ра­зы­шлі­ся. Ва ўсім ака­за­ла­ся ві­на­ва­тай вай­на. Яна рас­сек­ла іх лё­сы. Ган­на бы­ла ў аку­па­цыі, ка­лі Аляк­сандр ва­я­ваў на фрон­це. Тра­пі­ла ў фа­шысц­кі канц­ла­гер, не­каль­кі га­доў пас­ля вы­зва­лен­ня ля­чы­ла­ся. Аляк­сандр Гур'­е­віч пі­саў на да­ва­ен­нае мес­ца ра­бо­ты Ган­ны, але са шко­лы ад­ка­за­лі, што яна за­гі­ну­ла. Ган­на так­са­ма спра­ба­ва­ла да­ве­дац­ца пра лёс ка­ха­на­га па да­ва­ен­ным ад­ра­се, але пас­ля вай­ны Аляк­сандр ту­ды ўжо не вяр­нуў­ся. Толь­кі праз 12 га­доў, ка­лі ў кож­на­га з іх бы­ла сям'я, дзе­ці, ім ста­ла вя­до­ма, што абое за­ста­лі­ся жы­вы­мі. Але раз­бу­рыць свя­тое — сям'ю — ні ў ко­га з іх не ўзнік­ла на­ват дум­кі. Так і жы­лі, вы­хоў­ва­лі дзя­цей.

І вось гэ­та су­стрэ­ча, якая ўска­лых­ну­ла ўспа­мі­ны юнац­тва. Яны па­зна­ва­лі ад­но ад­на­го на­но­ва. Ней­кі час жы­лі толь­кі бы­лым. Але за­сла­ніц­ца ад сён­няш­ня­га не маг­лі. Яно ўры­ва­ла­ся ня­про­ша­на: то рап­тоў­ны­мі гас­ця­мі — дзець­мі Аляк­санд­ра, то фо­та­здым­ка­мі яго жон­кі…

Але вя­чэр­нія пра­гул­кі зра­бі­лі сваю спра­ву. Іх сэр­цы зноў ір­ва­ну­лі­ся на­су­страч, а ру­кі спля­лі­ся. Яны ўжо не са­ро­ме­лі­ся гля­дзець у во­чы, угля­дац­ца ў тва­ры, раз­гладж­ваць ад­но ад­на­му мар­шчын­кі, ца­ла­ваць вус­ны. Ка­хан­не ўспых­ну­ла з но­вай сі­лай. Ма­ла­дыя, гле­дзя­чы на гэ­тых шчас­ліў­чы­каў, здзіў­ля­лі­ся. На­пэў­на, гэ­так жа, як здзіў­ляў­ся па­эт Ва­сіль Фё­да­раў, які на­пі­саў та­кія рад­кі: «А я ког­да-то ду­мал, что се­дые/не лю­бят, не тос­ку­ют, не грус­тят./Я ду­мал, что се­дые, как свя­тые/на женщин и на де­ву­шек гля­дят…»

А яны ні на ко­га не звяр­та­лі ўва­гі. Там жа, на Са­ха­лі­не, пай­шлі ў ЗАГС і за­ма­ца­ва­лі свой са­юз на ўсё ас­тат­няе жыц­цё. Праў­да, вы­ра­шы­лі па­ехаць да Ган­ны Фі­ла­таў­ны. Жы­вуць у Ві­цеб­ску ўжо 20 га­доў.

Я ча­сам су­стра­каю іх у пар­ку Ма­зу­ры­на: ма­лень­кую ба­буль­ку і па­доб­на­га на Дон-Кі­хо­та ху­дар­ля­ва­га муж­чы­ну. Іх ру­кі па-ра­ней­ша­му счэп­ле­ны ў моц­ны за­мок, які не ра­за­мкнуць ні­я­кім ня­го­дам.

Тац­ця­на КУЗЬ­МІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.