Вядучы экспарцёр нафтапрадуктаў Беларуская нафтавая кампанія ўручыла Беларусбанку дыплом у намінацыі «Лепшы банк 2013 па міжнародных праектах».
Як паведамілі ў прэс-службе буйнейшай фінансавай установы краіны, акцыянернае таварыства «Беларуская нафтавая кампанія» з'яўляецца карпаратыўным кліентам банка. За час супрацоўніцтва сумесна рэалізавана мноства здзелак па разліках за нафту і нафтапрадукты, у тым ліку з гандлёвым фінансаваннем ад вядучых еўрапейскіх і расійскіх банкаў. Штомесяц кампанія экспартуе да 1 млн тон нафтапрадуктаў.
Сяргей КУРКАЧ.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».