Вы тут

Пы­тан­не на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі


 

Трэ­ба ўся­ляк па­ды­маць са­цы­яль­ны прэ­стыж ма­ця­рын­ства і шмат­дзет­най сям'і

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў на­ра­ду па фар­мі­ра­ван­ні но­ва­га ме­ха­ніз­му дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

s01097_027310Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што дзе­ю­чая сіс­тэ­ма пад­трым­кі сем'­яў да­ла ня­дрэн­ныя вы­ні­кі. Яна да­зво­лі­ла пе­ра­адо­лець не­га­тыў­ную тэн­дэн­цыю спа­ду на­ра­джаль­нас­ці ў 90-я га­ды і да­маг­чы­ся ста­ноў­чай ды­на­мі­кі. У пры­ват­нас­ці, ка­лі ў 1995 го­дзе ў кра­і­не на­ра­дзі­лася 101 ты­ся­ча дзя­цей, то ў 2013-м — 118 ты­сяч. Тэн­дэн­цыя па­ве­лі­чэн­ня на­ра­джаль­нас­ці за­хоў­ва­ец­ца і сё­ле­та. Так, у пер­шым паў­год­дзі 2014-га на­ра­дзі­ла­ся 57,3 тыс. дзя­цей, што на 1,1 тыс. больш, чым за ад­па­вед­ны пе­ры­яд 2013 го­да. «Ды­на­мі­ка хоць ста­ноў­чая, але сла­бень­кая», — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён вы­ка­заў мер­ка­ван­не, што тэмп па­ве­лі­чэн­ня на­ра­джаль­нас­ці дзя­цей у кра­і­не яшчэ не­да­стат­ко­вы і па­ві­нен быць знач­на вы­шэй, але для гэ­та­га трэ­ба вы­ра­шыць шэ­раг праб­лем.

Па-пер­шае, не сак­рэт, што на раз­віц­цё дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі сур'­ёз­ны ўплыў аказ­вае по­лаў­зрос­та­вая струк­ту­ра на­сель­ніц­тва. На жаль, коль­касць жан­чын рэ­пра­дук­тыў­на­га ўзрос­ту, гэ­та зна­чыць тых, хто здоль­ны на­ра­джаць, зні­жа­ец­ца. Па­тэн­цый­ных ма­ці з го­ду ў год ста­но­віц­ца менш. Та­му ў гра­мад­стве ўся­ляк трэ­ба па­вы­шаць са­цы­яль­ны прэ­стыж ма­ця­рын­ства і шмат­дзет­най сям'і, ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Па­вод­ле яго слоў, па-дру­гое, стрым­лі­ва­ю­чым фак­та­рам з'яў­ля­ец­ца тое, што ў кра­і­не ка­ля 70% сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, ма­юць толь­кі ад­но дзі­ця. Як лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы, пе­ра­ла­маць сі­ту­а­цыю мож­на за кошт уз­мац­нен­ня мэ­та­на­кі­ра­ва­най па­лі­ты­кі па доў­га­ча­со­вай пад­трым­цы сем'­яў з дву­ма і больш дзець­мі.

«Гэ­та, ка­лі хо­ча­це, пы­тан­не на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі. Ка­лі ў нас не бу­дзе да­стат­ко­ва на­сель­ніц­тва, та­ды ня­ма ча­го бу­дзе по­тым раз­ва­жаць аб не­за­леж­нас­ці», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Ён на­га­даў, што яшчэ ў мі­ну­лым го­дзе пра­сіў Сяр­гея Ру­ма­са як шмат­дзет­на­га баць­ку вы­сту­піць з іні­цы­я­ты­вай і пад­рых­та­ваць пра­па­но­вы па пра­ек­це «Вя­лі­кая сям'я». Яны дэ­та­лё­ва вы­ву­ча­ны спе­цы­яль­най ра­бо­чай гру­пай пад кі­раў­ніц­твам кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, вы­пра­ца­ва­ны но­выя пра­па­но­вы, якія пра­ана­лі­за­ва­ны ва ўра­дзе.

