Вы тут

Цяпер я ўжо на нагах!


Гэта і сапраўды: калі ты хочаш пасмяшыць Бога, раскажы яму пра свае далейшыя планы. У мяне іх было нямала... Як, мусіць, і ў кожнага, хто мае сям'ю, дзяцей, жаданне і сілы нешта рабіць.

Я, напрыклад, выйшаў на так званы заслужаны адпачынак, але сядзець без спраў не збіраўся, хацеў працаваць далей. А таму, пачуўшы, што ў ААТ «Валевачы» Чэрвеньскага раёна (гэта побач з нашай дачай) патрабуецца кіроўца на УАЗік, прапанаваў свае паслугі.

Баранку круціць мне не прывыкаць. Вазіў жывёлаводаў на ферму, з фермы, кантактаваў з людзьмі. Засмучала толькі адно: машына старэнькая, паломка за паломкай.

Чарговая з іх здарылася на досвітку 29 верасня. Спыніўся на абочыне, адкрыў капот, каб паглядзець, у чым справа...

Тое, што далей было, успамінаць цяжка. Пасля ДТЗ мяне прывезлі спачатку ў Чэрвень у раённую бальніцу, потым у Мінск у 6-ю клінічную, потым — у інстытут артапедыі. Асобныя косці, без перабольшвання, там прыйшлося складаць, збіраць па кавалачках...

Пашчасціла мне: трапіў да дактароў Андрэя Іосіфавіча Варановіча і Аляксандра Эдуардавіча Мурзіча. Сярод хворых пра гэтых спецыялістаў легенды ходзяць! Залатыя рукі ў людзей!..

Але ж на ўсё быў патрэбны час і, вядома ж, грошы. Пакуль тыя бальніцы і аперацыі, пакуль суды, пакуль выплата страхоўкі, праходзілі тыдні і месяцы. За нешта трэба было жыць, купляць усё неабходнае. Добрыя людзі параілі мне звярнуцца да старшыні Чэрвеньскага раённага прафсаюза работнікаў АПК Тамары Сцяпанаўны Сакалоўскай.

І тут мне па-сапраўднаму пашчасціла яшчэ раз. Я знайшоў не толькі паразуменне, але і падтрымку: як пацярпелы на вытворчасці змог атрымаць належныя выплаты, а не так даўно і зрабіць чарговую аперацыю па замене сустава...

Цяпер я ўжо на нагах, хаджу. Праўда, пакуль на мыліцах, але ж дактары абяцаюць, што змагу і без... А таму шчыры дзякуй нашым медыкам, дзякуй Тамары Сцяпанаўне Сакалоўскай — ад усёй маёй сям'і: ад жонкі, дачок і ўнукаў.

Юрый Слабко,

г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.