Вы тут

Пер­шае «зо­ла­та»



Крыс­ці­на Ста­ра­се­лец ста­ла алім­пій­скай чэм­пі­ён­кай юнац­кіх гуль­няў у кі­тай­скім Нан­кі­не

Упэў­не­на вый­граў­шы ква­лі­фі­ка­цый­ны за­езд і паў­фі­нал, брас­таў­чан­ка за­ва­я­ва­ла за­ла­ты ме­даль у кла­се ло­дак-адзі­но­чак на дыс­тан­цыі 1000 мет­раў у ака­дэ­міч­ным вес­ла­ван­ні. Яе час на фі­ні­шы — 3: 51.33. Дру­гой ста­ла гра­чан­ка Аці­на-Ма­рыя Ан­ге­ло­пу­лу — 3: 51.59, а трэ­цяй — фран­цу­жан­ка Ка­мі­ле Джу­лет — 3: 53.80.

«Я на фі­ні­шы не зра­зу­ме­ла, пер­шая я ці дру­гая. А ка­лі аб­вяс­ці­лі, што пер­шая, то я ад­ра­зу сцяг уз­ня­ла і па­ча­ла пла­каць. Гэ­та пер­шы ме­даль у вес­ла­ван­ні на юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях для Бе­ла­ру­сі і тут, у Нан­кі­не. Са­праўд­ная гіс­та­рыч­ная па­дзея атры­ма­ла­ся — не ма­гу пе­ра­даць свае эмо­цыі сло­ва­мі. Вя­лі­кі дзя­куй усім за пад­трым­ку! Я вель­мі шчас­лі­вая, уся пра­ца не­да­рэм­ная...» — ска­за­ла Крыс­ці­на пас­ля фі­ні­шу.

Гэ­та дру­гі за­ла­ты ме­даль у спар­тыў­най кар'­е­ры Крыс­ці­ны Ста­ра­се­лец. У кан­цы мая бе­ла­рус­ка за­ва­я­ва­ла «зо­ла­та» чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы ся­род юні­ё­раў па ака­дэ­міч­ным вес­ла­ван­ні, а ў 2013-м на гэ­тым жа тур­ні­ры бы­ла дру­гой. На­стаў­нік Крыс­ці­ны — трэ­нер з 25-га­до­вым ста­жам Аляк­сандр Па­пен­ка.

«Зо­ла­та» ў вес­ла­ван­ні ста­ла пер­шым ме­да­лём у скар­бон­цы бе­ла­рус­кай ка­ман­ды на дру­гіх лет­ніх юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях. На­га­да­ем, што ў тур­ні­ры бя­руць удзел 34 бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны ў 16 ві­дах спор­ту. Гуль­ні пра­доў­жац­ца да 27 жніў­ня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».