Як пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, у вы­ні­ку да ця­пе­раш­ня­га ча­су сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ны іс­ну­ю­чыя ме­ры дзярж­пад­трым­кі сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, і пад­рых­та­ва­ны пра­па­но­вы па сты­му­ля­ван­ні на­ра­джаль­нас­ці.

«На­ша за­да­ча — вы­пра­ца­ваць да­дат­ко­выя ме­ры, як бя­гу­чыя, так і доў­га­тэр­мі­но­выя, для та­го, каб вы­ра­шыць стра­тэ­гіч­ную за­да­чу рос­ту коль­кас­ці жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Пры гэ­тым, за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, мы па­сту­по­ва (гра­мад­ства гэ­та ба­чыць) ады­хо­дзім ад не­аб­грун­та­ва­ных іль­гот. «Дык вось, ска­заў ён, ады­хо­дзя­чы ад гэ­тых не­аб­грун­та­ва­ных іль­гот, мы аба­вяз­ко­ва гэ­тыя гро­шы бу­дзем пе­ра­на­кі­роў­ваць на пад­трым­ку ма­ця­рын­ства і дзя­цей».

Прэ­зі­дэнт за­явіў, што ў кра­і­не бу­дзе ра­біц­ца ўсё не­аб­ход­нае, «каб сты­му­ля­ваць на­ра­джэн­не двух, трох і больш дзя­цей». «Але для гэ­та­га па­трэб­ны срод­кі, і трэ­ба мець на ўва­зе, што вы­шэй за ся­бе мы не скок­нем, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Вя­до­ма, мож­на пра­пі­саць ма­су ме­ра­пры­ем­стваў, мы мо­жам зра­біць гэ­та, але ў за­леж­нас­ці ад та­го, што ёсць у бюд­жэ­це. Бу­дзем ба­га­цей жыць — яшчэ больш бу­дзем ра­біць».

За­кра­на­ю­чы тэ­му пад­трым­кі ма­ці, сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Двое дзя­цей — гэ­та аба­вяз­ко­ва. А на­ра­джэн­не тра­іх, чац­вя­рых трэ­ба сты­му­ля­ваць. Па ме­ры ска­ра­чэн­ня ль­гот гро­шы бу­дуць на­кі­роў­вац­ца ме­на­ві­та сю­ды. Пры­нам­сі, па­куль я Прэ­зі­дэнт, гэ­тая сфе­ра не бу­дзе аб­дзе­ле­на ўва­гай». Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­па­тра­ба­ваў на­да­ваць гэ­тай сфе­ры са­мую сур'­ёз­ную ўва­гу. Пры гэ­тым ён ад­зна­чыў: «Ка­лі ў нас на­огул не бу­дзе гро­шай на льга­та­ван­не і бу­даў­ніц­тва жыл­ля, то апош­нія срод­кі мы ад­дадзім ме­на­ві­та шмат­дзет­ным сем'­ям на бу­даў­ніц­тва жыл­ля. З гэ­та­га трэ­ба зы­хо­дзіць».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў: «Трэ­ба ства­рыць адзін нар­ма­тыў­на-пра­ва­вы акт, хут­чэй за ўсё за­кон, ку­ды са­браць усе іль­го­ты і ме­ры па пад­трым­цы сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей».

