Вы тут

Галандская гасціннасць


Мінімальнае паражэнне “Шахцёра” ад галандскага ПСВ – своеасаблівая перамога. Калі вы яшчэ не чулі гэты тэзіс, то спытайцеся ў любога прыхільніка “гарнякоў”, як ён ацэньвае вынік гасцявога матча салігарчан. Магчыма, падапечныя Сяргея Бароўскага не прадэманстравалі яркі атакуючы футбол, але і класічная гульня на разбурэнне давала плён. Да пары да часу....

Бронзавы прызёр нядаўняга чэмпіянату свету, малады і таленавіты Мемфіс Дэпай яшчэ ў першым тайме мог адкрыць лік. Але варатар “гарнякоў” Артур Катэнка двойчы ліквідаваў небяспечныя моманты, літаральна здымаючы мяч з нагі Дэпая. Паўабаронца ПСВ, дарэчы, сёлета стаў самым маладым галандцам, забіўшым гол на мундзіялі (у Бразіліі Дэпай забіваў аўстралійцам і чылійцам – Аўт.). І ўжо тое, што салігарчане не дазволілі праявіць індывідуальнае майстэрства дваццацігадоваму футбалісту, можна лічыць невялічкім подзвігам.

shakhta

Праўда, за празмернай апекай Дэпая “гарнякі” выпусцілі з-пад увагі іншага паўбаронцу – Адама Махера. У сваім эпізодзе Махер, які некалькі сезонаў таму прызнаваўся лепшым маладым гульцом галандскага чэмпіянату, згуляў не вельмі ўдала, але для гола, няхай непрыгожага і вельмі крыўднага для салігарчан (мяч рыкашэтам ад Мікалая Януша заскочыў у “свае” вароты – Аўт.), гэтага хапіла.

Саступіць грозным галандцам 0-1 на іх тэрыторыі, на шматтысячным “Філіпсе”, зусім няблага. Ды і з шанцаваннем у “Шахцёра”, здаецца, ўсё ў парадку (здрадніцкі рыкашэт пакінем за дужкамі). У саперніка было нашмат больш момантаў. Прычым, стопрацэнтных... Але па нейкай невытлумачальнай прычыне галандскія сцены ўбераглі “гарнякоў” ад больш буйнага паражэння. Чым адкажуць хатнія сцены і падтрымка родных трыбун, даведаемся 28 жніўня на Барысаў-Арэне.

Сяргей Бароўскі, галоўны трэнер “Шахцёра”.

— Для нас гэта быў вельмі важны матч. Сустрэча з такім клубам, як ПСВ, – гэта падарунак лёсу. Для кожнага гульца ўдзел у такім матчы – карысны вопыт. Безумоўна, хваляванне прысутнічала, асабліва ў першым тайме. І калі ў абароне многае атрымлівалася, то гульня ў нападзенні, наадварот, не складвалася. У другім тайме трохі прыйшлі ў сябе, з'явіліся моманты, маглі забіць. Але невялікая памылка, і ... Карацей, перамог больш вопытны і моцны сапернік. Лік не катастрафічны, шанцы ёсць. Перш за ўсё, наша задача на наступны матч з ПСВ – паказаць добрую гульню перад сваімі балельшчыкамі.

Філіп Каку, галоўны трэнер ПСВ.

— Напружаная гульня. Пачалі вельмі добра, інтэнсіўна. Схема, па якой гуляў “Шахцёр”, не стала для нас сюрпрызам. Тым не менш у нас былі праблемы. Перш за ўсё – недакладныя перадачы. Атрымлівалі мяч, і не ведалі, што з ім рабіць. У нас было шмат момантаў, але змаглі выкарыстаць толькі адзін. Плюс даволі часта памыляліся ў абароне. Але гульнёй каманды я задаволены. Зараз мы вельмі добра падрыхтаваны фізічна, і гэта нам дапамагае.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.