Вы тут

Смех як лекі. Без рэцэпта


На «Бе­ла­русь 2» прый­дуць но­выя «Ін­тэр­ны»

Ка­ме­дый­ны се­ры­ял пра скла­да­ныя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны па­цы­ен­таў, ура­чоў і яшчэ не зу­сім ура­чоў — уча­раш­ніх вы­пуск­ні­коў ме­ды­цын­скіх уні­вер­сі­тэ­таў, якія трап­ля­юць на «ба­я­вое хры­шчэн­не» да ха­рыз­ма­тыч­на­га і дэс­па­тыч­на­га тэ­ра­пеў­та Бы­ка­ва, за тры га­ды пе­ра­ўзы­шоў па рэй­тын­гах ба­дай усе ра­сій­скія сіт­ко­мы і за­ва­я­ваў сэр­цы мност­ва гле­да­чоў: ад мо­ла­дзі да пен­сі­я­не­раў. І вось ця­пер, без пом­пы і фан­фар, стар­туе чац­вёр­ты се­зон се­ры­я­ла — з но­вы­мі і ста­ры­мі ге­ро­я­мі і сю­жэ­та­мі, узя­ты­мі, зда­ец­ца, прос­та з гіс­то­рый хва­роб.

У док­та­ра Бы­ка­ва (Іван Ахла­быс­цін), які вы­пус­ціў у свет ме­ды­цы­ны не­каль­кі ура­чоў — па­пя­рэд­ні на­бор ін­тэр­наў, з'я­ві­лі­ся но­выя «пад­во­пыт­ныя» пад­на­ча­ле­ныя, на­бра­ныя па вы­ні­ках свое­асаб­лі­ва­га кас­тын­гу на профп­ры­дат­насць: Аляк­сей Маль­цаў, які пры­ехаў з Тарж­ка ў Маск­ву на­бі­рац­ца во­пы­ту, каб вяр­нуц­ца і ўзняць на но­вы ўзро­вень ра­ён­ную баль­ні­цу; за­лі­ча­ная па «бла­це» пля­мен­ні­ца най­леп­ша­га сяб­ра Бы­ка­ва, док­та­ра Ку­піт­ма­на, пры­га­жу­ня Са­фія Ка­лі­ні­на, якая ста­ран­на ўтой­вае ўлас­ную кем­лі­васць; і па­том­ны ўрач Мак­сім Кар­не­еў, той яшчэ аван­ту­рыст і пры­дум­шчык. Кам­па­нію ім скла­да­юць доб­ра зна­ё­мая гле­да­чам стар­шая мед­сяст­ра Лю­ба, а так­са­ма ма­лень­кі сын Бы­ка­ва і га­лоў­у­ра­ча баль­ні­цы На­стас­сі Кі­ся­гач, са­ні­та­ры, аб­слу­го­вы пер­са­нал і, без­умоў­на, па­цы­ен­ты — кож­ны са сва­і­мі праб­ле­ма­мі і ба­ляч­ка­мі.

Ці бу­дзе гэ­та на­столь­кі ж смеш­на, як у мі­ну­лых се­зо­нах? Па­чы­на­ю­чы з 25 жніў­ня, па­гля­дзім — што­ты­дзень з па­ня­дзел­ка па чац­вер у вя­чэр­нім эфі­ры (19.50), з на­ступ­ным дзён­ным паў­то­рам.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.