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што ў ця­пе­раш­ні час усе ме­ры па пад­трым­цы дзя­цей рас­пі­са­ны ў роз­ных нар­ма­тыў­на-пра­ва­вых ак­тах. А па­жа­да­на, каб кож­ная кан­крэт­ная сям'я, на­ра­дзіў­шы пер­шае дзі­ця, маг­ла ад­крыць за­кон і па­гля­дзець, што кан­крэт­на атры­мае ад дзяр­жа­вы пры на­ра­джэн­ні, напры­кла­д, тра­іх дзя­цей.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма ска­заў, што, маг­чы­ма, пра­ект бу­ду­ча­га за­ко­на трэ­ба апуб­лі­ка­ваць да ўступ­лен­ня ў сі­лу для аб­мер­ка­ван­ня. «Упэў­не­ны, што на­сель­ніц­тва нам мо­жа неш­та пад­ка­заць. І ка­лі гэ­та пры­маль­на з пунк­ту гле­джан­ня сён­няш­ніх фі­нан­саў, мы гэ­та пры­мем», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Стар­шы­ня праў­лен­ня ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Банк раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» Сяр­гей Ру­мас рас­ка­заў аб пра­па­но­вах па доў­га­тэр­мі­но­вых ме­рах сты­му­ля­ван­ня на­ра­джаль­нас­ці трэ­ця­га і на­ступ­ных дзя­цей, ак­цэн­та­ваў­шы ўва­гу на пра­гра­ме «Вя­лі­кая сям'я». Так, пра­па­ну­ец­ца пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га і на­ступ­ных дзя­цей на­ліч­ваць сям'і $10 тыс. на дэ­па­зіт­ны ра­ху­нак. Гэ­тая су­ма бу­дзе ўліч­вац­ца ў ва­лю­це і што­год ін­дэк­са­вац­ца на ўзро­вень ін­фля­цыі до­ла­ра. Тэр­мін дзе­ян­ня пра­ек­та скла­дзе 5 га­доў. Вы­ка­ры­стан­не гэ­тых срод­каў бу­дзе маг­чы­мым па да­сяг­нен­ні дзі­цем 18 га­доў. Гэ­тыя гро­шы мож­на бу­дзе на­кі­ра­ваць на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў, атры­ман­не дзі­цем аду­ка­цыі, па­слуг ахо­вы зда­роўя і фар­мі­ра­ван­не да­дат­ко­вай пен­сіі ма­ці. З улі­кам што­га­до­вай ін­дэк­са­цыі пас­ля 18-га­до­ва­га пе­ры­я­ду сям'я атры­мае пры­бліз­на $14 тыс. Да да­сяг­нен­ня 18-год­дзя дзі­ця­ці срод­кі мо­гуць быць вы­ка­ры­ста­ны толь­кі ў над­звы­чай­ным вы­пад­ку, пад якім ра­зу­ме­ец­ца не­аб­ход­насць ака­зан­ня скла­да­най ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі лю­бо­му чле­ну сям'і.

Кры­ні­цай ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў з'яў­ля­юц­ца срод­кі фон­ду на­цы­я­наль­на­га раз­віц­ця, якія ацэнь­ва­юц­ца ў Br1,8 трлн што­год. За пе­ры­яд дзе­ян­ня пра­ек­та, па­вод­ле ацэ­нак спе­цы­я­ліс­таў, бу­дзе вы­дат­ка­ва­на ка­ля $700-800 млн. Ад­нак гэ­та акуп­ны пра­ект, па­коль­кі срод­кі, за­лі­ча­ныя на дэ­па­зіт­ны ра­ху­нак ма­ці ў ААТ «АСБ Бе­ла­рус­банк», бу­дуць пе­ра­да­дзе­ны ў кі­ра­ван­не Бан­ку раз­віц­ця, які ўклад­вае іх у эка­но­мі­ку. Урад пра­па­нуе па­чаць пра­ект з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Пра­ек­там пра­па­ну­ец­ца так­са­ма даць маг­чы­масць гра­ма­дзя­нам пры на­ра­джэн­ні чац­вёр­та­га дзі­ця­ці са­ма­стой­на сфар­мі­ра­ваць дэ­па­зіт­ны ра­ху­нак і па­клас­ці на яго су­му да $5 тыс., та­кую ж су­му ўня­се сям'і дзяр­жа­ва.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што пра­ект мо­жа быць ажыц­цёў­ле­ны ў Бе­ла­ру­сі. «Нар­маль­ны пра­ект. Ду­маю, мы яго асі­лім. Гэ­та трэ­ба ра­біць. Дзе­ці — гэ­та га­лоў­нае. Не бу­дзе дзя­цей — не бу­дзе дзяр­жа­вы, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Доў­га­тэр­мі­но­вай пра­гра­ме быць. Яна прос­тая, зра­зу­ме­лая ўсім. Гэ­та крок на­пе­рад на пра­цяг­лую перс­пек­ты­ву».

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што гро­шы, вы­дзе­ле­ныя сям'і ў ме­жах пра­ек­та, дзяр­жа­ва са­бе ні ў якім ра­зе не за­бя­рэ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.