Вы тут

«Без білета» аб'яўляе конкурс на лепшае фанвідэа


Гурт за­пра­шае пры­хіль­ні­каў узяць у ру­кі лю­быя пры­ла­ды і ­пра­па­на­ваць сваю ві­зу­а­лі­за­цыю лю­бі­май пес­ні з іх но­ва­га аль­бо­ма «Мо­ра». Так­са­ма мож­на на кон­курс да­слаць ві­дэа на не­ка­то­рыя кам­па­зі­цыі з мі­ну­лых аль­бо­маў («8 се­кунд», «Кра­і­на пры­лі­ваў», «Мая дзяў­чы­на за ру­лём», «Чыр­во­на­му дыс­ку Сон­ца» і «Mayday»).

Для ўдзе­лу ў конкурcе не­аб­ход­на да 1 ве­рас­ня 2014 го­да па­даць за­яў­ку па элект­рон­най по­шце (bezbіleta.net@gmaіl.com), па­зна­чыў­шы сціс­ла ін­фар­ма­цыю пра ся­бе і пра пес­ню, на якую пла­ну­е­це зды­маць фан-ві­дэа. Пра­цы на кон­курс гурт пры­мае да 1 каст­рыч­ні­ка. Усе пад­ра­бяз­нас­ці — пры аса­біс­тай пе­ра­піс­цы з удзель­ні­ка­мі.

«У «Без бі­ле­та» асаб­лі­вае стаў­лен­не да клі­паў, зроб­ле­ных не па ка­но­нах MTV, якія, ад­нак, ма­юць усе шан­цы стаць куль­та­вы­мі. Мы за­су­ма­ва­лі па прос­тых і све­жых ра­шэн­нях. Бу­ду­чыя «зор­кі» аў­тар­скай рэ­жы­су­ры і кліп­мей­ке­ры, не­за­леж­ныя ані­ма­та­ры і ман­та­жо­ры, да­вай­це су­стра­кац­ца!» — ка­мен­туе ідэю лі­дар гур­та Ві­таль Ар­тыст.

Па ме­ры па­ступ­лен­ня ві­дэа бу­дуць пуб­лі­ка­вац­ца на сай­це «Без бі­ле­та» і ў са­цы­яль­ных сет­ках. Вы­ні­кі кон­кур­су пад­вя­дуць у ся­рэ­дзі­не каст­рыч­ні­ка. Леп­шае фан-ві­дэа атры­мае ста­тус афі­цый­на­га клі­па, а яго аў­тар бу­дзе ўзна­га­ро­джа­ны гра­шо­вай прэ­мі­яй. Акра­мя гэ­та­га, вы­бе­руць яшчэ два ві­дэа, аў­та­ры якіх атры­ма­юць каш­тоў­ныя па­да­рун­кі — ак­се­су­а­ры для ві­дэа­зды­мак, а так­са­ма па­ва­гу і сла­ву на ін­тэр­нэт-рэ­сур­сах гру­пы. Уз­на­га­ро­джан­не леп­шых і дэ­ман­стра­цыя ві­дэа­ро­лі­каў ад­бу­дзец­ца на блі­жэй­шым вы­ступ­лен­ні гур­та ў Мін­ску.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».